21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Экiпаж верталёта Мi-26 МЧС Беларусi, якi тушыў лясныя пажары ў Грэцыi, сёння вяртаецца дадому. 18 выратавальнiкаў прыбудуць у другой палове дня на аэрадром Лiпкi пад Мiнскам.

Штодзень па медыцынскую дапамогу ва ўстановы аховы здароўя Мiнска звяртаюцца 3,5 — 4 тыс. грамадзян, крыху больш за палову з iх — дзецi. Мiж тым дыягназ "грып" урачы нiкому з iх яшчэ не паставiлi. Паводле прагнозаў медыкаў, на працягу кастрычнiка ўзровень захворваемасцi будзе не больш 20 тыс. чалавек у тыдзень. Эпiдэмiчны ўздым па грыпу i ВРВІ чакаецца ў студзенi наступнага года. А пакуль урачы рэкамендуюць умацоўваць iмунiтэт.

Беларуская мiлiцыя выкарыстоўвае дэтэктар хлуснi для раскрыцця злачынстваў, паведамiў журналiстам галоўнага ўпраўлення крымiнальнага вышуку МУС Беларусi Валянцiн Мiхневiч. З дапамогай палiграфа, сказаў ён, раскрываюцца нават серыi забойстваў, напрыклад, як гэта было ў Гродзенскай вобласцi.

Лясная кунiца, што забралася ў буйны вылiчальны цэнтр Гановера, на некалькi гадзiн паралiзавала працу каля 150 банкаў Германii. У вынiку аварыi на працягу васьмi гадзiн не працавалi банкаматы па выдачы наяўных грошай на паўночным усходзе Германii, а таксама ў зямлi Саар. Немагчыма было таксама ажыццяўленне банкаўскiх аперацый у рэжыме он-лайн. Звярок выклiкаў кароткае замыканне, якое прывяло да спынення падачы электраэнергii на галоўны камп’ютар, якi кiруе банкаўскiмi аперацыямi. Ад удару токам загiнула i кунiца.

У штаце Масачусэтс (ЗША) гарбуз вагой 816,48 кг прэтэндуе на рэкорд Гiнэса. Уладальнiкам гарбуза з’яўляецца Стыў Канолi, якi вырасцiў яго на заднiм двары свайго дома. Усё лета ён падкормлiваў гарбуз чысцюткiм гноем, кампостам з кляновых лiстоў, угнаеннем з марскiх водарасцяў i адходамi рыбы. Намаганнi былi недарэмнымi — гарбуз прыбаўляў у вазе 20 кг штодзень. Папярэднi рэкардсмен у гэтай намiнацыi важыў 766,13 кг.     ПОЎНЫ АБЗАЦ  

Пракуратутура Сормаўскага раёна ў Нiжнiм Ноўгарадзе накiравала ў суд крымiнальную справу мясцовага жыхара, якi ў парыве злосцi з’еў старонку са штампам аб рэгiстрацыi шлюбу з пашпарта сваёй былой жонкi, яму пагражае да аднаго года пазбаўлення волi. Старонку з пашпарта ён з’еў у прысутнасцi былой i цяперашняй (грамадзянскай) жонак. Пасля разводу былая жонка засталася жыць у доме, якi належыць мужу, дзе была прапiсаная. Супрацоўнiкам мiлiцыi, якiя прыбылi па выклiку на сямейны скандал, яна спрабавала паказаць свой пашпарт са штампам рэгiстрацыi, але муж вырваў яго i з’еў адпаведную старонку. Ён абвiнавачваецца па артыкулах аб пашкоджаннi афiцыйных дакументаў, пабоях, знявазе i пагрозе забойства.

Аўстралiйскi хлопчык скармiў кракадзiлу дарагiх рэптылiй з заапарка. Сямiгадовае дзiця пералезла ў заапарк праз трохметровы паркан. Камера вiдэаназiрання зафiксавала, як хлопчык на працягу паўгадзiны забiваў рэдкiх жывёлiн каменем i кiдаў 200-кiлаграмоваму кракадзiлу па мянушцы Тэры. Усяго загiнулi 12 яшчарак i чарапаха, кошт якiх $5,5 тыс. Па мясцовых законах хлопчык не можа несцi адказнасцi, паколькi яму няма 10 гадоў. Супрацоўнiкi заапарка маюць намер падаць у суд на яго бацькоў.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штодзень па медыцынскую дапамогу ва ўстановы аховы здароўя Мiнска звяртаюцца 3,5 — 4 тыс. грамадзян, крыху больш за палову з iх — дзецi. Мiж тым дыягн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика