Савет судовых старшыняў СНД
Савет судовых старшыняў СНД
У Брэсце прайшло пасяджэнне Савета старшыняў вышэйшых арбiтражных, гаспадарчых, эканамiчных i iншых судоў краiн СНД. На Савеце старшынi разгледзелі судовую практыку ў сферы ажыццяўлення транспартна-экспедыцыйнай дзейнасцi ў краiнах СНД. На думку кiраўнiка Савета старшыняў — Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Беларусi Вiктара Камянкова, гэта пытанне з’яўляецца вельмi актуальнай тэмай, бо цяпер распрацоўваюцца варыянты стварэння такiх транспартных магiстраляў, як "Парыж — Уладзiвасток" i па напрамку з Мурманска да буйных гарадоў Ірана. На пасяджэннi прысутнiчаў старшыня Асацыяцыi юрыстаў Расii, Саветнiк Прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi Венiямiн Якаўлеў, якi лiчыць, што на тэрыторыi СНД бываюць выпадкi ўзнiкнення чорнага рэйдарства, калi ажыццяўляецца незаконны захоп прадпрыемстваў i кампанiй шэрымi эканамiчнымi i нават крымiнальнымi метадамi. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце прайшло пасяджэнне Савета старшыняў вышэйшых арбiтражных, гаспадарчых, эканамiчных i iншых судоў краiн СНД.
|
|