Людзі на журавінавым балоце
Людзі на журавінавым балоце
Жыхары вёскі Боркі Ганцавіцкага раёна жывуць непадалёк ад балота, дзе і збіраюць такой парой журавіны. Многія нават бяруць адпачынак спецыяльна на час нарыхтовак ягады. Занятак гэты нельга назваць прыемным хобі, хутчэй, цяжкай работай, паколькі прайсці да ўраджайных мясцін пару кіламетраў па багністаму "долу" — ужо праблема. Жанчыны збіраюць ягады з палову дня і нясуць сваю "здабычу" на спінах, у мяшках. Часам па 25-30 кілаграмаў... Але на жыццё не наракаюць. Кажуць, што выраслі на балоце і цудоўна сябе ў тутэйшых мясцінах адчуваюць. За кілаграм журавін нарыхтоўшчыкі плацяць жанчынам па 5 тысяч рублёў... Фота Васіля ФЕДАРЭНКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары вёскі Боркі Ганцавіцкага раёна жывуць непадалёк ад балота, дзе і збіраюць такой парой журавіны. Многія нават бяруць адпачынак спецыяльна на час |
|