21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чалавек сабаку сябар

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чалавек сабаку сябар

І не толькi сабаку. Ва ўсякiм разе, штогод 4 кастрычнiка чалавецтва прыгадвае аб сваёй ролi ў абароне фаўны i аб адказнасцi перад братамi меншымi, адзначаючы Сусветны дзень жывёл.

Афiцыйна заснаваны ён быў у 1931 годзе на Мiжнародным кангрэсе прыхiльнiкаў руху ў абарону прыроды, што праходзiў у Фларэнцыi. Тады аб’яднаннi з розных краiн свету ўзялi на сябе абавязак кожны год арганiзоўваць разнастайныя масавыя мерапрыемствы. У Расii ж, напрыклад, дата адзначаецца толькi з 2000 года ў адпаведнасцi з рашэннем Мiжнароднага фонду абароны жывёл. I гэта пры тым, што наша ўсходняя суседка займае другое месца ў свеце пасля ЗША па колькасцi хатнiх жывёл — у кожнай трэцяй сям’i жывуць махнатыя, гладкашэрсныя, крылатыя, халаднакроўныя i iншыя хатнiя любiмцы.

Дарэчы, дата "зверскага" дня выбрана не выпадкова. Больш як 800 гадоў таму (прыкладна ў 1182 годзе) 4 кастрычнiка нарадзiўся святы Францыск Асiзскi, заснавальнiк ордэна францысканцаў, якi таксама лiчыцца святым абаронцам жывёл ад чалавечай жорсткасцi. У каталiцкiх краiнах у храмах ладзяцца ўрачыстыя месы, прычым, напрыклад, у Iспанii на iх абавязкова прыводзяць для блаславення i сваiх хатнiх гадаванцаў.

Святыя апекуны...

У праваслаўнай традыцыi таксама iснуе нямала святых — апекуноў жывёл. Практычна ў кожнага вiду сельскагаспадарчых жывёл iснуе свой нябесны апякун. Так, святы Уласiй (11 лютага) дапамагае ўсiм жывёлаводам, святыя Флор i Лаўр — каняводам, святы Васiль — свiнаводам, святы Мiкiта — тым, хто гадуе вадаплаўную птушку, святая Агаф-’я-пакутнiца спрыяе ацёлу кароў, а Анiсiм-аўчарнiк зберагаў ад ваўкоў авечак у аўчарнях. Апекуном хатнiх жывёл лiчыцца святы Мадэст Iерусалiмскi (31 снежня), а пра лячэнне i дабрабыт братоў меншых клапоцiцца пакутнiца Настасся Рымлянiна.

Увогуле, у народнай свядомасцi трывала замацавалася: той, хто не любiць жывёл, наўрад цi можа шчыра любiць людзей. А ў многiх заходнееўрапейскiх краiнах лiчыцца, што хатняя жывёла — паўнапраўны член сям’i, з такiмi ж правамi, як i ў людзей.

...i святыя жывёлiны

Тое, што ў Iндыi карова лiчыцца жывёлiнай святой i недатыкальнай, вядома нават вучням малодшых класаў. А вось да чаго даводзiць такое пакланенне, ведаюць далёка не ўсе. У Бамбеi, напрыклад, для таго каб прагнаць кароў з узлётнай паласы аэрадрома, выкарыстоўваюць стужку з запiсам рыку тыгра — бо крануць карову не вырашыцца нiводны iндыец.

У Японii свяшчэннымi лiчацца каты — у горадзе Кагасiма ёсць нават Храм кошак, пабудаваны некалькi стагоддзяў таму.

У Старажытным Егiпце свяшчэннымi былi ледзьве не ўсе навакольныя жывёлы. Многiх шануюць i дагэтуль. У некаторых месцах захавалiся могiлкi свяшчэнных кракадзiлаў, бараноў i iбiсаў.

Славяне таксама шанавалi некаторых дзiкiх жывёл, лiчачы iх сваiмi продкамi. Напрыклад, у якасцi татэмаў вядомыя рысь, сокал, белы воўк.

Каб лiчыцца свяшчэннай, жывёле нават не абавязкова iснаваць у рэальнасцi. Так, у Старажытным Кiтаi свяшчэннымi былi тыгр, чарапаха, дракон i фенiкс. А ў цалкам сабе сучасных ЗША можа быць "асвячоны"... мультыплiкацыйны герой, кот Гарфiлд! Яго пажадалi зрабiць сваiм талiсманам амерыканскiя лётчыкi — i нават адправiлi адпаведнае прашэнне па iнстанцыях. У заяўцы, у прыватнасцi, адзначана, што Гарфiлд "як нiхто iншы адлюстроўвае дух незалежнасцi, а таксама з’яўляецца ўзорам умення ўзяць сябе ў рукi ў складаных сiтуацыях".

Натуральна, малiцца на сваiх хатнiх любiмцаў, а тым больш кананiзаваць iх мы нiкому не раiм. Але папесцiць сябра, не забыцца зрабiць яму прышчэпку, падрыхтаваць пачастунак, нават проста бавiць з iм больш часу, чым звычайна — чаму б не? Тым больш, што ўдзячнасць з яго боку не прымусiць сябе чакаць.

Вiкторыя ЗАХАРАВА.

Р.S. З 4 кастрычнiка ў 15 краiнах свету пачынаецца таксама Мiжнародны тыдзень у абарону жывёл.

З 4 кастрычнiка ў 15 краiнах свету пачынаецца таксама Мiжнародны тыдзень у абарону жывёл.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І не толькi сабаку. Ва ўсякiм разе, штогод 4 кастрычнiка чалавецтва прыгадвае аб сваёй ролi ў абароне фаўны i аб адказнасцi перад братамi меншымi, адз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика