21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Казімiр Фарыно: "проста любiць дзяцей — недастаткова"

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Казімiр Фарыно: "проста любiць дзяцей — недастаткова"

Работа над Нацыянальным педагагiчным энцыклапедычным слоўнiкам вядзецца цяпер у Беларусi. Нечакана самай вялiкай праблемай пры яго стварэннi аказаўся падбор тэрмiнаў. Высветлiлася, што ёсць вельмi шмат паняццяў, якiя педагогi лiчаць сваiмi, напрыклад, каханне, дабрыня, цярплiвасць, бескарыслiвасць, перспектыва. Для педагогаў — гэта крэда iх прафесiйнай дзейнасцi.

— Менавiта ад асобы настаўнiка залежыць вельмi i вельмi многае: наколькi камфортна будзе дзiцяцi ў школе, цi выйдзе са школы чалавек са сфармiраванай маральнай i грамадзянскай пазiцыяй, цi пранясе ён жаданне навучацца праз усё сваё жыццё, — такую думку на прэс-канферэнцыi, прысвечанай прафесiйнаму святу педагогаў, выказаў намеснiк мiнiстра адукацыi нашай краiны Казiмiр Фарыно. — Настаўнiк павiнен быць сам пастаянна адкрыты i да новых ведаў, i да патрэбаў вучня. А проста любiць дзяцей, прабачце, недастаткова.

Сёння вышэйшую адукацыю маюць 88,9 працэнта педагогаў. Вышэйшую i першую квалiфiкацыйныя катэгорыi — 68,3 працэнта. Штогод праз сiстэму паслядыпломнай адукацыi праходзяць больш як 60 тысяч чалавек, або кожны трэцi педагог. Падлiчана, што пачынаючы з першага конкурсу "Настаўнiк года", г.зн. з 1991 года, праз яго розныя этапы прайшлi каля 12 тысяч чалавек.

Сёлета ў лiстападзе стартуе першы этап рэспублiканскага конкурсу "Настаўнiк года-2009" (згодна з Палажэннем, конкурс праводзiцца не радзей чым раз у тры гады). Спачатку пройдуць конкурсы на рэгiянальным узроўнi. Галоўны ж прыз лепшаму беларускаму настаўнiку па традыцыi ўручыць Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь.

Па словах Казiмiра Фарыно, за даволi кароткi час дзякуючы вялiзнай рабоце i Нацыянальнага iнстытута адукацыi, i Акадэмii паслядыпломнай адукацыi, а таксама лепшых беларускiх педагогаў былi створаны ўсе ўмовы для пераходу беларускай школы на 11-годку. З удзелам прадстаўнiкоў Бюро Навукова-метадычнага савета пры Мiнадукацыi, Вышэйшай атэстацыйнай камiсii, Нацыянальнай акадэмii навук i Саюза пiсьменнiкаў Беларусi былi перагледжаныя i скарэктаваныя вучэбныя праграмы: падрыхтавана 31 вучэбная праграма, у тым лiку 24 праграмы для 5—11-х класаў. У iх распрацоўцы ўзялi ўдзел таксама 64 прадстаўнiкi ВНУ.

— Я хачу запэўнiць, што падручнiкаў для 6-х, 7-х i 8-х класаў было выпушчана раней на 15 працэнтаў больш, чым мы маем на сёння вучняў, — запэўнiў Казiмiр Фарыно. — Таму новыя падручнiкi друкаваць не мае нiякага сэнсу — трэба толькi пераразмеркаваць тое, што ўжо было выпушчана раней i знаходзiцца ў школьных бiлiятэчных фондах. Але гэты працэс праходзiць няпроста. Адзiнае, што нас непакоiць, гэта праблема забеспячэння падручнiкамi вучняў 9-х i 11-х штрых-класаў у другiм паўгоддзi. Варыянт вырашэння гэтай сiтуацыi — электронныя версii падручнiкаў, якiя мы размясцiлi на сайтах Мiнiстэрства адукацыi, Акадэмii паслядыпломнай адукацыi i Нацыянальнага iнстытута адукацыi. У кожнай школы ёсць выхад у iнтэрнэт. У Мiнску 60 працэнтаў сем’яў, у якiх выхоўваюцца школьнiкi, таксама маюць дома камп’ютары. Забеспячэнне вучэбнага працэсу падручнiкамi — персанальны абавязак дырэктара школы...

Казiмiр Фарыно запэўнiў, што iнтарэсы вучняў штрых-класаў, якiя навучаюцца па пераходных вучэбных праграмах, не пацерпяць нi пры правядзеннi школьных прадметных алiмпiяд, нi пры здачы выпускных экзаменаў, нi пры паступленнi... Праграмы ўступных iспытаў i выпускных экзаменаў будуць стварацца на "скрыжаваннi" дзвюх вучэбных праграм (для 9, 11, 9' i 11' класаў), каб усе вучнi знаходзiлiся ў роўных умовах. А на школьных алiмпiядах больш важна нават не веданне школьнай праграмы, а агульнае iнтэлектуальнае развiццё вучня, яго нестандартнае мысленне.

Наконт працоўных водпускаў педагогаў Казiмiр Фарыно паведамiў наступнае: "Мы ўнеслi ўжо больш як дзесяць сваiх прапаноў у Мiнiстэрства фiнансаў i Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. Аднак мы не збiраемся супакойвацца. Будзем працаваць у гэтым накiрунку i далей".

Варта нагадаць, што з 1 студзеня 2009 года тарыфныя аклады школьных педагогаў узрастуць на 25 працэнтаў. Маладыя педагогi будуць атрымлiваць штомесячныя даплаты ў памеры адной тарыфнай стаўкi першага разраду. Будуць устаноўлены надбаўкi за наяўнасць квалiфiкацыйнай катэгорыi педагагiчнага работнiка кiраўнiкам навучальных устаноў i iх намеснiкам па асноўнай дзейнасцi. Праграмай развiцця сiстэмы дашкольнай адукацыi на 2009—2014 гады прадугледжана павелiчэнне памераў заработнай платы таксама i работнiкам дашкольных устаноў. І толькi педагогаў пазашкольных устаноў пакуль не абнадзеiлi доўгачаканым паведамленнем аб павышэннi iм заработнай платы.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работа над Нацыянальным педагагiчным энцыклапедычным слоўнiкам вядзецца цяпер у Беларусi. Нечакана самай вялiкай праблемай пры яго стварэннi аказаўся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика