21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзяржкантроль: “Не нашая гародніна дарагая, а імпартная занадта танная"

26.08.2009 12:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

7 октября 2008 Экономика и бизнес
Наста Ігнатовіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі У Беларусі за апошнія некалькі месяцаў зялёная цыбуля падаражэла ажно ў 5 разоў! Яшчэ нядаўна цыбулю з уласнага падвор’я на Камароўскім рынку можна было купіць за 4 тысячы. Сёння ніжэй за 15 тысяч вы там нічога не знойдзеце.

“А што вы хацелі? Цяпер жа не лета”, - кажуць Еўрарадыё у адміністрацыі “Камароўкі”:

“Цыбуля зялёная каштуе 15-20 тысяч. Мінімальны кошт - 15 тысяч за кілаграм, а максімальны - 20. Давайце казаць адкрыта: цяпер усё даражэе…”

Цікава, што ў траўні 2008 года старшыня дзяржкамітэта Зянон Ломаць публічна абурыўся наконт таго, што беларуская агародніна даражэй за імпартную. Словы чыноўніка паўсюдна цытавалі ў прэсе. А сам ён грозна абяцаў разабрацца.

Паказальная порка была. Але вось, як даведалася Еўрарадыё, парушэнняў не выявілі. Больш за тое! “Магчыма, гэта імпартная гародніна была занадта танна ўвезена”, - патлумачылі нам ў Камітэце дзяржаўнага кантролю:

“Парушэнняў парадку цэнаўтварэння ў нашых, айчынных вытворцаў не выявілі. Сэнс быў у тым, што, магчыма, імпартныя занадта танна былі ўвезеныя. Таму на нейкім этапе імпартныя… ну, скажам, памідоры, былі больш танныя за беларускія.

Беларускія па фарміраванню коштаў цалкам адпавядалі тым правілам, якія закладзеныя ў нашай краіне. Хто ведае, можа, гэта імпарцёр, пастаўшчык дэмпінгаваў? Прынамсі, у прадукцыі беларускіх вытворцаў ніякіх парушэнняў па коштаўтварэнню не было”.

Самі ж вытворцы наракалі на нізкую рэнтабельнасць і адсутнасць сонца. Яшчэ летам дырэктар парнікова-цяплічнага камбіната скардзіўся Еўрарадыё, што шмат грошай губляецца на падсвятленне цыбулі. Бо сонца, па яго словах, амаль не было:

"У нас шмат выдаткаў, мы цыбулю падсвятляем… У нас сонца ў гэтым годзе колькі было? Напэўна, адзін дзень з 365-ці"

Нагадаем, на пачатку лета цыбуля ў мінскіх крамах па кошце даходзіла ажно да 30 тысяч за кілаграм. Дзіўным чынам гэтыя лічбы разыходзяцца з афіцыйнымі данымі Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Сярэдняя цана на зялёную цыбулю за лета склала каля чатырох тысяч, паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар Белстату Алена Кандраценка:

“Па Рэспубліцы Беларусь сярэдняя цана на цыбулю зялёную склала ў чэрвені 4 тысячы 806 рублёў. У ліпені - 4775 рублёў. І ў жніўні - 5 тысяч 449 рублёў”.

Сёння прыкладна па такой цане, як і на рынку, прадаецца цыбуля і ў мінскіх крамах. Так, слухач Еўрарадыё купіў зялёную цыбулю па 15750 рублёў за кілаграм. Яму цана падалася высокай… Але, як запэўніў нас пастаўшчык УП “Партызанскае”, — такія цэны склаліся на рынку:

“Мы цану не фарміруем, мы ж яе не вырошчваем… Мы глядзім рыначныя кошты, пасля прыкідваем, па якой цане купіць, каб пасля ў крамах яна больш-менш адпавядала рынкавым коштам. Напрыклад, у ліпені мы цыбулю закупалі па 3500, а цяпер мы яе купляем па 10500”.

Няцяжка падлічыць, што надбаўка склала амаль 50%. Еўрарадыё і далей будзе працягваць сачыць за зменай коштаў на беларускую гародніну.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 октября 2008 Экономика и бизнес Наста Ігнатовіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі У Беларусі за апошнія некалькі месяцаў зялёная цыбуля падаражэла ажно ў 5 разоў!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика