Падзяліся ўсмешкаю сваёй
Падзяліся ўсмешкаю сваёй
Усе мы жывём добрымi навiнамi. У кожнага яны свае — маленькiя цi значныя. Але часам варта iмi падзялiцца — калi мы радуемся адзiн за аднаго, то становiмся мацнейшымi i дабрэйшымi. Паспрабуйце i вы адказаць для сябе на адно простае пытанне: Што ў вас добрага? Наталля Карчэўская, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры харэаграфii БДУ культуры i мастацтваў: — Падышла чарга на кватэру, i чакаецца, што будаўнiцтва дома пачнецца яшчэ сёлета, гэта вельмi ўзрадавала. Таму што сям’я вырасла, хочацца, каб у сыноў былi ўмовы для заняткаў i гульняў. Малодшы сын, двухгадовы Хведар, пайшоў у дзiцячы садок, i яму там падабаецца. Гэта таксама мяне радуе, таму што я са спакойнай душой магу пайсцi на заняткi да студэнтаў, якiя таксама сталi радаваць. Учора на канцэрце Iнаўгурацыi новага навучальнага года я разам са студэнтамi танцавала наш любiмы нумар "Нью карнавал", якi ўжо быў адзначаны падзякай Мiнiстэрства культуры. Вiктар Аслюк, кiнарэжысёр-дакументалiст, член Еўрапейскай кiнаакадэмii: — Сёння дзень нараджэння сына. На днях адзначылi дзень нараджэння мамы. Гэта для мяне цудоўныя святы. Да гэтага часу я скончыў адзiн фiльм, якi здымаў у Расii, у Карэлii. I пачынаю яшчэ адзiн — ужо ў Беларусi. Iдэя прыйшла, калi мне падарылi кнiгу "Гiпiка" 1603 года, якую напiсаў Кшыштаф Дарагастайскi, маршалак Вялiкага Княства Лiтоўскага. Тры днi таму быў на Ашмяншчыне, дзе яшчэ захавалiся рэшткi будынкаў таго часу. Але i цяпер там, амаль на мяжы з Лiтвой, ёсць конны цэнтр, дзе рыхтуюцца спартсмены. Прыгожыя конi, сапраўды заварожваюць. Але я яшчэ не ведаю, як гэта перадаць, як i не ведаю, як будзе iсцi праца над фiльмам. Усё толькi пачынаецца. Вячаслаў IЗОТАЎ, дырэктар Мiнскага духоўнага вучылiшча Мiнскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы: Цiкавае пытанне. Шмат добрага. У мяне нарадзiлася дзяўчынка, шостае дзiця, жывое, здаровае. Роды ў жонкi прайшлi добра. Цяпер у нашай сям’i тры хлопчыкi i тры дзяўчынкi. Малодшую назвалi Ганнай, ужо пахрысцiлi. Яшчэ адно маё дзiця пайшло нядаўна ў першы клас. Поспехi ў дзяцей у школе нармальныя. Справы на рабоце iдуць някепска. 24 верасня мяне прызначылi на пасаду дырэктара, усе вiншуюць. На гэты навучальны год у вучылiшча набралi 20 новых навучэнцаў. Выставы цяпер цiкавыя адкрываюцца ў Мiнску: выстава старажытных абразоў у Нацыянальным мастацкiм музеi i выстава царкоўнага шыцця ў прыходзе абраза "Усiх тужлiвых радасць". Ну, гэта калi коратка... Ларыса Цімошык, Вольга Мядзведзева.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе мы жывём добрымi навiнамi. У кожнага яны свае — маленькiя цi значныя. Але часам варта iмi падзялiцца — калi мы радуемся адзiн за аднаго, то станов
|
|