Ікебаніць — дык з размахам!..
Ікебаніць — дык з размахам!..
...Ну калi ж яшчэ сябе пахвалiць, як не ў канцы чарговай падпiсной кампанii?! Не, не лiчбамi. Яны, як любяць казаць бюракраты (з якiмi мы даўно i досыць беспаспяхова змагаемся), вымушаюць чакаць лепшага. Мы — словамi. Прычым для нас — вельмi дарагiмi. Кшталту: "Дзень добры, шаноўная (гэта, значыць, ну вельмi паважаная) рэдакцыя! — пiша Яўгенiя Станiславаўна Янковiч з в. Гарадзiшча Докшыцкага раёна. — Шчыры дзякуй табе за цiкавую газету. Летась я была выпiсала другую i вельмi пашкадавала, бо ўсё ў ёй нейкае не тое, чужое. А тут — маё. Чытаю, чакаю баек i апавяданняў, люблю сканворды, бо хочацца "паварушыць мазгамi", i здымкi Клешчука. А ўжо подпiсы да iх — гэта наогул штосьцi!.." Амаль тое ж у другiм лiсце — ад Валянцiны Апанасаўны Гудачковай з Жыткавiчаў: "Пяты год выпiсваю "Звязду" i ўсё шкадую, ну чаму не раней! Бо пра ўсё ж тут — ад таго, што робiцца ў свеце да таго, што ў асобнай душы... Чытаю... Люблю разглядваць здымкi, i часта яны гавораць мне болей, чым цэлыя апавяданнi. А ўжо ў апошнi час — Прыжыўся Кляшчук у Давыд-Гарадку: Здымаў дзiва-хаты i дзiва-раку, Харошых людзей, i харошых iх дзетак За шчыраю працай, у водары кветак... За што Клешчуку — вельмi ўдзячная я: Той кветкавы горад — радзiмка мая... Хоць, зрэшты, да кветак — паўсюдна ахвота: Растуць i красуюць, бач, нават у ботах... Так перайшла да тэмы Валянцiна Апанасаўна. Што прапанавала ў якасцi подпiсу? Чатыры радкi: А хоць плач ты, хоць спявай, Мода вiнаватая! Аддаў боты на дызайн I чорт з iмi, з пятамi! У сэнсе (трэба так разумець?) халера iх не возьме — хай (свят-свят-свят!) памокнуць, хай памерзнуць! Чалавеку гэтаму iншае важней! Яго, вiдаць, яшчэ прадзеды навучылi — хоць салому еш, а фасону не губляй. Вось ён са скуры i вылузваецца. Па-нашаму думае, па-тутэйшаму (думкi яго прачытаў спадар Барысёнак з Ушаччыны): Iкебанiць — дык з размахам! Нам японцы — не ўказ. Мы, калi захочам свята, Свята зробiм — першы клас! Хто б сумняваўся, гледзячы на конкурсны здымак цi ў тэлевiзар — пасля тых жа дажынак... Але ж людзi такiя ёсць. Сцяпан Паўлавiч Нефiдовiч мо ў сваёй вёсцы Любань Лунiнецкага раёна, мо ў iншай якой вось такi дыялог падслухаў: — А што ж гэта за прычына, Што разлёгся так мужчына? — Дык дажынкi сёння ў нас, — Ляжыць покатам калгас. "Яшчэ б нiчога, — прозай дадае Сцяпан Паўлавiч, — каб пiлi мы толькi ў святы, а то ж i ў буднi... Мо ад безвыходнасцi — ну што тыя 150-170 тысяч рублёў у месяц?!" Вось паводле яго меркавання мужык са здымка i рашыў: Па 5 тысяч платы ў дзень — Не нясуць на працу боты. Лепш павешу iх у цень — Паратункам ад нудоты. Для некага, як прызнае спадарыня Чыгрынава з в. Забалацце Вiлейкага раёна, гэта i насамрэч пацешна, бо Не кiтайскi фарфор, Упрыгожыў той двор... Але ж гэтакую "вазу" Кожны ўбачыць... I адразу — Вось тут можна паспрачацца, бо нехта бачыць яе, вось такую незвычайную, а нехта (ацанiце!) — Ходзiць вёска не ў абносках, Выйшла вёска ў iнтэрнэт: Адкрываць пара ў вёсках Педыкюрны кабiнет! Лiчыць так Мiхаiл Паўлавiч Дубовiк з Бярэзiншчыны. Не ўдакладняе, праўда, у сваёй вёсцы Арэшкавiчы цi ў нейкай iншай, але ж, адназначна, у прасунутай. Хоць i там не без праблем. Прычым вельмi балючых: За iм, лысым, крывапятым Гужам бегаюць дзяўчаты, Бо адзiны ён "хадок" На ўвесь аграгарадок: Той дасць кветачак з бахiлаў, Той — бутэлечку "чарнiлак", З той патанчыць, з той пакурыць... I, вядома, усiх абдурыць, Бо сягодня дужа ж модна У каханнi быць свабодным... I няма чамусьцi "пугi" Для такога вось спрытнюгi! — шкадуе Уладзiмiр Сiтнiк са Старадарожчыны (не ўлажыўшыся, на жаль, у восем радкоў) — шкадуе, вiдаць, тых "абдураных" жанчын i дзяўчат. I нават у думках не мае, што сёння яны i самi, каго хочаш абдураць. Пра што досыць складна пiша Соф’я Парфiр’еўна Кусянкова з Рагачоўшчыны (прызнаецца: "Сказ пра Лысую гару" прачытала, — рыфмы самi "папёрлi"): Глянь, якi букет сабраў Для сваёй каханкi! А яе, як чорт забраў, — Не прыйшла да ранку!.. Больш чакаць ужо не змог, Слёзы цiха выцер, Каля ганку ў яе лёг, Лёг — i ногi выцяг... Вось такая "трагедзь" на здымку. А некаму — адны жартачкi бачацца. Зрэшты, Яўген Васiльеў з п. Сасновы Асiповiцкага раёна таксама туды ж. Пiша (спачатку прозай): "Мара кожнага беларуса — кавалачак зямелькi, каб прыкласцi рукi, каб атрымаць задавальненне ад зробленага, ад агурочка цi памiдорчыка, вырашчанага на сваёй градцы. А ўжо верх асалоды — iх з’еўшы, легчы дзесь у цяньку i падсумаваць: Хоць чатыры, але ж "соткi" — Усё ў ажуры, ёсць i толк. Што лiчыць здароўе, сродкi... Ён зрабiў усё, што змог. Але ж, трэба разумець, словы гэтыя не з хаўтурных прамоў — жывы чалавеча?! Проста Адпачыць улёгся Фёдар... Мы — дзiвiцца, што за водар? Гэта ў ботах з Турцыi Выраслi настурцыi! — лiчыць Анатоль Гарачоў з вёскi Даўнары Iўеўскага раёна. "Не слаба", значыць, мужык адпачывае — як мiнiмум з вясны. I пры гэтым нiхто яго не "пiлуе", не падымае, нiхто нi ў чым не папракае. Чаму? Бо хiтры, лiчыць Вольга Паўлаўна Лабажэвiч з Клецка: Вось гэтак у цешчы "укалвае" зяць Ён працы не любiць, Ён любiць узяць... Аднак да жанчын Ён знайшоў падыход — Па кветкi схадзiў У чужы агарод, — Мусiць, i праўда гэта, бо букетаў, бачыце, два: адзiн — для жонкi, другi — для цешчы. А жыццё ў мужыка адно. I здароўе — адно. Берагчы яго трэба. Што мужык, паводле меркавання спадарынi Васiльевай з Гомеля, i робiць: дамоў iдзе i сам сабе прыгаворвае: Мае ногi босыя, Хай не будзе зносу вам! Пасля цяжкае работы З вас адразу ж скiну боты У балеi спаласну I да сонца падыму... Вас я, ногi, больш шкадую, Чымсцi галаву дурную. Што ж — хто што... Хто ўсё... Але шкадаваць, згадзiцеся, трэба — павучальны здымак. Чаму ён вучыць яшчэ? Рознаму. Ад элементарнага Як прыходзiце з работы, То хутчэй сушыце боты I у iх — стаўляйце кветкi, Каб не несла потам едкiм (ад Яўгенii Станiславаўны Янковiч), да высокага (ад Зоi Пятроўны Янучок з в. Нагорнае Клецкага раёна): Змарыла сонейка хлапчыну, Прылёг паспаць ён на адрыну. Дзяўчына, мабыць, тут была — Настурка ў ботах расцвiла... А Ясь — праспаў яе вiзiт. Цi ж гэта хлопец? Паразiт! Што пасярэдзiнцы? Самi вы нiколi б не здагадалiся, а ў газеце прачытаць можна: I навошта нам той Крым? Мы i дома загарым: Тут, пад Слуцкам, нашы пяткi Стануць нiбы шакаладкi! — сцвярджае Уладзiмiр Сiтнiк. Пра iх жа, пра перавагi тутэйшага адпачынку, радкi спадара Дубовiка: Мужыкi, нашто нам Гагры? Там жа трэба шмат вiягры... Тут працую... Мо й стамлюся... А на сонцы адляжуся, — Ранiцой (казаць няёмка) Пацалуе мяне жонка. Вось так. Што на завяршэнне? Гiмн. Ад таго ж Мiхаiла Паўлавiча Дубовiка: Боты вы гумовыя, Хадакi вясковыя! Мала — кветак вам нарваць, Вам бы помнiк збудаваць, Бо калi падумаць трохi, З вамi цэлая эпоха! Хто б спрачаўся?.. Больш за тое — можа гэта... праект? I яшчэ чатыры радочкi — чыста восеньскiя: Стане нiжэй сонца, Адцвiтуць настуркi, Улезем мы ў боты, Улезем мы i ў буркi. Хай Бог дае... Каб улезлi, каб вылезлi, каб жылi. I каб (вашымi стараннямi) жыў наш конкурс. Вельмi хочацца спадзявацца, што на чарговым этапе, да яго зноў далучацца новыя ўдзельнiкi i, завяршыўшы сельскагаспадарчы сезон, вернуцца "старыя" — з Сенненшчыны, Бярэзiншчыны, Пастаўшчыны, з Кiраўска, Шчучына, Вiлейкi... Бо весялосць, як пiсаў наш зямляк Фёдар Дастаеўскi, самая выдатная рыса: добра смяецца чалавек, значыць, чалавек — добры. Чым-чым, а дабрынёй сёння трэба дзялiцца. I таму... Лепшыя подпiсы да папярэдняга здымка (з курыцай у будцы i сабакам), паводле меркавання вялiкага чытацкага журы, даслалi спадары Барысёнак з Ушаччыны, Сiтнiк са Старадарожчыны, Васiльеў з Асiповiччыны, спадарыня Фетчанка з Лагойшчыны i... мiнчане Астроўскiя. З чым (амаль аднадушна) пагадзiлася i журы рэдакцыйнае. Таму прыз у выглядзе падпiскi на любiмую газету на 1 квартал 2009 гада застаецца ў сталiцы. Хочаце, каб прыйшоў да вас? Здымак дадаецца — глядзiце, думайце, пiшыце, закрэслiвайце, зноў думайце, зноў пiшыце i ўжо гатовыя варыянты дасылайце ў рэдакцыю. Патрабаваннi ранейшыя: не больш за 8 радкоў — пажадана прыгожых, трапных i (калi ласка!) разборлiвых. Валянцiна Доўнар. Фота Анатоля Клешчука.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Ну калi ж яшчэ сябе пахвалiць, як не ў канцы чарговай падпiсной кампанii?! Не, не лiчбамi. Яны, як любяць казаць бюракраты (з якiмi мы даўно i досы |
|