Антынобелеўскія прэмii ўручылі ў Гарвардскім універсітэце
Антынобелеўскія прэмii ўручылі ў Гарвардскім універсітэце
Антынобелеўскiя прэмii за самыя сумнiўныя навуковыя дасягненнi ўручаны на цырымонii ў Гарвардскiм унiверсiтэце, паведамляюць iнфармагенцтвы. Галоўным такiм дасягненнем у галiне хiмii сталi даследаваннi Дэборы Андэрсан з лабараторыi па кантролi нараджальнасцi Медыцынскай школы Гарварда. Яна атрымала прэмiю за спробу даказаць, што напоi Coca-Cola i Pepsi могуць выкарыстоўвацца ў якасцi сродку кантрацэпцыi. Варта адзначыць, што яшчэ адна Антынобелеўская прэмiя па хiмii дасталася тайваньскiм даследчыкам, якiя правялi падобныя эксперыменты i высветлiлi, што гэтыя ж напоi не валодаюць такiмi ўласцiвасцямi. У галiне харчавання прэмiю атрымалi двое вучоных з Італii i Вялiкабрытанii, якiя пры дапамозе электронiкi мадыфiкавалi гук хрусту бульбяных чыпсаў, каб стварыць у чалавека, якi iх грызе, адчуванне большай свежасцi i хрумстасцi, чым ёсць на самай справе. Антынобелеўская прэмiя ў галiне бiялогii дасталася траiм вучоным з Францыi, якiя высветлiлi, што блохi, якiя жывуць на сабаках, скачуць вышэй, чым тыя, што жывуць на кошках. Прэмiю мiру атрымала Швейцарская федэральная камiсiя па этыцы ў бiялогii, якая адстойвала думку, што "ў раслiн ёсць годнасць" i нанясенне iм шкоды "маральна недапушчальна". Антынобелеўская прэмiя была заснавана гумарыстычным часопiсам "Аналы неверагодных даследаванняў" у 1991 годзе. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Антынобелеўскiя прэмii за самыя сумнiўныя навуковыя дасягненнi ўручаны на цырымонii ў Гарвардскiм унiверсiтэце, паведамляюць iнфармагенцтвы.
|
|