Аўстралійскі магнат дасць на рэстаўрацыю сінагогі ў Гродне мільён долараў
7 октября 2008 Общество
Аліна Кашкевіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі Колькі дакладна грошай спатрэбіцца на аднаўленне, пакуль невядома, але сума дакладна перавысіць мільён долараў. Рэстаўрацыяй удалося зацікавіць нафтавага магната з Аўстраліі, на якога выйшаў гродзенскі рабін Іцхак Копман. Бацька аўстралійца паходзіў з Гродна і нават жыў побач з сінагогай. Ён адзіны з сям'і, хто выжыў падчас Другой сусветнай вайны, пасля трапіў у Ізраіль. Пачатак рэстаўрацыі ўжо пакладзены: у Мінск на даследаванні адаслалі пробы тынкоўкі і цэглы. Гродзенскі гарвыканкам таксама паўдзельнічаў: пералічыў на праектаванне 20 мільёнаў рублёў. Заняцца гэтай працай прапанавалі інстытуту "Гроднаграмадзянпраект", але адказу пакуль не атрымалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 октября 2008 Общество Аліна Кашкевіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі Колькі дакладна грошай спатрэбіцца на аднаўленне, пакуль невядома, але сума дакладна перавысіць мільён долараў.Рэстаўрацыяй удалося зацікавіць нафтавага магната з Аўстраліі, на якога выйшаў гродзенскі рабін Іцхак Копман. |
|