21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сем разоў мер i то не вер

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сем разоў мер i то не вер

Так i рабiлася пры падрыхтоўцы да будаўнiцтва Гродзенскай ГЭС

З пачаткам будаўнiцтва Гродзенскай гiдраэлектрастанцыi ў пойме Нёмана "актывiзавалiся" не толькi самазвалы, што вывозяць грунт з катлавана, але i розныя чуткi наконт негатыўнага ўплыву гэтага аб’екта на навакольнае асяроддзе, жыццё тутэйшага насельнiцтва i дачнiкаў. Таму дырэктар дырэкцыi ГЭС Уладзiмiр Галецкi i кiруючыя работнiкi РУП "Гроднаэнерга" цяпер заклапочаныя не толькi непасрэдна будаўнiчымi работамi, але i растлумачальнай працай — сустракаюцца з журналiстамi, адказваюць на пытаннi насельнiцтва па мясцовым тэлебачаннi. Вось факты, якiя, спадзяёмся, будзе карысна ведаць нашым чытачам.

Аб праектным рашэннi

Магутнасць Гродзенскай ГЭС у пойме Нёмана складзе 17 МВт, што перавышае сумарную магутнасць усiх працуючых сёння ў рэспублiцы гiдраэлектрастанцый. Электраэнергii, якая будзе на ёй выпрацоўвацца, хопiць для забеспячэння ўсяго сельскага насельнiцтва Гродзенскай вобласцi. Увод станцыi ў эксплуатацыю запланаваны на канец 2010 года. Затраты на яе будаўнiцтва, згодна з праектнымi разлiкамi, акупяцца за 12 гадоў.

На падрыхтоўчай стадыi нашы спецыялiсты азнаёмiлiся з вопытам Польшчы, Чэхii, Славакii i iншых краiн, дзе працуюць i добра сябе зарэкамендавалi турбiны такога ж класа. У праектаваннi Гродзенскай ГЭС удзельнiчалi вядучыя iнстытуты Расii i Украiны, паколькi ў нас праекцiроўшчыкаў для такiх гiдраэнергетычных аб’ектаў пакуль няма. Гэта будзе станцыя сярэдняга класа, нiзкага напорнага ўзроўню вады. Час выкарыстання ўсёй магутнасцi абсталявання — каля чатырох тысяч гадзiн у год, гэта вельмi добры паказчык. У залежнасцi ад пары года будуць задзейнiчаны то ўсе пяць турбiн, то дзве-тры.

Аб пагрозе падтаплення дамоў i гаспадарчых пабудоў

Узровень вады ў раёне будаўнiцтва станцыi падымецца прыкладна на сем метраў, а далей, там, дзе ў Нёман упадае Котра, будзе максiмум тры-чатыры метры, у раёне вёскi Лунна — натуральны ўзровень, якi i быў. Можна таксама з поўнай упэўненасцю сцвярджаць, што ўзровень вады ў Гродне застанецца ранейшым.

Нiводны населены пункт, нiводнае дачнае таварыства, нiводныя могiлкi, згодна з архiтэктурным праектам будаўнiцтва Гродзенскай ГЭС, падтопленыя не будуць. Аб увазе да гэтага пытання сведчыць, да прыкладу, наступнае: калi здымкi ўсёй тэрыторыi вадасховiшча выконвалiся ў маштабе 1:5000, то гэтых участкаў — у маштабах 1:1000 i 1:500.

Прадугледжаны ўсе неабходныя меры, каб не пагоршылiся ўмовы жыцця для людзей. У прыватнасцi, у шэрагу населеных пунктаў Гродзенскага раёна, дзе чакаецца даволi значнае павышэнне ўзроўню вады, вялiзныя затраты пойдуць на ўмацаванне берагоў, адхонаў, каб прадухiлiць магчымы ўплыў накату рачной хвалi на прылеглую тэрыторыю, спаўзанне альбо абрушэнне грунтовай масы. Акрамя таго, у некаторых вёсках магчыма падтапленне склепаў для захоўвання агароднiны. У гэтай сувязi бюджэтам будаўнiцтва станцыi прадугледжаны сродкi на новыя падвалы сучаснай канструкцыi.

Аб экалагiчным кантролi

Для вывучэння фактычнага ўплыву ГЭС на навакольнае асяроддзе было прыцягнута шмат спецыялiстаў, у тым лiку Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Разглядалiся самыя розныя накiрункi — вада, глеба, раслiнны свет, мiграцыя жывёл, рыбаў i г.д. Вынiкам гэтай работы стаў вельмi аб’ёмны ацэначны дакумент, якi прайшоў шмат экспертыз, у тым лiку ў Мiнiстэрстве прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя. Было шмат пытанняў, пасля якiх уносiлiся змяненнi ў праект. Кошт мерапрыемстваў, звязаных з экалагiчнымi аспектамi будаўнiцтва станцыi, супараўнальны з коштам абсталявання.

Што датычыцца, у прыватнасцi, мiграцыi рыбы, то так званыя прахадныя вiды, якiя калiсьцi заходзiлi ў Нёман, спынiлi свой рух з моманту будаўнiцтва Каўнаскай ГЭС. А паўпрахадныя, "дамашнiя" вiды будуць нераставаць у самых буйных прытоках Нёмана — у Котры, Свiслачы, Росi. Такiя рыбы, як плотка, шчука, застануцца на месцы. Аб’ём рыбы ў сувязi з будаўнiцтвам ГЭС, паводле разлiкаў спецыялiстаў, не зменшыцца, у вадасховiшчы таварная маса павялiчыцца прыкладна на трыццаць працэнтаў.

Вадасховiшча будзе праточным, што азначае змену вады ў iм праз кожныя чацвёра сутак. А гэта — перашкода для гнiласных працэсаў у раслiннасцi. Акрамя таго, граматная эксплуатацыя вадасховiшча дазволiць прадухiлiць утварэнне мелкаводдзяў i цвiценне раслiн ад прагрэву сонцам.

...Мяркуецца, што Гродзенская ГЭС будзе служыць не толькi энергетыцы. Праектам намечана стварэнне рыбаводчай сажалкi, ёсць перспектыва для аб’ектаў водных вiдаў спорту, ды i проста для таго, каб кожны ахвотны мог палюбавацца вадасховiшчам.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачаткам будаўнiцтва Гродзенскай гiдраэлектрастанцыi ў пойме Нёмана "актывiзавалiся" не толькi самазвалы, што вывозяць грунт з катлавана,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика