21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Найважнейшая ўмова дынамiчнага развiцця Беларусi — захаванне стабiльнасцi ў грамадстве

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Найважнейшая ўмова дынамiчнага развiцця Беларусi — захаванне стабiльнасцi ў грамадстве

Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кiруючым складам Камiтэта дзяржаўнай бяспекi.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што гэта сустрэча прысвечана дэталёваму абмеркаванню задач, якiя стаяць перад сiлавымi органамi i, перш за ўсё, КДБ. "З тых, каму дадзены вялiкiя правы, i патрабаванне будзе вялiкае", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што КДБ займае цэнтральнае месца ў сiстэме забеспячэння бяспекi.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што гэта сустрэча прысвечана дэталёваму абмеркаванню задач, якiя стаяць перад сiлавымi органамi i, перш за ўсё, КДБ. "З тых, каму дадзены вялiкiя правы, i патрабаванне будзе вялiкае", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што КДБ займае цэнтральнае месца ў сiстэме забеспячэння бяспекi.

Спектр пагроз для Беларусi, як знешнiх, так i ўнутраных, пашыраецца, i гэта патрабуе выпрацоўкi адэкватных мераў рэагавання.

"Сучасныя выклiкi становяцца ўсё больш дынамiчнымi i разнапланавымi. Гэта патрабуе ад нас дасканалага iх манiторынгу, узважанай ацэнкi i выпрацоўкi адэкватных мераў рэагавання, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Нядаўнiя падзеi на Каўказе наглядна паказалi, наколькi кволая архiтэктура бяспекi на еўрапейскiм кантыненце. Яна, мабыць, безнадзейна ўстарэла. Я абсалютна падтрымлiваю расiян, якiя прапануюць стварыць нармальную, рэальна дзеючую архiтэктуру бяспекi ў Еўропе".

Прэзiдэнт Беларусi лiчыць, што "размяшчэнне сiлаў хуткага рэагавання ў суседняй краiне для нас больш небяспечнае, чым размяшчэнне ПРА ў Чэхii i Польшчы". Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка не ўдакладнiў, у якой краiне будуць размешчаны гэтыя сiлы хуткага рэагавання.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, працягваецца сапраўдная iнфармацыйная вайна, i яна па сваёй значнасцi i небяспечнасцi выходзiць на адно з першых месцаў у арсенале сродкаў палiтычнай i ваеннай барацьбы. Тэрарызм i экстрэмiзм набываюць усё больш агрэсiўныя формы. "Гэта чума ХХІ стагоддзя ўшчыльную падабралася да нашай дзяржавы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Мы з гэтым сутыкнулiся ў ноч з 3 на 4 лiпеня ў Мiнску. Адказ будзе вельмi моцны i адэкватны, калi мы гэту крымiнальную справу раскрыем", — дадаў ён.

Прэзiдэнт акцэнтаваў увагу на тым, што некаторая частка нашай моладзi трапiла пад уплыў варожых беларускаму грамадству дэструктыўных iдэй, пад уплыў чужых грошай. "Iдэй — гэта горш, чым грошай", — лiчыць Аляксандр Лукашэнка, i гэтым праблемам неабходна ўдзяляць больш пiльную ўвагу.

"Нягледзячы на дарэмнасць спроб дэстабiлiзаваць абстаноўку ў краiне, радыкалы працягваюць узмоцнена штурхаць маладых людзей на згубны шлях правакацый i асацыяльных паводзiнаў", — заявiў кiраўнiк дзяржавы. У сувязi з гэтым ён адзначыў, што на гэтай сустрэчы неабходна разгледзець, якiя формы работы з моладдзю выкарыстоўваюцца структурамi, прызначанымi забяспечваць парадак i палiтычную стабiльнасць, i наколькi яны дзейсныя i рэзультатыўныя.

Разам з тым не знiжаецца актуальнасць праблем эканамiчнай бяспекi, падкрэслiў Прэзiдэнт. "Пакуль не выстаўлена надзейная заслона пранiкненню крымiналу ў народнагаспадарчы комплекс. Даюць пра сябе знаць карупцыя, у тым лiку i ў шэрагах сiлавых структур. У значнай ступенi гэтыя пытаннi ўваходзяць у кампетэнтнасць КДБ. Ад таго, наколькi эфектыўна камiтэт будзе iх вырашаць, залежыць не толькi ўзровень нашай бяспекi, але i дабрабыту народа. Таму сёння хачу пачуць, што канкрэтна робiцца для спынення гэтых негатыўных з’яў", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што аб гэтых i iншых праблемах iшла размова на нарадзе ў сакавiку з кiраўнiкамi дзяржорганаў сiстэмы забеспячэння бяспекi. Тады былi пастаўлены канкрэтныя задачы, i сёння будзе прааналiзавана, наколькi эфектыўна i паслядоўна яны вырашаюцца.

На думку кiраўнiка дзяржавы, рабоце КДБ "сёння ўласцiва пэўная пазiтыўная дынамiка", аднак праблемных пытанняў яшчэ дастаткова. Аб тым, што канкрэтна робiцца для далейшага ўдасканалення работы ў органах дзяржбяспекi, iшла размова на сустрэчы.

Ва ўмовах фiнансавага крызiсу асноўная задача ў Беларусi — захаванне стабiльнасцi эканомiкi.

Расiйскiя эксперты прагназуюць абвалы фiнансавага рынку на працягу ўсяго наступнага года. Закране гэта i Беларусь — стане менш магчымасцяў для экспарту. "I перад намi стаiць задача выстаяць што б там нi было", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

"Хачу задаць пытанне "свядомай" iнтэлiгенцыi. Хто меў рацыю: Лукашэнка са сваёй палiтыкай абароны эканомiкi i арыентацыi на нармальную мадэль развiцця або тыя дзеячы, якiя называюць сябе рыначнiкамi?" — сказаў Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, сёння ў свеце за капейкi можна купiць добрыя сучасныя прадпрыемствы. "Думаю, на Захадзе хутка апамятаюцца i будуць трымаць свой нацыянальны здабытак у руках дзяржавы, як трымаем гэта мы заўсёды. Вось адказ на галоўнае пытанне, якое можна адрасаваць i частцы той "свядомай" iнтэлiгенцыi, якая крытыкуе праводзiмы Беларуссю курс", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Паслявыбарная сiтуацыя ў Беларусi адкрывае новыя магчымасцi для канструктыўнага дыялога з Захадам.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што праведзеныя парламенцкiя выбары прадэманстравалi ўсяму свету максiмальную празрыстасць i дэмакратычнасць беларускай выбарчай сiстэмы, высокi давер грамадзян да ўлады i выбранага курсу. Аднак "нельга самасупакойвацца i цешыць сябе дасягнутым".

"Я хацеў паказаць асобным чыноўнiкам, бiзнэсменам, асобным "свядомым" грамадзянам, што нашы адносiны з Захадам — гэта не адносiны Лукашэнкi з Захадам. Прычына гэтых адносiнаў не ў Лукашэнку", — сказаў Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, сёння ў беларускiм грамадстве значна зменшылася колькасць тых людзей, якiя шчыра лiчылi, што Еўропа нас сардэчна чакае.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Захад вызначыў крытэрыем адносiнаў з Беларуссю парламенцкiя выбары. "Мы адкрылiся поўнасцю. Я распарадзiўся ўпусцiць усiх наглядальнiкаў, хто хацеў, i не перашкаджаць iх дзейнасцi. Адзiнай мэтай было паказаць тое, што фактычна трэба Еўропе ад нас", — сказаў ён.

Падкрэслiўшы, што выбары праводзiлiся "па паняццях ЕС i АБСЕ", кiраўнiк дзяржавы сказаў: "Вынiкi вы бачылi. Дзякуй заходнiкам, што яны сябе так паводзiлi. З беларускiм народам так размаўляць нельга. Народ дакладна адрэагаваў: калi вы лезеце ў нашы справы, мы зробiм па-свойму".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на рознiцу ў падыходах да парламенцкiх выбараў. У Беларусi парламенцкiя выбары — гэта звычайныя выбары, а галоўныя выбары — прэзiдэнцкiя, у адрозненне ад многiх еўрапейскiх краiн, дзе парламенцкiя выбары фактычна вызначаюць, хто будзе стаяць на чале дзяржавы.

Мiжнародным наглядальнiкам былi прадастаўлены шырокiя магчымасцi для бесперашкоднай работы, падкрэслiў Прэзiдэнт. Аднак iх патрабаваннi дазволiць iм падлiчваць галасы — гэта "ўнiжэнне беларускага народа". "Хоць мы маглi прадаставiць гэту магчымасць. Нiчога не змянiлася б, — лiчыць кiраўнiк дзяржавы. — Аднак ёсць нейкая мяжа".

БЕЛТА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кiруючым складам Камiтэта дзяржаўнай бяспекi. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што гэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика