Каштоўнасцi дамагiлёўскага перыяду
Каштоўнасцi дамагiлёўскага перыяду
Гэтыя два жаночыя бранзалеты знойдзены археолагамi на раскопках у Магiлёве, каля ракi Дубравенка. Упрыгажэннi i iншыя знаходкi датуюцца V—VІI стагоддзямi нашай эры. — Бранзалеты знайшлi пад кутом паўзямлянкi, якую мы раскапалi, — расказаў загадчык кафедры археалогii i спецыяльных гiстарычных дысцыплiн Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, доктар гiстарычных навук Iгар Марзалюк. — Вiдаць, калi гарадзiшча бралi штурмам, дзяўчына схавала самае дарагое, што ў яе было, пад апечак каля каменнага ачага. Побач з iмi мы знайшлi кавалкi гаршка: хутчэй за ўсё, у iм i ляжалi схаваныя бранзалеты. Iншая жанчына схавала свае манiсты, мы збiралi iх па пацерках... У раскопе сапраўды бачны слой пажару. Захопнiкаў, якiя ўзялi штурмам i спалiлi гарадзiшча, выявiлi з дапамогай яшчэ адной знаходкi. Археолагi знайшлi наканечнiк стралы, якi належыць аварам — ваяўнiчаму племенi, якое дамiнавала над славянамi. Гэта гарадзiшча — адзiн з важных для Магiлёва археалагiчных помнiкаў дагарадскога перыяду. Яно было знiшчана цалкам, i жыхары наўрад цi ўцалелi. Iгар Марзалюк мяркуе, што людзi зноў пасялiлiся тут у Х стагоддзi, але з цягам часу перайшлi на больш зручнае месца. Паселiшча на цяперашнiм гарадскiм валу, на тэрыторыi сучаснага парка iмя Горкага, i стала сэрцам, зародкам будучага Магiлёва. — Аднак нашы даследаваннi могуць даць новую дату нараджэння горада, ранейшую за цяперашнюю — 1267 год, — лiчыць гiсторык. — Мы мяркуем правесцi радыёвугляродны аналiз знаходак ранняга культурнага слою. Я мяркую, што дата будзе ў межах ХI стагоддзя. "Звязда" ўлетку пiсала пра археалагiчную экспедыцыю ў Шклоў, якую праводзiлi выкладчыкi i студэнты Магiлёўскага дзяржунiверсiтэта з iнстытутам гiсторыi НАН Беларусi. Менавiта тады быў раскапаны падмурак вежы сярэднявечнага Шклоўскага замка. Iгар Марзалюк лiчыць, што вынiкi гэтых раскопак (знойдзены керамiка i фрагменты зброi, якiя будуць перададзены ў лабараторыю) таксама могуць паўплываць на дату заснавання Шклова. Гiсторыкi мяркуюць, што гэта будзе другая палова Х стагоддзя. Сёння ж Шклоў мае больш познюю дату нараджэння — 1526 год. Увогуле сёлетнi археалагiчны сезон вельмi багаты на розныя цiкавыя знаходкi — у абласным цэнтры, Шклове i Магiлёўскiм раёне. Але ён яшчэ працягваецца. Днямi магiлёўскiя археолагi накiравалiся ў вёску Баркалабава Быхаўскага раёна — вядомае гiстарычнае месца Беларусi. Там у сярэдзiне ХVII стагоддзя быў заснаваны жаночы манастыр, якi разбурылi ў савецкiя 1920-я гады. Сёлета праваслаўная царква вырашыла аднавiць святыню, i ў Баркалабава прыехалi i пачалi працу манахiнi. Археолагi мяркуюць у супрацоўнiцтве з iмi правесцi выратавальныя раскопкi i раскрыць падмуркi старажытных будынкаў. А таксама адшукаць святую крынiцу, якая была знакамiтая на ўсю Баркалабаўскую акругу. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтыя два жаночыя бранзалеты знойдзены археолагамi на раскопках у Магiлёве, каля ракi Дубравенка. Упрыгажэннi i iншыя знаходкi датуюцца V—VІI стагоддз
|
|