21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дваццаць тысяч за шчасце

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дваццаць тысяч за шчасце

Дзякуючы клубу знаёмстваў "Спатканне" Маладзечанскага гарадскога Палаца культуры, кожны год у горадзе на два вяселлі болей.

Лiдзiя Іванаўна* баялася заставацца дома адна. Пасля смерцi мужа яе так палохала цiшыня ў кватэры, што яна не магла нават спакойна спаць. У адну з бяссонных начэй да пенсiянеркi прыйшла думка аб тым, што было б добра знайсцi памяркоўнага i гаспадарлiвага чалавека, якi таксама застаўся без сваёй палавiнкi. Яна б варыла яму супы, ды i словам было б з кiм перакiнуцца. Але перабраўшы ў галаве сваiх знаёмых, жанчына ўздыхнула: усе, хто падпадаў пад гэтыя крытэрыi, былi пры жонках. I тады яна вырашыла звярнуцца па дапамогу ў клуб знаёмстваў.

"Лiдзiя Iванаўна, пасылаем вам двух кавалераў, — папярэдзiлi жанчыну. — Самi выберыце, якi лепшы!"

Лепшым аказаўся Ягор, i нiякiя хваробы жанчыну не спалохалi. Больш за тое, у хуткiм часе пара згуляла вяселле: ёй на той момант было 62, яму — 67. А замест дзвюх кватэр, што апастылелi iм за гады адзiноты, яны купiлi адну агульную.

Ягора Анатольевiча цяпер не пазнаць: здаровы, квiтнеючы i не тое што хадзiць — бегаць стаў. Але загадчыц клуба "Спатканне" — Элу Iванаўну Бурачкову i Зiнаiду Васiльеўну Семашкевiч — такiя перамены не здзiўляюць. Адпрацаваўшы ў клубе знаёмстваў шэсць гадоў, яны добра ведаюць, на што здольнае каханне.

А пачалося ўсё з жаночых ток-шоу. Пайшоўшы на пенсiю, Эла Iванаўна стала глядзець тэлевiзiйныя перадачы, на якiя раней не хапала часу. Яна бачыла, як часам удзел у iх станавiўся для жанчын першым крокам у новае жыццё, i думала аб тым, што было б няблага арганiзаваць нешта падобнае ў сваiм горадзе. Яе знаёмая па працы Зiнаiда Васiльеўна (дарэчы, абедзве жанчыны — былыя эканамiсты) падтрымала задумку. Спадабалася яна i былой загадчыцы гарадскога аддзела культуры Надзеi Сiдарэнцы, якая дапамагла "прапiсацца" клубу ў гарадскiм Палацы кульутры.

Каб на свае вочы пабачыць, як працуюць такiя ўстановы, жанчыны "партызанамi" паехалi ў клуб знаёмстваў у Мiнск, зрабiўшы выгляд, што самi шукаюць спадарожнiкаў. Але iм там не спадабалася: надта ўсё нагадвала краму — "Паглядзiце каталог!", "Звярнiце ўвагу на Iвана Iванавiча: у яго вышэйшая адукацыя!", "Не падабаецца? Тады рэкамендую вам Мiхаiла Антонавiча..." Эла Iванаўна i Зiнаiда Васiльеўна вырашылi, што ў iх усё будзе больш iнтэлiгентна — з танцамi, сумеснымi паездкамi i заняткамi з псiхолагам.

I вось, вызначыўшыся з праграмай, яны далi аб’яву ў мясцовую газету i сталi чакаць наведвальнiкаў. Цэлы тыдзень нiхто не прыходзiў. А потым у iх дзверы нясмела пастукала жанчына перадпенсiйнага ўзросту. А за ёй натоўпам пайшлi мужчыны: яны часта разам з сябрамi прыходзяць, iм так смялей. I пачалася работа.

Сёння ў "Спатканнi" 160 чалавек — гэта болей, чым у любым гуртку Палаца культуры. Для таго каб уступiць у клуб, трэба выканаць тры пункты: запоўнiць анкету, якую адразу падшыюць у каталог (усяго каталогаў чатыры — два мужчынскiя i два жаночыя), заплацiць 20 тысяч узнос i, безумоўна, мець вялiкае жаданне наладзiць сваё сямейнае жыццё. Што датычыцца грошай, то спачатку планавалася збiраць iх кожны год. Але Эла Iванаўна i Зiнаiда Васiльеўна палiчылi, што адзiнокiя людзi рэдка могуць пахвалiцца вялiкiм дастаткам. Таму на свае 20 тысяч можна хадзiць на пасяджэннi да той пары, пакуль не знойдзеш сабе пару. Невялiкая цана за шчасце i каханне, праўда?

Было толькi некалькi выпадкаў, калi загадчыцы не прымалi ў клуб патэнцыяльных жанiхоў i нявестаў. Аднойчы да iх прыйшлi 19-гадовыя юнакi. Паскардзiлiся, што не хочуць знаёмiцца з дзяўчатамi, якiя сядзяць на "брадвеi" з бутэлькай пiва, а дзе шукаць iншых — не ведаюць. Падумалi кiраўнiцы, i адвялi хлопцаў у гурток бальных танцаў.

Адмовiлi ў клубе i дзiўнаму мужчыну, якi выставiў да будучай выбраннiцы толькi адно патрабаванне — каб яна па знаку Задыяка была Блiзнём, i абавязкова чэрвеньскiм.

Дарэчы, вельмi цiкава назiраць, па якiх крытэрыях людзi выбiраюць сабе пару.

— Я ў клуб уступаць не буду: у вас на фотаздымках усе жанчыны сур’ёзныя! — запрацiвiўся 75-гадовы Аляксандр Пятровiч, спартсмен, якому можна даць ад сiлы 65.

А калi адна з кiраўнiц усё ж такi патэлефанавала яму i запрасiла на танцы, ён адразу ж запытаўся:

— А папаўненне ў клубе ёсць? Тады прыйду!

Пра танцы, якiя праводзяцца для клубаўцаў два разы на месяц, можна весцi асобную размову.

— Я так люблю назiраць, як нашы жанчыны падымаюцца ў танцавальную залу, — прызнаецца Эла Iванаўна. — Усе прыбраныя, з прычоскамi — такiя прыгожыя, быццам iх запрасiлi на каралеўскi прыём. Але найбольш прыемна, калi нашы клубаўцы пакiдаюць залу з мокрымi ад танцаў спiнамi i пытаюцца: "А калi наступны вечар?"

Танцы, паездкi i заняткi з псiхолагам дапамагаюць справiцца з праблемамi ў асабiстым жыццi не толькi адзiнокiм людзям, але i тым, хто знаходзiцца на мяжы разводу са сваёй другой палавiнай. Так, у "Спатканне" прыйшоў мужчына, якi расказаў, што разыходзiцца з жонкай, што мiж iмi ўжо даўно няма нi кахання, нi ўзаемаразумення. У клуб яго запiсалi, i ён не прапускаў нiводнага пасяджэння. А тут аднойчы падыходзiць падчас танцаў да кiраўнiка i кажа:

— Я выходжу з клуба: з жонкай сышоўся.

Пэўна, яна даведалася, што на яе мужа звяртаюць увагу iншыя жанчыны, прыраўнавала i вырашыла яго вярнуць. I такi выпадак у гiсторыi "Спаткання" не адзiны.

Калi падлiчыць усе сем’i, што не распалiся дзякуючы клубу, цi людзей, якiя проста сталi жыць разам, атрымалася б значная лiчба. Пакуль пар, якiя афiцыйна ўзялi шлюб, толькi 12. Але Эла Iванаўна i Зiнаiда Васiльеўна ганарацца такiм вынiкам i кажуць:

— Дзе б яны сустрэлiся, калi б не ў нас?

Шлюбы — чырвоная старонка ў гiсторыi клуба. Але непрыемных момантаў у ёй таксама хапае. "Што за турэмшчыка вы мне сасваталi?" — абураецца клiентка. "Ну што, пазнаёмiлi з кiм-небудзь майго мужа?" — тэлефануюць былыя жонкi клубаўцаў.

Словам, работа ў жанчын такая, што не пазайздросцiш. Паспрабуйце абзванiць перад танцамi 160 чалавек цi расклеiць па ўсiм горадзе аб’явы. Але самае цяжкае — прапускаць праз сябе жыццё iншых людзей з усiмi праблемамi i складанасцямi.

— Я часам прыходжу дадому, быццам выцiснуты лiмон, — прызнаецца Эла Iванаўна.

Тым не менш сваю работу жанчыны любяць i вельмi крыўдуюць, калi хто-небудзь пытаецца, цi маюць яны якi працэнт з кожнай новай сям’i.

— Галоўная ўзнагарода для нас — шчыры "дзякуй"! — з годнасцю адказваюць жанчыны. — А болей нам нiчога не трэба.Вiкторыя Крупянькова.

Фота аўтара.    

* Па этычных меркаваннях імёны ўсiх герояў зменены.

 

l Для Наталлi жыццё спынiлася, калi пайшоў з жыцця яе 25-гадовы сын, якога яна выхоўвала адна i ў якога ўкладвала ўсю душу. Пяць гадоў жанчына жыла ў апатыi: у яе штодзённым маршруце было толькi два прыпынкi — дом i завод. Наталля стала абыякавай да самой сябе, не кажучы ўжо пра мужчын, пакуль знаёмая не адвяла яе ў "Спатканне"...

 

l Вайсковец Аляксей быў у клубе далёка не навiчком, але за ўвесь час нiводная з жанчын яму так i не спадабалася. "Вазьмi яго нумар, — прапанавала Наталлi загадчыца клуба Зiнаiда Васiльеўна, — а раптам спадабаешся?" I як у ваду глядзела: сустрэўшыся, Наталля i Аляксей болей не расставалiся. У чэрвенi споўнiлася роўна чатыры гады, як яны жывуць разам. Наталля з задавальненнем песцiць дзетак сына Аляксея i радуецца, што цяпер у яе ёсць унукi.

 

l Вiктар прыехаў у Беларусь з Казахстана. Скарб з сабою меў невялiкi: самым каштоўным у iм былi два сыны, якiх ён забраў ад п’янiцы-жонкi. Ён спынiўся ў вёсцы пад Маладзечнам, стаў працаваць лазеншчыкам, атрымаў у сваё распараджэнне домiк. Для поўнага шчасця не хапала толькi гаспадынi.

У клубе "Спатканне" адразу звярнуў увагу на ўсмешлiвую Насцю. Дзяўчына доўга не магла рашыцца звязаць жыццё з чалавекам з другой краiны, ды яшчэ пры дзецях. Але калi яна прыехала пагасцяваць да Вiктара ў вёску, хлапчукi, не згаворваючыся, сталi называць яе мамай — i нерашучасць быццам рукой зняло.

А нядаўна шчаслiвая пара была заўважана ў палiклiнiцы: у сямействе чакаецца папаўненне.

 

l Сяргей заклапочана гартаў каталог патэнцыяльных нявестаў. "Паглядзiце на нашу Леначку, — засяродзiла яго ўвагу на здымку маладой прыгажунi загадчыца клуба, — падабаецца?" "Нейкая ганарлiвая!" — буркнуў мужчына.

Але здарылася так, што менавiта з гэтай "ганарлiвай" ён адначасова выйшаў на ганак пасля танцаў. I да ўсяго высветлiлася, што iм вяртацца ў адзiн раён. З тое пары яны разам i вяртаюцца, але не толькi на адну вулiцу — у адну кватэру.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзякуючы клубу знаёмстваў "Спатканне" Маладзечанскага гарадскога Палаца культуры, кожны год у горадзе на два вяселлі болей. Лiдзiя Іванаўн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика