21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вялiкiя лялькi i iх спадзяваннi

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вялiкiя лялькi i iх спадзяваннi

Ідзі i глядзi

 

Беларуская батлейка ля ўваходу ў глядзельную залу, вясёлыя лялькi, якiя частуюць гасцей хлебам, дзецi i дарослыя, якiя чакаюць самага галоўнага адкрыцця для сябе — адкрыцця мастацтва... Прыкметы Беларускага мiжнароднага фестывалю тэатраў лялек, якi пачаўся ўчора — пра гэта гучна пратрубiлi музыкi ансамбля "Гуды" Белдзяржунiверсiтэта культуры i мастацтваў, запрасiўшы ўсiх у залу, дзе пачаткам павiнен быў стаць спектакль гаспадароў. Але прэм’еру "Балады пра белую вiшню" прыйдзецца яшчэ пачакаць, а ў рамках фестывалю быў паказаны iншы спектакль мiнскiх лялечнiкаў. I дзiўныя гадзiннiкi розных формаў ля сцэны пачалi адлiк чароўных iмгненняў самага незвычайнага фестывалю, у праграме якога спалучылiся прыгожыя спектаклi для дзяцей i сур’ёзныя пастаноўкi для дарослых, якiя прыехалi з розных куткоў Еўропы. I ў нас ёсць толькi шэсць дзён на тое, каб паглядзець 21 пастаноўку з якiх 6 пакажуць беларускiя тэатры.

Уладзiмiр Рылатка, першы намеснiк мiнiстра культуры Беларусi:

 

— Гэта вялiкае свята для нашага горада, якое нiчым замянiць немагчыма. Амаль што дзесяць гадоў фестываль не праводзiўся, але прыкметна, што ён вяртаецца ў юбiлейны год для Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. Яму рады не толькi мы, але i нашы госцi — да нас прыехалi лепшыя тэатры свету. Сёння можна сказаць: самаму лепшаму нашаму фестывалю — быць!

Аляксандр Кулеш, госць з Рускага iнжынернага тэатра, Санкт-Пецярбург:

 

— Я рады, што мы прыехалi ў Беларусь. У нас ёсць школа, якая рыхтуе лялечнiкаў, i вы зможаце ацанiць яе вартасцi. Фестываль — выдатная магчымасць паказаць сваё майстэрства. Але любы фестываль — гэта мiр, дзе няма геаграфiчных межаў, гэта асаблiвая краiна, дзе пануе дабрыня.

Яўген Лемакоў, дырэктар Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек:

 

— Усе, хто займаецца тэатрам лялек, ведаюць, што значыць падрыхтаваць фестываль, што значыць сустрэць гасцей. Да нас прыехалi ўсе, каго мы чакалi. Квiткоў на спектаклi ўжо няма i ў гэтым ёсць вялiкая радасць. Кiраўнiцтва горада прыклала намаганнi, каб фестываль адбыўся. Жадаю прыемных уражанняў гледачам ад спектакляў, а гасцям ад нашага горада.

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская батлейка ля ўваходу ў глядзельную залу, вясёлыя лялькi, якiя частуюць гасцей хлебам, дзецi i дарослыя, якiя чакаюць самага галоўнага адкрыц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика