Уладальнiка "Грэмi" ў Мiнску павiтаюць беларускiя дудары
Уладальнiка "Грэмi" ў Мiнску павiтаюць беларускiя дудары
Своеасаблiвае "шоу дудароў" дасць у Мiнску пачатак Мiжнароднаму фестывалю Юрыя Башмета, якi ў нас пройдзе трэцi раз пры ўдзеле самога славутага альтыста. Натуральна, трэба несцi адказнасць за тых, каго прыручылi — вядомы музыкант сам даў згоду на правядзенне ў Беларусi фестывалю, канцэрты якога адбываюцца i ў Расii, i ў Германii. А публiка, якая ходзiць "на Башмета", у нас была раней i ў апошнiя гады падмацавалася дзякуючы прыездам майстра. Але ёсць тыя, хто пасля дударскiх фэстаў палюбiў музыку продкаў — гэта iншая публiка. Прыхiльнiкi класiкi i фальклору маюць магчымасць знайсцi кропкi сутыкнення пад зоркай добрай музыкi. Прынамсi, такой кропкай стане 5 кастрычнiка Цэнтральны дзiцячы парк iмя Горкага, дзе гукi дуды i iншых народных iнструментаў абвесцяць пачатак фестывалю, якi быццам бы стаiць убаку ад народнай культуры. Але калi ўспомнiць пра вытокi прафесiйнай музыкi... Гэта, дарэчы, зрабiў беларускi кампазiтар Вячаслаў Кузняцоў, якi напiсаў твор пад назвай "Паганскае дзейства". Выкананне яго таксама стане дзiўным спалучэннем сiмфанiчнага аркестра i двух фальклорных ансамбляў. Яго прэм’еру можна будзе пачуць у "Белдзяржфiлармонii" 7 кастрычнiка ў дзень ўрачыстага адкрыцця Мiжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. І сам ён, вядома ж, будзе. Нават зможа ацанiць майстэрства беларускiх музыкантаў — першае аддзяленне канцэрта Дзяржаўны акадэмiчны сiмфанiчны аркестр Беларусi пачне пад кiраўнiцтвам славутага музыканта! З расiйскiх зорак у гэты вечар на сцэну выйдуць народная артыстка СССР вiяланчалiстка Наталля Гутман i скрыпач Вiктар Траццякоў. Калi патрэбны зоркi, якiя спяваюць — то трэба накiроўвацца ў Палац Рэспублiкi. Тут адбудуцца дзве праграмы, у якiх будзе некалькi славутых салiстаў. Адзiн толькi аркестр "Салiсты Масквы" пад кiраўнiцтвам самога Юрыя Башмета чаго варты — уладальнiк прэстыжнай прэмii "Грэмi". Беларусь можа ўзнагародзiць гэты калектыў гучнымi авацыямi, тым больш што наша публiка вельмi шчырая i шчодрая на эмоцыi. Толькi ў якасцi эксперыменту мясцовае "Брава" дапоўнiцца гуртом, якi да нас прыедзе, каб выступiць у канцэрце "Брава, класiка!" Такiм чынам мы атрымаем магчымасць назiраць за дэмакратызацыяй класiчнай музыкi: элiтны жанр у спалучэннi з папулярнай музыкай. Класiчны аркестр на адной сцэне з гуртом "Брава" i яго былой салiсткай Жаннай Агузаравай. Свайго роду прывiтанне зямным зоркам ад бадай што марсiянкi. Яшчэ адзiн канцэрт у Палацы Рэспублiкi дадасць зорак, якiя спяваюць. "Тэнары XXI стагоддзя" прыедуць да нас таксама з Расii — Мiхаiл Урусаў, Дзмiтрый Сiбiрцаў i Максiм Пастэр працуюць у Вялiкiм тэатры. Але ў Мiнску выступяць разам з яшчэ адным беларускiм аркестрам — Прэзiдэнцкiм. Усё-такi мы на беларускай зямлi. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Своеасаблiвае "шоу дудароў" дасць у Мiнску пачатак Мiжнароднаму фестывалю Юрыя Башмета, якi ў нас пройдзе трэцi раз пры ўдзеле самога славут
|
|