Не дайце прастудзе шанцу
Не дайце прастудзе шанцу
Восенню з яе няспыннымi дажджамi i пранiзлiвым ветрам магчымасць падхапiць прастуду павялiчваецца ў разы. Варта толькi прамачыць ногi або апрануць лёгенькае палiто — як ужо вечарам горла пяршыць, тэмпература павысiлася, нос залажыла... Таму, каб не дапусцiць захворвання, калi вы моцна празяблi, — прымiце экстранныя меры, скарыстаўшы народныя, правераныя часам сродкi. l Па-першае, прыйшоўшы дадому, адразу пераапранiцеся ў сухое i цёплае адзенне. Заварыце сабе сагравальны чай: 2 ст. лыжкi кветак бузiны i 3 ст. лыжкi лiпавага цвету залiце шклянкай кiпеню. (У кубак можна дадаць крыху вермуту, каньяку, сок лiмона.) l Прыгатуйце салату з прадуктаў, якiя змяшчаюць шмат вiтамiну С: свежай капусты, балгарскага перцу, мандарынаў, апельсiнаў, лiмонаў, кiвi. l Нашы бабулi ведалi спакон веку: пры прастудзе палягчае стан курыны булён. Ён змяшчае iнгрэдыенты, якiя ўплываюць на iмунную сiстэму, i процiзапаленчыя рэчывы, якiя супакойваюць боль у горле i паляпшаюць самаадчуванне. Для супу вазьмiце курынае мяса, цыбулю, бульбу, пастарнак, сельдэрэй, пятрушку (прычым лепш яго не салiць). l Змагацца з першымi сiмптомамi прастуды добра дапамагае лекавы напой на аснове пiва. Для яго прыгатавання вазьмiце дзве бутэлькi свежага пiва i крыху карыцы, дадайце 3—4 палачкi гваздзiкi i крыху лiмоннай лупiны. Далей трэба расцерцi тры жаўткi з 4 ст. лыжкамi цукру да з’яўлення пены. Памешваючы, улiць у гэту пену гарачае пiва з прыправамi. Пасля паставiць сумесь на агонь i варыць, пакуль не загусцее, аднак не кiпяцiць. Прымаць напой трэба перад сном па 0,5—1 шклянцы. Маленькiм дзецям у якасцi ўмацавальнага сродку рэкамендуецца пiць адвар iнжыру ў малацэ. І яшчэ адзiн рэцэпт для дарослых: 1 ст. лыжка гарэлкi або каньяку + 1 ст. лыжка малiнавага варэння + 1 ст. лыжка мёду + сок палавiны лiмона. Усё залiць кiпенем, размяшаць i маленькiмi глыткамi прыняць перад сном. l Каб не заклала нос, звярнiцеся да правераных памочнiкаў — алоэ i каланхоэ. Гэтыя раслiны валодаюць процiзапаленчымi i бактэрыцыднымi ўласцiвасцямi. Закапайце iх сок па 2—3 кроплi ў кожную ноздру. l Калi вашы ногi прамоклi, пратрыце iх гарэлкай i адзеньце шарсцяныя шкарпэткi. Альбо — ужо накiроўваючыся ў ложак — натрыце пяткi бальзамам "Зорачка". l Спынiць прастуду дапаможа гарачая нажная ванна з парашком гарчыцы. Пасля працэдуры абавязкова адзеньце цёплыя шкарпэткi. l Каб не расхварэцца, карысна будзе папарыць рукi. Усё, што трэба для гэтага, — кран з гарачай вадой i каля 15 хвiлiн вольнага часу. Падстаўце рукi па локаць пад струмень. Пачатковая тэмпература вады — прыемна цёплая, а затым рабiце яе больш гарачай. Абавязкова добра вытрыце рукi i пастарайцеся цяплей апрануцца (лепш за ўсё падыдзе шарсцяны свiтар з доўгiмi рукавамi). l Зменшыць верагоднасць з’яўлення прастуды можна, калi некалькi разоў на дзень паласкаць рот i горла, а таксама прамываць нос моцна салёнай вадой. l Калi часта бываеце ў лесе, карысна для прафiлактыкi прастуды i ангiны жаваць iголкi i смалу хвойных дрэў. l Для папярэджання прастудных захворванняў добра правесцi два-тры курсы лячэння раслiннымi адаптагенамi — жэньшэнем або элеўтэракокам. Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восенню з яе няспыннымi дажджамi i пранiзлiвым ветрам магчымасць падхапiць прастуду павялiчваецца ў разы. Варта толькi прамачыць ногi або апрануць лёг
|
|