21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэгiстрацыя ў iнтэрнаце

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэгiстрацыя ў iнтэрнаце

Жыву ў iнтэрнаце. Нядаўна выйшла замуж i звярнулася да адмiнiстрацыi з просьбай зарэгiстраваць мужа па месцы майго жыхарства, але мне адмовiлi. Цi правiльна гэта?

Ганна Р., г. Гомель

г. Гомель

Згодна з Палажэннем аб рэгiстрацыi грамадзян па месцы жыхарства i месцы знаходжання, зацверджаным Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 07.09.2007 г. № 413, адказнымi за рэгiстрацыю грамадзян у iнтэрнаце з’яўляюцца кiраўнiкi арганiзацый, ва ўласнасцi альбо ў гаспадарчым распараджэннi цi аператыўным кiраваннi якiх знаходзяцца гэтыя iнтэрнаты. Заява аб рэгiстрацыi падаецца iм. Падставай для рэгiстрацыi з’яўляецца дагавор найму жылога памяшкання ў iнтэрнаце.

Палажэннем аб рэгiстрацыi грамадзян па месцы жыхарства i месцы знаходжання (пункт 8) рэгiстрацыя грамадзян па месцы жыхарства ў iнтэрнаце абмяжоўваецца, калi пасля такой рэгiстрацыi забяспечанасць жылой плошчай на аднаго чалавека складзе менш як 6 квадратных метраў на аднаго чалавека. Але згодна з пунктам 9 гэтага Палажэння, указанае абмежаванне не распаўсюджваецца на выпадак рэгiстрацыi мужа (жонкi) па месцы жыхарства жонкi (мужа).

Пры прыняццi рашэння аб заключэннi дагавора найму жылога памяшкання ў iнтэрнаце, якi з’яўляецца падставай для рэгiстрацыi грамадзянiна па месцы жыхарства, адмiнiстрацыя арганiзацыi кiруецца дзеючымi ў гэтай вобласцi нарматыўнымi прававымi актамi. Як устаноўлена пунктам 84 Палажэння, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29.11.2005 г. № 565 "Аб некаторых мерах па рэгуляваннi жыллёвых адносiнаў", парадак прадастаўлення жылых памяшканняў (iх частак) у iнтэрнаце i карыстання iмi, заключэння дагавора найму жылога памяшкання ў iнтэрнаце вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Палажэннем аб iнтэрнатах, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15.09.1999 г. № 1437 са змяненнямi i дапаўненнямi на 20.08.2008 г., прадугледжана, што iнтэрнаты ёсць двух тыпаў: прызначаныя для пражывання адзiнокiх грамадзян, у якiх жылыя памяшканнi знаходзяцца ў сумесным карыстаннi некалькiх асобаў, якiя не знаходзяцца ў сямейных адносiнах, i прызначаныя для пражывання сем’яў, у якiх жылыя памяшканнi, што складаюцца з аднаго цi некалькiх пакояў, знаходзяцца ў адасобленым карыстаннi сем’яў. У iнтэрнатах для адзiнокiх грамадзян могуць пры неабходнасцi выдзяляцца жылыя памяшканнi для пражывання сем’яў на асобных паверхах цi ў асобных секцыях са згоды мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

Пунктам 34 Палажэння аб iнтэрнатах устаноўлена, што грамадзяне, якiя займаюць iзаляваныя жылыя памяшканнi, прызначаныя для пражывання сем’яў, маюць права ўсяляць у iх сваiх няпоўнагадовых дзяцей i мужа (жонку), не забяспечаных жыллём у дадзеным населеным пункце па норме.

Калi ж вы займаеце месца ў памяшканнi, прызначаным для пражывання адзiнокiх грамадзян, то сiтуацыя тут некалькi iншая. Як устаноўлена пунктам 8 вышэйназванага Палажэння, грамадзяне, якiя пражываюць у iнтэрнатах, прызначаных для пражывання адзiнокiх грамадзян, у выпадку стварэння сям’i ва ўстаноўленым парадку становяцца на ўлiк маючых патрэбу ў атрыманнi жылога памяшкання ў iнтэрнаце, якi прызначаны для пражывання сем’яў.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыву ў iнтэрнаце. Нядаўна выйшла замуж i звярнулася да адмiнiстрацыi з просьбай зарэгiстраваць мужа па месцы майго жыхарства, але мне адмовiлi. Цi пра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика