21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нечаканая Белавежская пушча: у пошуках прыгод

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нечаканая Белавежская пушча: у пошуках прыгод Па таямнiцы i дзiвосы карэспандэнты "Звязды" накiравалiся ў запаветныя мясцiны

Бадай, цяжка адшукаць такога чалавека, якi б хоць аднойчы не пабываў у сусветна знакамiтай Белавежскай пушчы. І многiя мараць аб тым, каб наведаць самы стары лес Еўропы, што захаваўся ў адносна непарушаным стане да цяперашняга часу. Паколькi, будзьце ўпэўненыя, — уражаннi ад такой паездкi надоўга застануцца ў памяцi. Гэта, напэўна, сапраўдныя прыгоды ў нашым такiм рацыяналiстычным свеце. Нездарма ўнiкальны прыродны комплекс прываблiвае ўсё больш людзей, а тыя, хто ўжо пабываў тут, iмкнуцца патрапiць у гэтыя мясцiны яшчэ i яшчэ.

Самы вядомы Нацыянальны парк Беларусi выклiкае ўсеагульны iнтарэс. Аб вялiкай цiкавасцi да Белавежскай пушчы яскрава сведчыць той факт, што па колькасцi апублiкаваных навуковых i навукова-папулярных работ прыродны комплекс займае адно з першых месцаў у свеце. Тутэйшыя мясцiны сапраўды ўнiкальныя. Нездарма ж 14 снежня 1992 года ўчастак высокаўзроставага лесу Нацыянальнага парку ўключаны ў спiс Сусветнай Спадчыны Чалавецтва. На той час гэта быў першы аб’ект на постсавецкай прасторы, удастоены такога высокага звання. У 1993-м Белавежская пушча правамерна атрымала мiжнародны статус бiясфернага запаведнiка, а напрыканцы 1997 года Савет Еўропы ўзнагародзiў Белавежскую пушчу Еўрапейскiм дыпломам як адну з эталонных прыродаахоўных устаноў на кантыненце. Варта ўзгадаць: усяго два нацыянальныя паркi на планеце маюць усе адпаведныя тытулы. Гэта сапраўднае прызнанне той значнай работы, якая праводзiцца ў нашай дзяржаве ў мэтах захавання прыроднага ўнiкума.

Вiзiтная картка Беларусi, гонар i слава краiны, найбольшая адметнасць, нацыянальны сiмвал — гэтыя i iншыя эпiтэты неаднойчы ўзгадвалiся ў дачыненнi да Белавежскай пушчы. Усе яны справядлiвыя, паколькi адлюстроўваюць тую вялiкую ролю, якую парк мае для нашай дзяржавы, для кожнага з беларусаў. У многiх выпадках менавiта праз гэтыя запаветныя мясцiны iншаземцы ўпершыню даведваюцца пра Беларусь. I такое першае знаёмства запамiнаецца надоўга! Таму не дзiўна, што госцi iмкнуцца зноў завiтаць у нашу гасцiнную краiну — край прыгожай, некранутай прыроды i цудоўных, адкрытых сэрцам людзей. Напэўна, не памылiмся, калi заўважым, што менавiта Белавежская пушча аб’ядноўвае мiльёны людзей ва ўсiм свеце.

Мясцiны гэтыя i сапраўды валодаюць нейкай непаўторнай аўрай, здзiўляюць i вабяць да сябе. Пушчы прысвечаны паэтычныя радкi, песнi, старонкi аповесцяў i раманаў, незлiчоныя даследаваннi. Аднак да канца вывучыць Белавежскую пушчу, напэўна, усё ж немагчыма. Яна заўсёды захоўвае сваю загадку. У гэтым, дарэчы, мы пераканалiся, калi ў якi ўжо раз завiталi сюды. Нейкi неперадавальны настрой з’явiўся ва ўсiх яшчэ задоўга да спаткання з векапомным краем. Здавалася б, камандзiроўка выпадала быць з разраду планавых (ну што яшчэ там можна ўбачыць, калi ў многiх кутках пушчы давялося неаднойчы пабываць?), аднак спадзяваннi на новыя адкрыццi не пакiдалi. Адразу заўважым, што прадчуваннi не падманулi — давялося ўбачыць нечаканую i загадкавую Белавежскую пушчу, стары лес расхiнуў перад намi сапраўдныя дзiвосы i ў нечым мiстычныя месцы. Таму вандроўка, трэба сказаць, атрымалася проста захапляльнай...

Бадай, цяжка адшукаць такога чалавека, якi б хоць аднойчы не пабываў у сусветна знакамiтай Белавежскай пушчы. І многiя мараць аб тым, каб наведаць самы стары лес Еўропы, што захаваўся ў адносна непарушаным стане да цяперашняга часу. Паколькi, будзьце ўпэўненыя, — уражаннi ад такой паездкi надоўга застануцца ў памяцi. Гэта, напэўна, сапраўдныя прыгоды ў нашым такiм рацыяналiстычным свеце. Нездарма ўнiкальны прыродны комплекс прываблiвае ўсё больш людзей, а тыя, хто ўжо пабываў тут, iмкнуцца патрапiць у гэтыя мясцiны яшчэ i яшчэ.

Самы вядомы Нацыянальны парк Беларусi выклiкае ўсеагульны iнтарэс. Аб вялiкай цiкавасцi да Белавежскай пушчы яскрава сведчыць той факт, што па колькасцi апублiкаваных навуковых i навукова-папулярных работ прыродны комплекс займае адно з першых месцаў у свеце. Тутэйшыя мясцiны сапраўды ўнiкальныя. Нездарма ж 14 снежня 1992 года ўчастак высокаўзроставага лесу Нацыянальнага парку ўключаны ў спiс Сусветнай Спадчыны Чалавецтва. На той час гэта быў першы аб’ект на постсавецкай прасторы, удастоены такога высокага звання. У 1993-м Белавежская пушча правамерна атрымала мiжнародны статус бiясфернага запаведнiка, а напрыканцы 1997 года Савет Еўропы ўзнагародзiў Белавежскую пушчу Еўрапейскiм дыпломам як адну з эталонных прыродаахоўных устаноў на кантыненце. Варта ўзгадаць: усяго два нацыянальныя паркi на планеце маюць усе адпаведныя тытулы. Гэта сапраўднае прызнанне той значнай работы, якая праводзiцца ў нашай дзяржаве ў мэтах захавання прыроднага ўнiкума.

Вiзiтная картка Беларусi, гонар i слава краiны, найбольшая адметнасць, нацыянальны сiмвал — гэтыя i iншыя эпiтэты неаднойчы ўзгадвалiся ў дачыненнi да Белавежскай пушчы. Усе яны справядлiвыя, паколькi адлюстроўваюць тую вялiкую ролю, якую парк мае для нашай дзяржавы, для кожнага з беларусаў. У многiх выпадках менавiта праз гэтыя запаветныя мясцiны iншаземцы ўпершыню даведваюцца пра Беларусь. I такое першае знаёмства запамiнаецца надоўга! Таму не дзiўна, што госцi iмкнуцца зноў завiтаць у нашу гасцiнную краiну — край прыгожай, некранутай прыроды i цудоўных, адкрытых сэрцам людзей. Напэўна, не памылiмся, калi заўважым, што менавiта Белавежская пушча аб’ядноўвае мiльёны людзей ва ўсiм свеце.

Мясцiны гэтыя i сапраўды валодаюць нейкай непаўторнай аўрай, здзiўляюць i вабяць да сябе. Пушчы прысвечаны паэтычныя радкi, песнi, старонкi аповесцяў i раманаў, незлiчоныя даследаваннi. Аднак да канца вывучыць Белавежскую пушчу, напэўна, усё ж немагчыма. Яна заўсёды захоўвае сваю загадку. У гэтым, дарэчы, мы пераканалiся, калi ў якi ўжо раз завiталi сюды. Нейкi неперадавальны настрой з’явiўся ва ўсiх яшчэ задоўга да спаткання з векапомным краем. Здавалася б, камандзiроўка выпадала быць з разраду планавых (ну што яшчэ там можна ўбачыць, калi ў многiх кутках пушчы давялося неаднойчы пабываць?), аднак спадзяваннi на новыя адкрыццi не пакiдалi. Адразу заўважым, што прадчуваннi не падманулi — давялося ўбачыць нечаканую i загадкавую Белавежскую пушчу, стары лес расхiнуў перад намi сапраўдныя дзiвосы i ў нечым мiстычныя месцы. Таму вандроўка, трэба сказаць, атрымалася проста захапляльнай...

Той самы "каўчэг"?

У багатай на падзеi i знамянальныя даты гiсторыi Белавежскай пушчы ўвесь час з’яўляюцца новыя старонкi. Напэўна, адметныя факты агучваюцца пастаянна. Прычым датычыцца гэта зусiм розных часоў i гiстарычных эпох. Ледзь не самых далёкiх, аб якiх, здаецца, i нiякiх слядоў не засталося. Аднак такiя сведчаннi знаходзяцца. Аб гэтым даведваемся, што называецца, з першых вуснаў — ад генеральнага дырэктара Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" Мiкалая Бамбiзы, якi заўсёды з асаблiвым пачуццём ставiцца да захавання гiстарычнай спадчыны.

— Пушча вельмi старая i гэта асаблiвае месца, — перакананы Мiкалай Мiкалаевiч. — Беларусаў цяжка здзiвiць лесам, бо "зялёная тэрыторыя" займае каля 40 працэнтаў тэрыторыi рэспублiкi. А вось пушча заўсёды выклiкае сапраўдную павагу i гонар. Археалагiчныя раскопкi дакладна сведчаць: людзi пачалi сялiцца тут яшчэ 10 тысяч гадоў таму. Уяўляеце, на працягу якога часу асвойвалiся гэтыя мясцiны! I гэта, напэўна, не канчатковая кропка адлiку ў гiсторыi пушчы. Стары лес яшчэ не адну таямнiцу свету адкрые. Дарэчы, вы i самi пабачыце...

Сапраўдны час адкрыццяў пачаўся ў прамым сэнсе паблiзу галоўнай брамы Белавежскай пушчы. Калi вядучы навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага парку Ганна Дзянгубенка распавяла пра першыя ўзгадваннi аб запаветных мясцiнах. У старажытнасцi падчас вясновай паводкi прастора вакол Белавежскай пушчы пераўтваралася ў бяскрайняе мора. Над iм як востраў узвышаўся лясны масiў, дзе жывёлы ратавалiся ад "вялiкай вады". Тады падумалася: магчыма, гэта той самы "каўчэг", пра якi ўзгадваецца ў Бiблii, хто ведае?..

Багацце жывёльнага свету гэтых мясцiнаў прываблiвала ў пушчу мноства паляўнiчых. Наяўнасць воднага шляху з Балтыйскага ў Чорнае мора (як яго яшчэ называлi з варагаў у грэкi), вялiкая колькасць звяроў i крэмнiю стварала добрыя ўмовы для жыцця людзей, якiя сялiлiся ўздоўж рэк. Цяпер аб гэтых часах нагадваюць старажытныя пахаваннi. Асобныя з iх адносяцца да перыяду мела- градскай культуры (VII—III ст. да н.э.). Усе гэтыя факты добра вядомыя, але ёсць iнфармацыя, якая мала дзе ўзгадвалася.

У паганскiх пахаваннях знаходзiлi попел (каб абаранiцца ад розных смяротных захворванняў, нябожчыкаў спальвалi), чарапкi посуду, iншых гаспадарчых рэчаў, зрэдку металiчныя ўпрыгажэннi. Усё гэта можна зразумець — памерлага праводзiлi ў iншы свет i клалi разам з iм усе неабходныя прылады.

Дарэчы, у Белавежскай пушчы дасюль засталiся паганскiя пахаваннi. Непадалёк ад гравiйкi прама ў лесе заўважаем круглыя курганы — цэлы комплекс могiльнiкаў давялося пабачыць падчас свайго падарожжа па пушчы. Цяпер у лясным гушчары паганскiя курганы-могiльнiкi выглядаюць амаль як звычайныя ўзгоркi (самi нiзавошта б не здагадалiся i прайшлi мiма). Побач — паваленыя дрэвы, таму агульны малюнак атрымлiваецца надзвычай эфектны. Уражаннi дапаўняюць i раслiны, што можна знайсцi побач. Сярод iх i даволi незвычайныя, такiя, да прыкладу, як грыбы "чортавыя пальцы". Яны вельмi падобныя на пальцы (вырастаюць да такога ж памеру) i чорнага колеру — адсюль i трапная назва. Самае цiкавае, што такiя грыбочкi лiчацца ядомымi, аднак па смаку, кажуць, як гума. Ды i хто паквапiцца на "чортавыя пальцы"? У спалучэннi з паганскiмi могiльнiкамi незвычайныя грыбы выглядаюць, напэўна, да месца. Упэўнены, што сюды турысты будуць iмкнуцца прыехаць, аднак не кожны здолее патрапiць.

Курганныя пахаваннi археолагi ўстанавiлi, а вось рэшткаў старажытных паселiшчаў пакуль не адшукалi. Паводле слоў Ганны Дзянгубенкi, магчыма, людзi жылi ў такой гармонii з прыродай, што i слядоў iх жыццядзейнасцi не знойдзеш. Асобныя даследчыкi нават сцвярджалi: маўляў, у пушчу спецыяльна прывозiлi нябожчыкаў, каб тут пахаваць. Такiя версii ўспрымалiся хiба толькi як кур’ёз. Тым не менш, дакладна растлумачыць, чаму ёсць могiльнiкi i няма слядоў паселiшчаў, пакуль не ўдалося.

Па слядах паганскiх багоў

Паганства на нашых землях захоўвалася даволi доўга. Асаблiва ў лясах. Яшчэ i дасюль многае ад яго захавалася — у выглядзе прыкмет, абрадаў, святаў. Былi традыцыi, па якiх тады жылi людзi. Як сведчанне таго часу — пэўная колькасць культавых паганскiх комплексаў. Па ўсёй Беларусi iх засталося вельмi мала. Адно з цiкавых месцаў — у Белавежскай пушчы. Яно знаходзiцца ў баку ад традыцыйных турыстычных маршрутаў, аднак пры жаданнi сюды можна патрапiць. Што мы i зрабiлi...

Дождж упарта суправаджае нас увесь дзень у Белавежскай пушчы. Кажуць, што гэта добрая прыкмета, бо дождж для лесу — заўсёды надзейны сябар. Таму, мабыць, i пашчасцiла нам у неверагодныя мясцiны патрапiць. З такiмi думкамi крочым па сцяжынцы да запаведнай дубровы — так называецца адметнае месца. Сярэднi ўзрост дуба тут складае дзвесце гадоў! Паводле слоў Ганны Дзянгубенкi, такiх дуброў ва ўсiм свеце няшмат адшукаецца. Асобныя дубы тут 600-гадовага ўзросту — аднагодкi ўстанаўлення запаведнага рэжыму ў пушчы. Праўда, ёсць у Нацпарку некалькi дрэў, якiя маюць яшчэ большы ўзрост.

Адзiн з дубоў, да якога мы нарэшце дабралiся, увогуле ўнiкальны — бадай што, адзiны такi ва ўсiм свеце. Дрэва калiсьцi было выпалена ўнутры, але дасюль жывое. Справа ў тым, што ў першыя два гады прарослы жолуд падсiлкоўвае саму раслiну. I ў блiжэйшыя 10—15 гадоў дуб расце не столькi ўверх, колькi... унiз. У гэты час актыўна развiваецца магутная каранёвая сiстэма, дрэва атрымлiвае як мага больш пажыўных рэчываў. Калi як належыць умацавалiся каранi, расце ўверх ствол. Так працягваецца 150—200 гадоў. Пасля чаго дуб пачынае расцi ўшыркi — "таўсцець". Як заўважае Ганна Дзянгубенка, нярэдка здараецца, што праз пэўны час унутраная частка вялiзнага дрэва адмiрае, у вынiку чаго страчвае свае функцыi. Таму i культавы дуб з выпаленымi "ўнутранасцямi" дасюль захаваўся. Цiкава, што загубiць зялёнага волата можа парушаная падкорная частка — у такiм разе дрэва хутка ссыхае.

У выпаленага дуба спрадвеку было асаблiвае прызначэнне: кажуць, што калi чалавек праходзiць праз скразное дупло (у iм, як сцвярджаюць, можа адначасова ўмясцiцца да сямi дарослых людзей), то ён быццам бы зноў нараджаецца. Кожны пасля такога абраду атрымлiваў новае iмя. Такiм чынам, станавiўся iншым чалавекам i змяняў свой лёс. Прынамсi, пасля абраду такiя перамены здарылiся i з адным iншаземцам: кажуць, што пралез ён праз дупло, а праз пэўны час пайшоў на павышэнне. Можа гэта проста супадзенне, а, магчыма, што i дапамога паганскiх багоў аказалася да месца. Ва ўсякiм разе вызначыць нешта з поўнай упэўненасцю зараз даволi складана.

У адным культавым комплексе з выпаленым дрэвам, якое змяняе лёс, знаходзiўся, напэўна, i камень-ахвярнiк. Знаходзiцца ён непадалёк ад дуба, аднак блукалi мы па лесе даволi доўга. Як быццам нейкая сiла знарок не падпускала да патаемнага месца. Навокал паваленыя дрэвы (тут ахоўная тэрыторыя — забаронена нават мiнiмальнае ўмяшанне ў прыроду) i сцяжынку можна ўбачыць хiба толькi спрактыкаваным вокам. Мо праз паўгадзiны, а то i больш (камень, як аказалася, за якую сотню метраў ад дуба), знайшлi, нарэшце, ахвярнiк. За многiя стагоддзi ён урос у зямлю i пакрыўся мохам. Абрысамi нечым нагадвае жаночую фiгуру, у каменi зроблена паглыбленне ў выглядзе чашы. Напэўна, у гэтым месцы збiралася кроў рытуальных жывёл, якiх прыносiлi ў ахвяру. А ў верхняй частцы каменя добра бачнае яшчэ адно паглыбленне — доўгая рыса. Пра яго прызначэнне няма дакладнага тлумачэння i кожны прыдумляе ў сiлу сваёй фантазii. Падчас наведвання запаведнай дубровы сустрэлi пасла, кiраўнiка офiса АБСЕ ў Мiнску Ханса-Ёхена Шмiта. "Вельмi ўзрушаны ўбачаным. Прыемна, калi дзяржава столькi робiць для захавання прыроднага багацця. Таксама пазiтыўна, што развiваецца сумеснае супрацоўнiцтва на падставе ўзаемных iнтарэсаў, — трэба зберагчы гэты лес", — эмацыянальна заўважыў Шмiт.

Як у зубры скарбы шукалi

У ХII стагоддзi на тэрыторыi пушчы падоўгу жыў легендарны Уладзiмiр Манамах, якi паляваў на зуброў, тураў i аленяў. У 1276 годзе князь Уладзiмiр Валынскi даручыў свайму памочнiку Алексу — чалавеку вопытнаму ў будаўнiчай справе — адшукаць добрае месца для ўзвядзення горада. Алекса адразу накiраваўся на пошукi i праз нейкi час знайшоў такую "кропку" — там, дзе злiваюцца рэчкi Лясная i Белая разгарнулiся актыўныя работы. Так у гэтых мясцiнах з’явiўся горад-крэпасць Камянец з вядомай усiм вежай. З Белай вежай, што пабудавана ў гэтым горадзе, многiя звязваюць паходжанне назвы Белавежская пушча. Ёсць i iншыя версii — напрыклад, раней паселiшчы называлi "весямi", а паселiшчы нашых продкаў — "весямi белых людзей", альбо "белымi весямi". Мабыць, праз некаторы час гэтае словазлучэнне i трансфармавалася ў "белыя вежы". Адсюль i назва легендарнай пушчы. Само ж словаспалучэнне "Белавежская пушча" ўпершыню з’явiлася ў польскiх i лiтоўскiх граматах 1409 года i з таго часу трывала ўвайшло ва ўжыванне.

Пра багатую на падзеi гiсторыю можна даведацца з кнiгi Георгiя Карцава "Белавежская пушча: 1382—1902". Гэты сапраўдны букiнiстычны рарытэт займае пачэснае месца на стале генеральнага дырэктара Нацыянальнага парка "Белавежская пушча" Мiкалая Бамбiзы. Вось што пiша Карцаў: "Дадзеныя аб тым, з якога часу Пушча стала запаведнай, адносяцца да самага пачатку ХV стагоддзя". Такiм чынам, менавiта гэты час можна лiчыць сапраўднай кропкай адлiку фармiравання запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы. Дарэчы, адпаведная гiпотэза падчас грунтоўных даследаванняў пэўны час таму была вылучана навуковым калектывам, у склад якога ўвайшлi супрацоўнiкi Нацыянальнага парку i Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Праведзена вялiкая работа, падчас якой былi вывучаны 430 спраў з 35 фондаў архiваў нашай дзяржавы, а таксама Расii, Польшчы i Лiтвы. Спецыялiсты зрабiлi параўнаўчы аналiз матэрыялаў у апублiкаваных крынiцах, спецыяльнай гiстарычнай лiтаратуры, зборнiках дакументаў, навукова-папулярных выданнях, успамiнах. Да месца прыйшлiся i шматлiкiя публiкацыi ў навуковым i перыядычным друку. Вынiкi вывучэння пацвердзiлi сцвярджэнне наконт таго, што менавiта 1409 год можна лiчыць пачаткам увядзення першых элементаў прыродаахоўных мерапрыемстваў, якiя сталi асновай устанаўлення запаведнага рэжыму на тэрыторыi Белавежскай пушчы i яе выкарыстання ў якасцi запаведна-паляўнiчай гаспадаркi. З такiмi высновамi пагадзiлiся i замежныя эксперты: паводле рашэння ЮНЕСКА 2009 год аб’яўлены Годам Белавежскай пушчы — юбiлей унiкальнага прыроднага комплексу ўключаны ў спiс памятных дат чалавецтва, так што святкаваць разам з намi будзе ўвесь свет.

— Навукоўцы дакладна ўстанавiлi, што з пачатку ўвядзення запаведнага рэжыму ў пушчы прайшло амаль 600 гадоў, — кажа Мiкалай Бамбiза. — Адначасова спецыялiсты звярнулi ўвагу i на такi факт: архiвы дакументаў, што датычацца Белавежскай пушчы, не толькi дасканала не вывучаныя, гэтыя каштоўныя дакументы нават як належыць не сiстэматызаваныя. Таму я ўпэўнены, што калi грунтоўна папрацаваць у архiвах свету, то адшукаюцца новыя факты з багатай гiсторыi пушчы, якiя дасюль былi невядомыя. Бо знайшлi ж нядаўна новыя ноты генiяльнага Моцарта, у творчасцi якога, здавалася, усё даўно было вывучана. Так i з пушчай — кропку ў даследаваннях ставiць заўчасна.

Пра цiкавыя факты з гiсторыi Нацыянальнага парку можна даведацца з экспазiцыi музея Прыроды. У 1413 годзе Белавежская пушча пераходзiць у польскае валоданне. Акрамя жывёльнага свету ў той час пачалi выкарыстоўвацца i iншыя прыродныя багаццi краю. Напрыклад, пры каралi Сiгiзмундзе Аўгусце была арганiзавана вытворчасць паташа, жалеза, пабудаваны смалакурнi. Напрыканцы ХVI стагоддзя пачалася высечка лесу. Ардынацыя каралеўскiх пушчаў, што была зроблена ў 1639-м, сваёй галоўнай мэтай мела вызначэнне стану пушчы i магчымасцяў больш iнтэнсiўнай яе эксплуатацыi. З iншага боку — у 1558 годзе быў выдадзены закон аб ахове каралеўскiх паляўнiчых угоддзяў, а ў 1577-м пакладзены пачатак апекi над зубрам. Спецыяльным распараджэннем устанаўлiвалася колькасць жывёл для адлову, вызначалася кола асобаў, якiя мелi права на паляванне. Такi быў устаноўлены парадак. Таксама для арганiзацыi палявання i аховы лясных угоддзяў тут было паселена 277 сем’яў асочнiкаў.

У 1795 годзе Белавежская пушча становiцца часткай Расiйскай Iмперыi. Кацярына II дазволiла праводзiць у ёй любыя паляваннi (за выключэннем адстрэлу зуброў). Колькасць жывёл значна скарацiлася, а мядзведзi i бабры былi поўнасцю знiшчаны. Кацярына II, а пасля Павел I, раздалi фаварытам i прыблiжаным участкi пушчы, што нанесла пушчы значны ўрон (праводзiлася маштабная высечка лесу). У 1802 годзе Аляксандр I выдаў указ аб забароне палявання на зуброў. Расiйскiя iмператары з вялiкай ахвотай наведвалi сваю самую галоўную паляўнiчую рэзiдэнцыю. Аб гэтым ёсць цiкавыя факты: у 1860-м для Аляксандра II ладзiлi вялiкае паляванне. У напамiн аб гэтай падзеi адлiты чыгунны зубр у натуральную велiчыню, яго ўстанавiлi на п’едэстал у Белавежы. Таксама зрабiлi копii, якiя падаравалi ўдзельнiкам палявання.

Падчас Першай сусветнай вайны ўся маёмасць царскай сям’i была вывезена. У скрынi ўпакавалi не толькi помнiк зубру, але i ўсе рэчы, нават бутэлькi... з вадой. Паводле Рыжскага мiру, калi вялiкая частка тэрыторыi адышла да Польшчы, Расiя была вымушана вярнуць каштоўнасцi царскага палаца. Вярнулi i помнiк зубру, якi ўстанавiлi ў Спале (дзе ў свой час таксама знаходзiлася паляўнiчая рэзiдэнцыя расiйскiх iмператараў). Падчас перавозу манумента адбыўся кур’ёзны выпадак: чыгуннаму зверу хтосьцi адпiлаваў галаву! Магчыма, шукалi скарбы, якiя маглi быць схаваныя ўнутры. А можа хто такiм чынам хацеў сваё жыллё ўпрыгожыць. Як усё было насамрэч, нiхто дакладна не вызначыў. Калi галаву прыварылi на месца, то ва ўспамiн на зубрынай шыi засталося зварное шво. Некалькi гадоў таму такога ж зубра (праўда, з пластыку) устанавiлi ў Белавежы. Адна з копiй помнiка (якая, хутчэй за ўсё, стаяла ў самога цара ў кабiнеце) у музей Прыроды перадалi з Эрмiтажа, дзе цяпер гэты вельмi рэдкi экспанат упрыгожвае экспазiцыю.

У 1888 годзе Белавежская пушча пераходзiць ва ўласнасць царскай сям’i ў абмен на землi ў Арлоўскай i Сiмбiрскай губернях. З 1890-га пачалося актыўнае аднаўленне папуляцыi аленя. Варта заўважыць, што расiйскiя iмператары з асаблiвым пачуццём ставiлiся да Белавежскай пушчы. Як узгадвае Ганна Дзянгубенка, сюды ў свой час прыехаў ужо цяжка хворы Аляксандр III. Мабыць, шукаў у старым лесе выратавання ад смяротнай хваробы. Сюды ж часта прыязджала сям’я Мiкалая II, прывозiлi хворага царэвiча. Увогуле, калi распачалася руска-японская вайна, апошнi расiйскi iмператар знаходзiўся менавiта ў пушчы. Да яго дасылалi трывожныя тэлеграмы, якiя Мiкалай II пакiдаў без адказу...

У былых межах

Падчас Першай сусветнай вайны пушча знаходзiлася пад нямецкай акупацыяй. Немцы актыўна секлi каштоўныя высокаўзроставыя лясы. Для перапрацоўкi драўнiны былi пабудаваны 4 лесапiльныя заводы, а для яе вывазу пракладзена каля 300 кiламетраў вузкакалейнай чыгункi. За два гады ў Германiю было вывезена 4,5 мiльёна кубаметраў драўнiны. Аб тых часах цяпер нагадваюць даволi вялiкiя паляны. У гэтых месцах перагружалi драўнiну на чыгуначныя платформы, каб пасля адвозiць каштоўныя прыродныя рэсурсы на Захад. З бярвенняў ссыпалася кара i можна толькi ўявiць, колькi яе назапасiлася ў глебе. Зразумела, частка кары перагнiла. Аднак хiмiчныя рэчывы, што ў ёй утрымлiвалiся, саступiлi ў такую хiмiчную рэакцыю з глебай, што дасюль (!) дрэвы ў такiх месцах практычна не растуць. Праехалiся практычна ўздоўж былой вузкакалейкi i пашкадавалi, што няма зараз "чыгункi мясцовага прызначэння". Турысты, думаем, ахвотна праехалiся б, дарэчы, на экалагiчна чыстым паравозiку (працаваў выключна на дровах) па пушчы.

Важнейшая дата найноўшай гiсторыi, пра якую нельга не ўзгадаць: пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 верасня 1991 года дзяржаўная запаведна-паляўнiчая гаспадарка была рэарганiзавана: на яе базе быў створаны першы ў нашай дзяржаве Дзяржаўны нацыянальны парк "Белавежская пушча". Яе тэрыторыю падзялiлi на функцыянальныя зоны, што дало магчымасць прымяняць не толькi пасiўныя, але i актыўныя метады аховы папуляцый раслiн i жывёл. У вераснi 2004 года указам кiраўнiка дзяржавы было зацверджана Палажэнне аб Нацыянальным парку "Белавежская пушча". Iм парк вызначаны як "асаблiва ахоўная тэрыторыя рэспублiканскага значэння. Ён створаны для захавання ў натуральным стане i комплекснага вывучэння эталонных i ўнiкальных прыродных комплексаў i аб’ектаў Белавежскага першабытнага лесу, бiялагiчнай i ландшафтнай разнастайнасцi тэрыторыi, аднаўлення парушаных прыродных комплексаў i аб’ектаў, якiя маюць асаблiвую экалагiчную, гiсторыка-культурную i эстэтычную каштоўнасць, а таксама iх устойлiвага выкарыстання ў прыродаахоўных, навуковых, асветнiцкiх, аздараўленчых, рэкрэацыйных i iншых мэтах". Як бачым, значнасць i важнасць Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" акрэслены на самым высокiм дзяржаўным узроўнi. Унiкальны прыродны комплекс заўсёды знаходзiцца пад увагай улады. Што прыносiць свае вынiкi — Нацыянальны парк "Белавежская пушча" дынамiчна развiваецца i ўпэўнена крочыць у будучыню.

— Iснуе адна iнфармацыя, пра якую мала хто ўзгадвае, — заўважае Мiкалай Бамбiза. — У вераснi 2004 года ўказам Прэзiдэнта Белавежская пушча адноўлена ў былых межах. Адпаведны факт устанавiлi, калi параўналi сучасныя карты з картамi, якiя ёсць у кнiзе Карцава. Яны поўнасцю супалi! Пагадзiцеся, сапраўды гiстарычная падзея, якая адбылася ў нас на вачах, менавiта на сучасным этапе. Усё гэта стала магчымым шмат у чым дзякуючы актыўнай падтрымцы кiраўнiка дзяржавы. Тое, чаго не ўдалося ўвасобiць расiйскiм iмператарам, зрабiлi сучасныя ўлады.

Што пакiнем нашчадкам?

Працягласць Нацыянальнага парку з поўначы на поўдзень складае 60 кiламетраў, а з захаду на ўсход — ад 10 да 50 кiламетраў. Яго плошча — 163,5 тысячы гектараў (для параўнання: Белавежскi нацыянальны парк, якi створаны на польскай частцы пушчы, займае каля 11 тыс. гектараў). Белавежская пушча — своеасаблiвы ў фларыстычных адносiнах рэгiён. Гэта сапраўды ўнiкальная навуковая лабараторыя для вывучэння бiялагiчнай разнастайнасцi. Геаграфiчнае становiшча, клiматычныя i глебава-гiдралагiчныя ўмовы абумовiлi багацце i разнастайнасць флоры. На гэтай адносна невялiкай тэрыторыi растуць каля 60 працэнтаў (каля тысячы вiдаў) вышэйшых сасудзiстых раслiн, такая ж доля мохападобных (каля 270 вiдаў) i лiшайнiкаў (больш чым 290 вiдаў).

Белавежская пушча з’яўляецца ўнiкальным прыродным аб’ектам, дзе прадстаўлена ўся разнастайнасць лясоў Беларусi, як па пародным складзе, узроставай структуры i прадукцыйнасцi, так i па тыпах. Па багацці i захаванасцi бiяразнастайнасцi ЮНЕСКА ставiць Белавежскую пушчу побач з такiмi сусветна вядомымi лясамi, як сельва Амазонкi i трапiчны лес рэспублiкi Габон. Тут захаваўся ўчастак практычна некранутых першабытных лясоў Еўропы з надзвычай багатым комплексам флоры i фаўны, што насяляюць яго. Сярэднi ўзрост лясоў Белавежскай пушчы складае больш чым 100 гадоў, максiмальны — 200—300 гадоў, а асобныя дрэвы дажываюць (як мы неаднойчы пераканалiся) i да 300—600 гадоў.

— Лясы Белавежскай пушчы — своеасаблiвы фiльтр на шляху пераносу тэхнагенных забруджвальнiкаў, якiя паступаюць разам з паветранымi плынямi з краiн Заходняй Еўропы, дзе знаходзяцца найбуйнейшыя прамысловыя цэнтры, — кажа Ганна Дзянгубенка. — Перанос адбываецца менавiта ў наш бок, паколькi пераважаюць ветры адпаведнага напрамку. У свой час праводзiлася даследаванне гэтых працэсаў сумесна з польскiмi калегамi. Вызначалася спецыяльная карта забруджвання. Па ёй адразу вiдаць: з боку заходняй мяжы паветра было забруджанае, а ўжо на ўсходняй мяжы Нацпарку станавiлася намнога чысцейшае. У Заходняй Еўропе няма вялiкiх лясных масiваў, якiя выпрацоўвалi б такiя аб’ёмы кiслароду (падлiчана, што ў пушчы выпрацоўваецца столькi кiслароду, што з лiшкам хапiла б на ўсiх беларусаў). Таму пушча мае вялiкае значэнне для ўсяго кантынента.

Мохавыя i травяныя балоты ў Нацыянальным парку займаюць больш чым 3 тысячы гектараў. Як рэгулятары газавага складу атмасферы i гiдралагiчнага рэжыму, яны адыграюць важную ролю ў падтрыманнi стабiльнасцi экасiстэм i захаваннi бiяразнастайнасцi не толькi раслiн, але i жывёл. Адпрацоўваецца пытанне аб уключэннi ў Спiс Сусветнай Спадчыны Чалавецтва балота Дзiкага. Спецыялiсты Нацыянальнага парку нават мяркуюць звярнуцца з такой прапановай у ЮНЕСКА.

Фаўна Белавежскай пушчы налiчвае больш чым 10 тысяч вiдаў. Свет млекакормячых багаты. Ён прадстаўлены 59 вiдамi, што складае 85 працэнтаў фаўны Беларусi. Гэтая колькасць магла б быць i большай, аднак асобныя вiды былi знiшчаны. Аднавiць вiдавы склад Белавежскай пушчы (цi нават яго папоўнiць) спрабавалi неаднаразова. Паспяхова былi аклiматызаваны цi рэаклiматызаваны аленi, зубры, бабры, а таксама ланi (якiя былi знiшчаны падчас Першай сусветнай вайны). Асобныя вiды знайшлi ў Белавежскай пушчы экалагiчную нiшу, мiгрыраваўшы з iншых месцаў. Гэта янотападобны сабака, андатра i амерыканская норка. Шматлiкiя тут грызуны. Яны прадстаўлены 20 вiдамi, сярод якiх найбольш адметны — бабёр. З драпежнiкаў у пушчы знаходзяцца воўк, лiсiца, рысь, лясная кунiца. Буйныя капытныя — дзiк, алень, казуля, лось.

Асобна трэба сказаць пра зубра. Гэта самае буйное i адно з самых старажытных млекакормячых у Еўропе. Зубр — сучаснiк маманта. Яны ледзь поўнасцю не знiклi, калi ў 1919 годзе была забiта апошняя зубрыца. У вольных умовах не засталося нiводнай жывёлы, пэўная iх колькасць захавалася толькi ў заапарках i заасадах Заходняй Еўропы. Каб выправiць сiтуацыю i не дапусцiць поўнага вымiрання гэтага вiду, у 1923 годзе было створана Мiжнароднае таварыства па выратаваннi зубра. Цяпер сiмвалу Белавежы нiчога не пагражае — сiтуацыя поўнасцю пад кантролем.

— Белавежская пушча — проста ўнiкальны прыродны аб’ект, — упэўнены першы намеснiк мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Апацкi (ён суправаджаў па пушчы прадстаўнiкоў АБСЕ). — Варта захаваць у непарушаным стане такое багацце для нашых нашчадкаў. Таму плануецца практычна ўтрая павялiчыць запаведную зону пушчы. Гэта апраўданы крок, паколькi зберажэнне спадчыны, экалагiчнае выхаванне — вельмi важныя для кожнай дзяржавы.

Не выклiкае нiякiх сумненняў, што Нацыянальны парк мае вялiкiя магчымасцi для развiцця экалагiчнага турызму. Яго сапраўдны гонар — музей Прыроды. Гэта правамерна адна з самых наведвальных культурна-асветных устаноў нашай дзяржавы. Тут сабрана найбагацейшая калекцыя жывёл, якiя насяляюць Белавежскую пушчу. Частка з iх занесена не толькi ў беларускую, але i ў мiжнародную Чырвоную кнiгу. Як заўважыла дырэктар музея Людмiла Грачанiк, для розных катэгорый наведвальнiкаў па жаданнi прапануюцца на выбар шматлiкiя пешыя, конныя, аўтамабiльныя адна- i шматдзённыя турыстычныя маршруты. Тут ёсць размах для вашай фантазii. Паблукаць па неабсяжных прасторах легендарнай Белавежскай пушчы — ад такой заманлiвай прапановы наўрад цi хто адмовiцца. Тым больш, што можна патрапiць у такiя проста фантастычныя мясцiны, аб якiх нават i марыць не мог. Таму турыстычная дзейнасць актыўна развiваецца. Умовы для прыёму i размяшчэння, абслугоўвання гасцей ужо цяпер створаны добрыя (у тым лiку i сэрвiс), а ў блiжэйшай перспектыве будуць, паверце, яшчэ лепшыя.

— У адпаведнасцi з распараджэннем кiраўнiка нашай дзяржавы падчас падрыхтоўкi да святкавання 600-годдзя ўвядзення запаведнага рэжыму ў пушчы плануецца правесцi цэлы комплекс мерапрыемстваў, — кажа Мiкалай Бамбiза. — Распачалося будаўнiцтва шэрагу неабходных аб’ектаў, добраўпарадкаванне. У прыватнасцi, плануецца ўзвесцi адметны экалагiчны цэнтр — гэта будоўля заўтрашняга дня, з прымяненнем самых найноўшых тэхналогiй. Новы музей Прыроды будзе зроблены на зусiм iншым узроўнi, чым усе аналагiчныя ўстановы, якiя працуюць цяпер у Беларусi. Пасля яго наведвання i iнтэрактыўнага падарожжа ў многiх можа i не ўзнiкне жадання блукаць па лесе. На працягу года мяркуецца абуладкаваць усю належную iнфраструктуру, стварыць самыя сучасныя ўмовы, што дазволiць не толькi павялiчыць колькасць турыстаў (мы ўжо нават перасягнулi колькасць наведвальнiкаў, якiя штогод прыязджалi за савецкiм часам), але i больш якасна прадастаўляць ўсю патрэбную iнфармацыю.

Пасля мiтуслiвай i тлумнай сталiцы Белавежская пушча ўяўляецца зусiм iншым светам — светам цiшынi i гармонii. Тут проста адпачываеш душою. I асэнсоўваеш усю велiч i багацце гэтага кутка роднай Беларусi. Заўсёды з нейкiм сумам развiтваешся i ўжо марыш зноў пра новыя вандроўкi ў пушчы. Якая заўсёды нечаканая — поўная таямнiц i дзiвосаў...

Мiкалай ЛIТВIНАЎ,

Алена ДАЎЖАНОК,

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бадай, цяжка адшукаць такога чалавека, якi б хоць аднойчы не пабываў у сусветна знакамiтай Белавежскай пушчы. І многiя мараць аб тым, каб наведаць сам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика