З нафтапрадуктаправода "Унеча — Вентспілс" адбылася ўцечка дызпалiва
З нафтапрадуктаправода "Унеча — Вентспілс" адбылася ўцечка дызпалiва
паведамiў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар МНС Беларусi Вiталь Навiцкi. Паводле яго слоў, прычына ўцечкi — несанкцыянаваная ўрэзка ў нафтапрадуктаправод недалёка ад вёскi Навасёлкi Шклоўскага раёна. У вынiку адбыўся разлiў дызельнага палiва на плошчы прыкладна 80 кв.м. Для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ перапампоўванне па нафтапрадуктаправоду было прыпынена ўчора на некалькi гадзiн. МНС вядзе работы па збору ваданафтавай эмульсii з забруджанага грунту. Як паведамiлi ў РУУС Шклоўскага раёна, вiноўнiк пакуль не знойдзены. БЕЛТА. Мiнэканомiкi Беларусi пакуль што не плануе змяняць прагнозны паказчык па iнфляцыi на 2008 год заявiў журналiстам намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур. "Пакуль што застаецца ў сiле той прагнозны паказчык, якi дзейнiчае, — 6—8 працэнтаў на 2008 год", — сказаў ён. Паводле слоў намеснiка мiнiстра эканомiкi, нягледзячы на тое, што цяпер гэты паказчык крыху перавышаны, карэктаваць прагноз па iнфляцыi не плануецца. "Што, у нас не было месяцаў дэфляцыi?" — дадаў Андрэй Тур. БЕЛТА. Грузавiк сутыкнуўся з легкавушкамi У гэтым здарэннi пацярпелi дзецi, а яшчэ трое дарослых загiнулi. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў аўторак вечарам на дарозе паблiзу вёскi Лошнiца, што ў Барысаўскiм раёне. Каля паловы сёмай вечара 37-гадовы брастаўчанiн, якi працуе вадзiцелем у польскай фiрме, на грузавым аўтамабiлi "Івека" выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнуўся з двума аўтамабiлямi — "Пратон" i "Опель". 29-гадовы ваеннаслужачы, якi кiраваў "Пратонам", i 28-гадовая барысаўчанка, якая знаходзiлася за рулём "Опеля", а таксама пасажырка апошняй машыны загiнулi на месцы здарэння. Яшчэ двое дзетак, што знаходзiлiся ў салоне "Опеля", — дачка кiроўцы, вучанiца 2-га класа, i 3-гадовае дзiця загiнулай пасажыркi, змешчаны ў бальнiцу. Iгар ГРЫШЫН.
ДТЗ справакавалi... конi Каля паловы пятай ранiцы на дарозе паблiзу вёскi Байдакi Мiнскага раёна вадзiцель службовага "Пежо" сутыкнуўся з нечаканай перашкодай — на праезную частку выйшлi два канi. На жаль, 25-гадовы мiнчанiн не змог пазбегнуць сутыкнення з жывёлай, i ў вынiку гэтае здарэнне не абышлося без ахвяраў. Сам кiроўца, якi атрымаў цялесныя пашкоджаннi, змешчаны ў бальнiцу, а яго 46-гадовы пасажыр загiў на месцы здарэння. Дзмiтрый СТАНКОВIЧ. Узяў кувалду i... Апошнiм часам назiраецца частае рабаванне гаражоў у вёсцы. Напрыклад, у в. Антонава пад Баранавiчамi збiлi з гаража замок i выкралi ўсё, што маглi: магнiтолу i ўсе iнструменты. А ў в. Узногi злодзей з замком не валтузiўся, а ўзяў кувалду i праламаў сцяну. Вынес маёмасцi больш чым на 2,5 мiльёна рублёў. Сымон Свiстуновiч. Аўтамашына вiнавата? Сярод ночы каля чыгуначнага вакзала ў Пiнску беспрацоўнаму чамусьцi не прыйшлася даспадобы аўтамашына другога беспрацоўнага, i ён пачаў бiць "Опель". Напачатку расправiўся з лабавым шклом, а потым узяўся за капот... i быў затрыманы аператыўнай групай. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведамiў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар МНС Беларусi Вiталь Навiцкi. Паводле яго слоў, прычына ўцечкi — несанкцыянаваная ўрэзка ў нафтапрадуктапр |
|