Гаруз
Гаруз
Зайшлi ў вясковае дварышча, дзе завiхалася немаладая ўжо жанчына. Павiталiся, папрасiлi падказаць, як знайсцi патрэбнага нам чалавека. Гаспадыня гасцiнна запрасiла ў хату. Заходзiм. А ў прыўнi навалена немалая гара кабачкоў. Буйных, рознага колеру, а малюнкi — мастак-абстракцыянiст пазайздросцiць. — Навошта так шмат вырошчваеце? — Ого, кабачок! Яго i падсмажыць з часнаком. А ў блiны дадаць — якая смаката! — І ўсё-такi так шмат... — А жывёла? I кароўка, ды ўсе ядуць. А вось гарбузоў у тым прыўнi я не пабачыў. Так, сёння большасць гаспадароў у нашых мясцiнах аддае перавагу вырошчванню кабачкоў, а не гарбузоў. Але найперш у нашых вёсках некалькi стагоддзяў назад з’явiлiся менавiта гарбузы. У сямiдзясятых гадах, студэнтам збiраючы фальклор, я запiсаў у вёсцы Русакi песню, якая, уласна кажучы, шырока была распаўсюджана i ў iншых вёсках нашага рэгiёна. Як пайшоў я да дзяўчыны Ды цераз гароды. Учапiўся ў гарбузы, Нарабiў я шкоды. Падышоў я пад акно: — Добры вечар, людзi! Вычапiце з гарбузоў — Кварта водкi будзе. Кабачкi, можна сказаць, нашчадкi гарбузоў. Гарбуз — Cucurbita па латынi, паходзiць з Цэнтральнай Амерыкi. Плады яго не толькi вараць i пякуць, але выкарыстоўваюць на кандытарскiя вырабы. Гарбузы маюць круглую альбо авальную форму. Нездарма ж у народзе гавораць i сёння: "Адзiн сынок Юзiк i той — як гарбузiк". Яшчэ ў народзе iснавала меркаванне, што гарбуз смачны тады, калi ў страве ён сам сёмы. Па сённяшняму, гатаваць яго трэба з яшчэ шасцю iнгрэдыентамi. Гарбузняк — так раней называлася галоўная страва, каша з гарбуза. У ёй абавязкова былi нейкiя крупы, найчасцей проса, малако, iншыя дабаўкi для смакаты. , можна сказаць, нашчадкi гарбузоў. Гарбуз — Cucurbita па латынi, паходзiць з Цэнтральнай Амерыкi. Плады яго не толькi вараць i пякуць, але выкарыстоўваюць на кандытарскiя вырабы. Гарбузы маюць круглую альбо авальную форму. Нездарма ж у народзе гавораць i сёння: "Адзiн сынок Юзiк i той — як гарбузiк". Яшчэ ў народзе iснавала меркаванне, што гарбуз смачны тады, калi ў страве ён сам сёмы. Па сённяшняму, гатаваць яго трэба з яшчэ шасцю iнгрэдыентамi. Гарбузняк — так раней называлася галоўная страва, каша з гарбуза. У ёй абавязкова былi нейкiя крупы, найчасцей проса, малако, iншыя дабаўкi для смакаты.У даўнейшых беларусаў у гарбуза было яшчэ адно, рытуальнае прызначэнне. Калi прыязджалi сватаць маладую, то ў выпадку нежадання дзяўчыны iсцi замуж цi яе бацькоў аддаваць дзяўчыну за гэтага хлопца, сватам выносiлi якраз гарбуз — сiмвал адмовы. Некалi з Сяргеем Рублеўскiм, цяпер празаiкам, галоўным рэдактарам вiцебскай газеты "Народнае слова", выступалi ў Сiбiры перад нафта- i газаздабытчыкамi, сярод якiх шмат было беларусаў. I пад сiбiрскiм небам вельмi прыдатна гучаў верш Рублеўскага якраз аб гэтым прызначэннi гарбуза. I прыехалi сваты Да дзяўчыны-пекнаты: Сват вусаты i вясёлы Ад маўклiвага Мiколы; Сват няўклюдны i рахманы Ад тутэйшага Iвана; Сват чубаты i сярдзiты Ад руплiвага Мiкiты. Як i належыць, мацi дзяўчыны паднесла жанiхам па чарцы. Мiкола выбраў чарку з "мёдам", паквапiўся на прыгажосць дзяўчыны. Iван — чарку з "потам", бачыў у ёй будучую працаўнiцу. А Мiкiта ўзяў чарку са "слязыма", тым самым паказаў сваю жаласць да дзяўчыны. Ой не ў першыя разы Атрымалi гарбузы. i сват Мiколаў, i Сват Iванаў. Ну а сват, што быў сярдзiты, На вяселлi у Мiкiты Песню звонкую пяе, Гарэлiцу п’е. Наколькi чытаў, усходнiя народы з гарбузоў вырабляюць музычныя iнструменты, з iх атрымлiваюцца i добрыя ёмiстасцi для пераноскi вады. А ўспомнiм славутую, не раз экранiзаваную казку пра Папялушку. У што ператваралася яе карэта пасля апошняга ўдару гадзiннiка, якi абвяшчаў поўнач? Так, у гарбуз. Мацi не вырошчвае гарбузоў, а вось кабачкi ў нашым агародзе сёлета выраслi. Няшмат, вядома ж, толькi каб здаволiць першы апетыт. Мы iх смажым, дадаём у блiны, робiм своеасаблiвую кашу. Потым яны неяк прыядаюцца, а скормлiваць няма каму. Дарэчы, кабачкi ў лацiне маюць вельмi доўгую i цiкавую назву, так што варта яе прывесцi — Cucurbita pepo var giraum ontia. Паходзяць таксама з Цэнтральнай Амерыкi, з Мексiкi. У Беларусi вырошчваюцца паўсюдна. Радзей вырошчваюцца ў нашых мясцiнах патысоны. Але дзе-нiдзе ў гародзе можна ўвосень пабачыць iх пляскатыя, адметнай формы плады. Кавуны. Яны таксама адносяцца да сямейства гарбузовых. Але гэта, я сказаў бы, шляхетны атожылак сямейства. Слова кавун прыйшло да нас з украiнскай мовы, а туды трапiла з цюркскiх. Хоць на лацiне кавун — Citrullus. Дзiка растуць яны пераважна ў Паўднёвай Афрыцы. . Яны таксама адносяцца да сямейства гарбузовых. Але гэта, я сказаў бы, шляхетны атожылак сямейства. Слова кавун прыйшло да нас з украiнскай мовы, а туды трапiла з цюркскiх. Хоць на лацiне кавун — Citrullus. Дзiка растуць яны пераважна ў Паўднёвай Афрыцы.У дзяцiнстве мы не ведалi смаку кавуноў. А вось фiльм-казку "Кубанскiя казакi" любiлi глядзець, як i нашы бацькi. Бацькi, ведаючы рэчаiснасць тагачаснага калгаснага жыцця, самi толькi вырваўшыся ад пустых працадзён i калгаснай нiшчымнiцы, напэўна, думалi, што вось ёсць жа i такiя калгасы, такое багатае жыццё на тых урадлiвых землях. Мы ж больш глядзелi на багацце садоў i гародаў, якое ярка дэманстравалася ў кiнафiльме. I асаблiва на кавуны, вялiкiя, паласатыя, калi развальвалiся яны пад умелымi ўдарамi нажа, паказвалi на свет сваю спелую чырвань. Завозiць кавуны да нас пачалi недзе ў сярэдзiне шасцiдзясятых. Былi яны адносна таннымi, але ж якiя бюджэты тагачасных местачковых сем’яў? За сезон з’ядалася пара-тройка кавуноў. Ды аднойчы мы пашчыравалi i над iмi. На станцыю прыйшоў цэлы вагон. А разгружаць няма каму, штатныя грузчыкi цi напiлiся, цi недзе былi занятыя пiльней. I набiралi ўсiх ахвотных. Паколькi наша вулiца блiзка да чыгункi, патрапiлi на разгрузку старэйшыя таварышы. А мы, пацаны, увязалiся за iмi. Разгрузка звычайная — з рук у рукi, з вагона ў кузаў грузавiка. Дзе выпадкова, а дзе i наўмысна выслiзгвае кавун з рук, б’ецца. Вось гэта ўжо наша спажыва. Пераелi так, што з чыгункi цягнулiся па хатах як сонныя мухi. А ноччу было ўжо не да сну. Кавуны спраўджвалi сваю якасць, як моцнага мачагоннага сродку. Яшчэ раз на разгрузцы кавуноў прысутнiчаў ужо ў час салдацкай службы. Тут мы, салдаты, стаялi доўгiм ланцужком i перакiдвалi кавуны з рук у рукi, з вагона на аўтамабiль. Праца не цяжкая, але патрабуе ўвагi, сканцэнтраванасцi. Да таго ж разгрузiлi мы не адзiн вагон, працавалi ад вечара i да самага ранку. Было гэта на станцыi Мiнск-Таварная, але i тут набралася шмат пацаноў, якiя цiкавалi за нашай работай, чакалi бiтага кавуна. Падкiдвалi мы iм i цэлыя. А ранiцой кожнаму з нас дазволiлi ўзяць з сабою па адной гэтай ягадзiне. Самiм было ўжо досыць. А вось таварышы ў казарме сустрэлi наша з’яўленне радаснымi воклiчамi. Некалi служыў у ракетнай дывiзii ў Паставах маёр Фёдар Панцялееў, цiкавы рускi паэт. Ён паходзiў з Дона, са станiцы Белая Калiтва. Расказваў, што ў яго мацi ёсць свая невялiкая бахча, якая забяспечвае кавунамi на ўвесь год. Iх засольваюць. Чаго не каштаваў, дык гэта салёнага кавуна. Вайсковая служба i кавуны. I тут успомнiў. Ёсць жа ў Пiмена Панчанкi трагiчны верш пра вайну, якi так i называецца "Кавуны". Гэта расказ салдата пра тое, як адбiвалi яны да апошняй гранаты наступленне нямецкiх танкаў якраз на бахчы пад Херсонам. Толькi двое засталiся жывымi з таго падраздзялення. Вось i ўспамiнае салдат, як тупацелi нямецкiя боты, як абжыралiся фашысты кавунамi, "гучна чмякалi, аж пацелi", а пасля для пацехi: Кавуны ўзнiмалi пудовыя Разбiвалi аб нашы галовы. Разляталася ў пырскi мякаць. Катастрофа. Гiбель планет. Пачыналi мы кроўю плакаць, Адыходзячы на той свет... I ў канцы салдат прызнаецца: Ненавiджу фашыстаў I войны I, прабачце мяне, Кавуны. Дыня з сямейства гарбузовых таксама была невядомая ў нашым дзяцiнстве. Бацька нейкi час служыў на звыштэрмiновай службе, сяржантам. I вось паслалi iх у працяглую камандзiроўку ў Грузiю. Вярнуўся ён адтуль якраз пад Новы год i прывёз нязвычнага гасцiнцу. Персiкi i жоўты круглы плод. Дыню. Разрэзалi яе за святочным сталом — запанаваў у пакоi нязвычны, але вельмi прыемны пах. А калi пакаштавалi — мёд мёдам. Згрызлi тую дыню так, што толькi тоненькiя скарыначкi засталiся. Бабуля дык хацела i iх скарыстаць, настойваць на iх самагонку. Але адгаварылi — хто яго ведае, як яно стасуецца з нашым напоем. з сямейства гарбузовых таксама была невядомая ў нашым дзяцiнстве. Бацька нейкi час служыў на звыштэрмiновай службе, сяржантам. I вось паслалi iх у працяглую камандзiроўку ў Грузiю. Вярнуўся ён адтуль якраз пад Новы год i прывёз нязвычнага гасцiнцу. Персiкi i жоўты круглы плод. Дыню. Разрэзалi яе за святочным сталом — запанаваў у пакоi нязвычны, але вельмi прыемны пах. А калi пакаштавалi — мёд мёдам. Згрызлi тую дыню так, што толькi тоненькiя скарыначкi засталiся. Бабуля дык хацела i iх скарыстаць, настойваць на iх самагонку. Але адгаварылi — хто яго ведае, як яно стасуецца з нашым напоем.Мой цесць быў заўзяты гароднiк. Ад вясны i да восенi корпаўся ля градаў, нешта новае высаджваў, эксперыментаваў. I вось аднойчы вырашыў вырасцiць i ў нашых умовах кавун. Лета прайшло ў пастаянных клопатах аб доглядзе гэтай "бахчы" ў тры калiвы. У рэшце рэшт утварылася два кавункi. Спялiлi iх аж да кастрычнiка, пакуль не заўважылi, што кавункi сталi падгнiваць з падысподу. Прынеслi ў хату. Разрэзалi. Чырвоныя, хоць i невялiкiя. Пакаштавалi — не, не тое, няма саладзiнi, якую дае толькi паўднёвае сонца. Сёння з кавунамi эксперыментуюць па-рознаму. Выводзяць iх не круглымi, а квадратнымi, нават колер у кавуна мяняюць з чырвонага на жоўты, стараюцца, каб быў ён без семак. Што ж, чалавеку многае дадзена, але найлепшае — ад Бога. Алесь Касцень. г. Паставы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зайшлi ў вясковае дварышча, дзе завiхалася немаладая ўжо жанчына. Павiталiся, папрасiлi падказаць, як знайсцi патрэбнага нам чалавека. Гаспадыня гасцi
|
|