На выхадныя — дажджы, а з аўторка ўначы замаразкі
На выхадныя — дажджы, а з аўторка ўначы замаразкі
У блiжэйшыя двое сутак надвор’е ў Беларусi будзе вызначацца маларухомым атмасферным фронтам працягласцю ад Брэста да Вiцебска, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. У суботу на большай часцы тэрыторыi краiны дажджы, у Брэсцкай вобласцi моцныя лiўнi. Тэмпература паветра 9—15, па паўднёвым усходзе да плюс 20 градусаў. У нядзелю дажджы будуць назiрацца паўсюдна. Тэмпература паветра ўначы 4—9, удзень 8—14 градусаў; па паўднёвым усходзе ўначы 10—12, удзень — 15—17 цяпла. У панядзелак захаваецца воблачнае надвор’е, месцамi кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы 3—10, удзень 9—16 цяпла. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, з аўторка па чацвер чакаецца iстотнае павышэнне атмасфернага цiску, невялiкiя дажджы будуць iсцi толькi ў асобных раёнах. Тэмпература паветра ўначы 2—9, месцамi замаразкi да 0 — мiнус 2 градусаў, удзень — 9—16 цяпла. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшыя двое сутак надвор’е ў Беларусi будзе вызначацца маларухомым атмасферным фронтам працягласцю ад Брэста да Вiцебска, паведамiў рэдакцыi нача
|
|