Cон
Cон
Сон. У фальклоры ўсходнiх славян са сном звязана незлiчоная колькасць прыкмет, якiя iснуюць i па сёння. Цяжка патлумачыць прычыну такiх адносiнаў да сну. Вядома, што яшчэ грэкi бачылi ў сваiх снах шматлiкiя прадказаннi. Яны малiлiся Меркурыю, каб ён даслаў iм добрыя сны. Народныя знахары i лекары маглi "прымусiць" чалавека ўбачыць у сне тое, што ён жадае. Для гэтага iснавалi спецыяльныя рытуальныя дзеяннi i замовы. l Паўсюдна лiчыцца, што не кожны сон спраўджваецца. Звычайна, прароцкiмi лiчылiся сны на аўторак, чацвер i пятнiцу. l "Нядзельны" цi "святочны" сон можа спраўдзiцца да абеду наступнага дня. l У той жа час, сон, якi вы саснiлi ранiцай цi ўдзень, таксама лiчыўся прарочым. l Лiчылася, калi вы ўбачылi дрэнны сон, то яго трэба абавязкова каму-небудзь расказаць, i ён не спраўдзiцца. А яшчэ раiлi сказаць пра сябе: "У кагосьці сон збываецца, а мяне гэта не тычыцца. Гасподзь Бог са мной, а дрэнны сон далоў. Амінь". l Але калi сон прадказваў нешта добрае, то расказваць яго нельга, iнакш ён не спраўдзiцца. Акрамя таго, трэба было абавязкова перахрысцiцца i сказаць: "Тое, што ў сне убачыла, тое ўсё сабе забрала". Вось некаторыя тлумачэннi таго, што можна ўбачыць у сне: l Плакаць — да радасцi; l Вада чыстая — да радасцi, брудная — да слёз; l Дробныя манеты — да плётак, непрыемнасцяў, пустых размоў; l Калi ў сне ў вас выпадзе зуб — да смерцi далёкага сваяка; калi зуб выпадае з крывёй — да смерцi "кроўнага", блiзкага сваяка; l Бачыць кроў — сустрэцца са сваякамi; l Бачыць пахаванне, памерлага цi каго-небудзь хаваць у сне — да змены надвор’я; l Бачыць дзiця: калi хлопчыка — да прыбытку, калi дзяўчынку — да страты; l Убачыць сябе аголеным — да хваробы; l Блiны i пiрагi — да доўгачаканай навiны, атрымання лiста i г.д.; l Мядзведзь — да вяселля; l Голуб — да пацалункаў з каханым; l Рыбу — да цяжарнасцi; l Калi вы ў сне палiце печ, падкiдаеце дровы — будзе бяда, непрыемнасць; l Стрыгчы, губляць валасы — да страт, незапланаваных растрат; l Калi вы ў сне лятаеце цi падаеце, гэта значыць, што чалавек яшчэ расце. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сон. У фальклоры ўсходнiх славян са сном звязана незлiчоная колькасць прыкмет, якiя iснуюць i па сёння. Цяжка патлумачыць прычыну такiх адносiнаў да с
|
|