...
...
У Беларусi з пачатку 2008 года праведзена 60 аперацый па трансплантацыi нырак. У той час як за ўвесь 2007 год iх было 40, паведамiў галоўны хiрург Мiнiстэрства аховы здароўя Іван Пiкiрэня. На сёння на гемадыялiзным лячэннi знаходзяцца больш як 1 тыс. 500 чалавек. Больш за 240 чалавек жывуць з перасаджанай ныркай. Штогадовы прырост пацыентаў, якiя знаходзяцца на нырачназамяшчальнай тэрапii (дыялiзе), складае амаль 40 пацыентаў на 1 млн жыхароў. Акрамя таго, захворваннi нырак складаюць адну з асноўных прычын цяжкай iнвалiднасцi хворых. Мiнскi падземны грамадска-гандлёвы цэнтр "Сталiца" (архiтэктар Мiхаiл Гаўхфельд) прызнаны лепшай пабудовай 2008 года ў СНД. Такое рашэнне 3 кастрычнiка вынес Каардынацыйны савет Мiжнароднай асацыяцыi саюзаў архiтэктараў (МАСА), падводзячы вынiкi ХVI Мiжнароднага агляду-конкурсу на лепшы праект (пабудову) года. Усяго ў спаборнiцтве ўзялi ўдзел каля 90 работ з Азербайджана, Беларусi, Казахстана, Кыргызстана, Расii, Туркменiстана i Узбекiстана. З iх 66 — архiтэктурныя праекты i 28 — ужо гатовыя збудаваннi. Напiсаная Казiмiрам Малевiчам у 1916 годзе "Супрэматычная кампазiцыя" выстаўлена на нью-ёркскi лiстападаўскi аўкцыён Sоthеbу’s з ацэнкай 60 мiльёнаў долараў. Работа паходзiць з сям’i мастака i з’яўляецца адной з пяцi карцiн, вернутых нашчадкам Малевiча амстэрдамскiм Гарадскiм музеем у 2008 годзе. Нью-ёркскi аўкцыён прызначаны на 3 лiстапада гэтага года. Рэкорд кошту для жывапiсу Малевiча ўсталяваны ў 2000 годзе: 17,1 мiльёна долараў. Купюра вартасцю $0 аддрукаваная ў Нью-Ёрку ў адказ на крызiс, якi ахапiў Уол-стрыт. Новую банкноту выпусцiла не казначэйства ЗША, а вядомая амерыканская мастачка i дызайнер Лаура Джылберт, расчараваная падзеннем. Купюра, аддрукаваная тыражом 10 тыс. асобнiкаў, будзе раздавацца бясплатна ў яе галерэi на Брадвеi ў канцы кастрычнiка на прэзентацыi праекта. Асноўную жа масу "нулявых долараў" мастачка мае намер даставiць непасрэдна на Уол-стрыт. Мастацкi праект Джылберт супаў з фiнансавым крызiсам, якi, як лiчаць шматлiкiя ўплывовыя аналiтыкi, пакладзе канец эры амерыканскага долара як дамiнуючай сусветнай валюты. У нядзелю прэзiдэнт Чачнi Рамзан Кадыраў падпiсаў указ аб пераназваннi цэнтральнай вулiцы Грознага, праспекта Перамогi ў праспект iмя Уладзiмiра Пуцiна. Як заявiў мэр чачэнскай сталiцы Муслiм Хучыеў, такiм чынам былi адзначаныя "...заслугi Пуцiна ў справе барацьбы з тэрарызмам, узнаўлення эканомiкi, сацыяльнай сферы Чачэнскай рэспублiкi". Таблiчкi з новай назвай ужо з’явiлiся на фасадах дамоў па абодвух баках праспекта Перамогi. 90-гадовай пенсiянерцы са штата Агаё, якая спрабавала пакончыць з сабой, калi памагатыя шэрыфа прыйшлi высяляць яе з дома, даравалі iпатэчны доўг. Як растлумачыў прадстаўнiк iпатэчнага агенцтва, у такiх абставiнах яны гатовыя спiсаць частку крэдыту, якая засталася, i перадаць Адзi Полк права на дом, якому ўжо больш за 100 гадоў. Памiж тым Полк, у сераду двойчы страляла ў сябе з даўгаствольнай зброi, а цяпер яна знаходзiцца ў бальнiцы. Пенсiянерка ўжо пратэрмiнавала шэраг плацяжоў, калi ў 2007 годзе агенцтва Fаnniе Mае выкупiла яе крэдыт. Праз некаторы час кампанiя падала iск аб пазбаўленнi ўласнасцi. Памагатыя шэрыфа каля 30 разоў спрабавалi ўручыць Полк ордэр на высяленне, аднак тая не адчыняла дзверы. У Канадзе распрацаваны новы купальнiк, якi папярэджвае аб празмерным ультрафiялетавым апрамяненнi. Навiнка з’яўляецца звычайным бiкiнi, дэкараваным пацеркамi з адмысловага пластыка, якi мяняе колер у залежнасцi ад iнтэнсiўнасцi ўльтрафiялетавага (УФ) выпраменьвання. Пры слабым i ўмераным выпраменьваннi пацеркi маюць белую або светла-лiловую афарбоўку. Калi iнтэнсiўнасць УФ прамянёў перавышае норму, яны становяцца цёмна-лiловымi, папярэджваючы аб тым, што сеанс загару час спынiць. Кошт аднаго купальнiка складае каля 100 долараў ЗША. ПОЎНЫ АБЗАЦБрытанка Джын Кэлi заплацiла 10 тысяч фунтаў стэрлiнгаў за аперацыi, якiя вярнулi яе кату здольнасць мяўкаць. 13-гадовы кот па iменi Кэдберы раптам страцiў голас з-за рэдкага захворвання — гарлавога паралiчу. Спатрэбiлiся дзве аперацыi коштам пяць тысяч фунтаў кожная. Кот правёў шэсць дзён у кiслароднай палатцы i чатыры месяцы знаходзiўся пад наглядам урачоў. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанка Джын Кэлi заплацiла 10 тысяч фунтаў стэрлiнгаў за аперацыi, якiя вярнулi яе кату здольнасць мяўкаць. 13-гадовы кот па iменi Кэдберы раптам ст |
|