Садзейнічаць росквiту сваёй дзяржавы
Садзейнічаць росквiту сваёй дзяржавы
Дарагiя сябры! Паважаныя калегi! Сардэчна вiншую вас з прафесiйным святам — Днём настаўнiка i выказваю шчырую ўдзячнасць за вашу карпатлiвую, высакародную працу. Мне вельмi хочацца павiншаваць усiх, хто ўносiць свой уклад у развiццё беларускай адукацыi: настаўнiкаў i выхавальнiкаў, выкладчыкаў i навуковых работнiкаў, кiраўнiкоў педагагiчных калектываў i супрацоўнiкаў сiстэмы кiравання адукацыяй, усiх, хто сёння падтрымлiвае на высокiм узроўнi жыццядзейнасць айчыннай школы, хто забяспечвае арганiзацыю вучэбнага i выхаваўчага працэсу, хто клапоцiцца аб развiццi, здароўi i дабрабыце нашых дзяцей. Найважнейшымi каштоўнасцямi сучаснага грамадства даўно ўжо сталi адукаванасць яго грамадзян, iх здольнасць да творчай дзейнасцi. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Рыгоравiч Лукашэнка i Урад нашай краiны аказваюць моцную дзяржаўную падтрымку адукацыi. Дарагiя калегi! Я шчыра ўдзячны вам за бескарыслiвасць у працы, актыўнасць, уменне працаваць творча. Ваша педагагiчнае майстэрства, веды i iнтэлект, iмкненне да творчага пошуку, цярпенне i настойлiвасць у многiм вырашаюць шляхi фармiравання новай асобы, здольнай пастаянна павышаць свой адукацыйны i прафесiйны ўзровень, плённа працаваць, эфектыўна i граматна весцi справы, творча мыслiць i прымаць адказныя рашэннi, садзейнiчаць росквiту сваёй дзяржавы. Хачу пажадаць, каб вы заўсёды любiлi сваю працу, аддавалi ёй свае сiлы i душэўнае цяпло, iшлi ў нагу з часам, з годнасцю пераадольваючы перашкоды i цяжкасцi, каб вашы вучнi часцей вас радавалi i прыемна здзiўлялi. Моцнага вам здароўя, цiкавай i плённай працы, рэалiзацыi творчых планаў, шырокiх жыццёвых даляглядаў, асабiстага шчасця i сямейнага цяпла! Мiнiстр адукацыi Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Радзькоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя сябры! Паважаныя калегi! Сардэчна вiншую вас з прафесiйным святам — Днём настаўнiка i выказваю шчырую ўдзячнасць за вашу карпатлiвую, высакар
|
|