21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вяршынi, недасягальныя i для лепшага жывапiсу

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вяршынi, недасягальныя i для лепшага жывапiсу

У нядзелю ў Мiнску адкрылася ўнiкальная выстава сучаснай царкоўнай вышыўкi, традыцыя якой лiчылася назаўсёды згубленай.

Выставу гэту, прымеркаваную два 1020 годдзя Хрышчэння Русi, прывезла Майстэрня лiцавога шыцця Іканапiснай школы пры Маскоўскай Духоўнай Акадэмii. Мастацтва старажытнарускага лiцавога шыцця (ад слова "лiк" — аблiчча, твар) вядома ўсяму свету, але лiчылася, што сакрэты i прыёмы яго назаўсёды згубленыя, бо традыцыя перадачы майстэрства перарвалася больш за 300 гадоў таму.

— Традыцыя перарвалася па дзвюх прычынах, — лiчыць кiраўнiк майстэрнi Марына Бiрукова. — Па-першае, гэта быў Смутны час. Княжацкiя дамы, а падобныя майстэрнi iснавалi пры iх, збяднелi, i не маглi больш iх утрымлiваць. Па-другое, жонкi князёў, а менавiта яны валодалi гэтым мастацтвам, змянiлi свой лад жыцця. Яны выйшлi з церамоў, сталi браць удзел у палiтыцы i грамадскiм жыццi, i не проста перасталi вышываць, але згубiлi духоўны складнiк у сваёй творчасцi. I як пазней нi iмкнулiся майстрыхi аднавiць традыцыю, iм не ўдавалася. У ХVIII—ХIХ стагоддзях вельмi папулярным стаў iншы вiд царкоўнага шыцця — арнаментальнае, помнiкаў якога захавалася вельмi шмат. Але гэта зусiм iншая i па тэхнiцы, i па выкарыстаных матэрыялах, i па выявах вышыўка.

"У Лаўры сканцэнтраваны цудоўныя ўзоры шыцця, — пiсаў каля сто гадоў таму фiлосаф, вучоны-энцыклапедыст i святар Павел Фларэнскi ў рабоце, прысвечанай Троiцка-Сергiевай Лаўры. — Гэтага своеасаблiвага, пакуль амаль неацэненага выяўленчага мастацтва, вяршынi якога недасягальныя i для лепшага жывапiсу..."

Напрыканы ХХ стагоддзя адбыўся цуд. У розных мясцiнах розныя людзi не проста зацiкавiлiся старажытнай лiцавой вышыўкай. Яны сталi спрабаваць яе аднавiць, а раскрыць яе таямнiцы. У iх таксама спачатку не атрымлiвалася: i нiткi не тыя, i кладуцца не так, i швы непасцiгальна тонкiя, практычна нябачныя, нiбы не нiткай i iголкай зробленыя выявы, а пэндзлем... Але паступова, разам з малiтвай i праз малiтву, сакрэты майстэрства сталi адкрывацца.

— Адначасова, праз работу, мы адчуем дакрананне да нябеснага, духоўнага, — дзелiцца сваiмi ўражаннямi навучэнка 3-га курса Майстэрнi лiцавога шыцця пры Маскоўскай духоўнай акадэмii Ксенiя Зотава. — У нашай школы дзве асаблiвасцi. Першая была закладзена яе заснавальнiцай манахiняй Iулiянiяй (Марыяй Сакаловай) — творчасць, злучаная з малiтвай. Другая — мы свядома не капiруем старажытныя помнiкi, а даследаваўшы iх, i выкарыстоўваючы атрыманыя веды, ствараем новыя творы.

На выставе прадстаўлена каля 30 работ. Усе яны з’яўляюцца святынямi, бо прызначаны для покрыву прастола, свяшчэннага посуду i святых мошчаў, часткай адзення свяшчэннiкаў.

— Безумоўна i тое, што ўсе гэтыя творы — шэдэўры, — сказаў протаiерэй Iгар Карасцялёў, настаяцель прыхода абраза Божай Мацi "Усiх тужлiвых радасць", у галерэi якога размясцiлася экспазiцыя. — Ад iх немагчыма адарваць вочы. Я яшчэ абавязкова прыйду сюды, калi тут нiкога не будзе, каб застацца ў цiшынi i сам-насам з гэтымi работамi. Каб лепш убачыць Тое, пра што яны сведчаць.

Урачыстае адкрыццё выставы адбылося ў нядзелю, 5 кастрычнiка, у галерэi пры храме ў гонар абраза "Усiх тужлiвых Радасць" па адрасе: Мiнск, вул. Прытыцкага, 65. Працаваць выстава будзе да 12 кастрычнiка.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Фота прадстаўлена сайтам www.sоbоr.bу

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю ў Мiнску адкрылася ўнiкальная выстава сучаснай царкоўнай вышыўкi, традыцыя якой лiчылася назаўсёды згубленай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика