У Адной камандзе
У Адной камандзе
Адзiн з самых маладых школьных дырэктараў Вiцебшчыны Вольга Бародзiч гэтак i кажа: "Школа — адна каманда". Згадзiцеся, гучыць вельмi па-сучаснаму. Але насамрэч Зялёнкаўская сярэдняя школа Полацкага раёна, у якой працуе 21 настаўнiк i навучаецца 104 вучнi, — сучасны зладжаны калектыў, якi не мiнаюць поспехi i ўзнагароды. Штогод больш за палову выпускнiкоў гэтай установы паступаюць у прэстыжныя ВНУ краiны, рэдкiя выпускi без медалiстаў. Магчыма, Вользе проста пашанцавала з калектывам, магчыма — школе з кiраўнiком. Але крыху пра здымак, якi быў зроблены на восеньскiм свяце вёскi Зялёнка. Школьнiкi таксама ўдзельнiчалi ў спартыўных гульнях, i дырэктар Вольга Бародзiч сваiм эмацыянальным станам падтрымлiвала вучняў, як капiтан цi трэнер падтрымлiвае сваю каманду. Вольга з настаўнiцкай дынастыi — бацька i дзед таксама прысвяцiлi сябе прафесii "сеяць разумнае, добрае, вечнае". Скончыла Вiцебскi педагагiчны ўнiверсiтэт i вярнулася ў родную школу настаўнiкам беларускай мовы i лiтаратуры i гiсторыi. Класны кiраўнiк, завуч, дырэктар — усе прыступкi школьнай ерархii — гэта яе прафесiйная сталасць. Мiж iншым шосты год Вольга Бародзiч з’яўляецца кiраўнiком адукацыйнай установы i менавiта пад яе кiраўнiцтвам Зялёнкаўская школа станавiлася лепшай у вобласцi па добраўпарадкаваннi, арганiзацыi вучэбнага працэсу i навучаннi дзяцей народным промыслам i дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. "Мы iмкнёмся выхаваць сапраўдных гаспадароў — на зямлi i ў доме", — кажа дырэктар. Сама ж яна для прафесiйнай дасканаласцi атрымала яшчэ адну адукацыю, скончыўшы Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. На пытанне пра ўласныя поспехi, не задумваючыся, адказала, што чатыры вучнi з яе першага выпуску таксама выбралi прафесiю настаўнiка. I гэта для яе гонар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн з самых маладых школьных дырэктараў Вiцебшчыны Вольга Бародзiч гэтак i кажа: "Школа — адна каманда". Згадзiцеся, гучыць вельмi па-суча
|
|