21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Славуты кампазітар пакiдае дзяцей без спадчыны

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Славуты кампазітар пакiдае дзяцей без спадчыны

Кампазiтар Эндру Лойд Уэбер у iнтэрв’ю газеце Thе Dаilу Mаil заявiў, што не збiраецца перадаваць свой бiзнэс дзецям па спадчыне.

Паводле слоў кампазiтара, ён хоча, каб яго дзецi навучылiся самi зарабляць сабе на жыццё. Пры гэтым ён удакладнiў, што, безумоўна, мае намер дапамагчы iм у пачатку жыццёвага шляху. Эндру Лойду Уэберу належыць кампанiя Rеаllу Usеful Grоuр i некалькi лонданскiх тэатраў. Яго багацце ацэньваецца ў 750 мiльёнаў фунтаў (паўтара мiльярда долараў), ён уваходзiць у сотню самых заможных брытанцаў. 60-гадовы кампазiтар пачаў пiсаць музыку ў шэсць гадоў. У суаўтарстве з Цiмам Райсам ён напiсаў рок-оперу "Ісус Хрыстос — суперзорка" i мюзiкл "Эвiта". Акрамя таго, Лойд Уэбер з’яўляецца аўтарам мюзiклаў "Кошкi", "Здань оперы" i шматлiкiх iншых.

У Лойда Уэбера, дарэчы, пяцёра дзяцей.

У Калiфорнii зноў можна называцца "жанiхом" i "нявестай"

Словы "жанiх" i "нявеста" зноў з’явяцца ў афiцыйных пасведчаннях аб рэгiстрацыi шлюбаў у амерыканскiм штаце Калiфорнiя, паведамляе агенцтва АР. Раней гэтыя словы былi замененыя на выразы "бок А" i "бок Б" пасля таго, як некалькi гадоў таму ў Калiфорнii пачалi рэгiстрацыю аднаполых шлюбаў.

У заяве Калiфарнiйскага дэпартамента аховы здароўя гаворыцца, што на вяртаннi традыцыйных тэрмiнаў настаялi шматлiкiя гетэрасэксуальныя пары, якiя рэгiструюць свае адносiны. Новы рэгiстрацыйны бланк з’явiцца з 17 лiстапада. У iм прадугледжана магчымасць паставiць галачку ў квадрацiк насупраць слоў "жанiх" i "нявеста", аднак запаўненне гэтай графы будзе рабiцца па жаданнi.

Самая багатая славутасць

Джоан Роўлiнг, аўтар серыi кнiг пра хлопчыка-чараўнiка Гары Потэра, першая з якiх выйшла ў свет ў 1997 годзе, летась зарабiла ў агульнай складанасцi 300 млн долараў, паведамляе брытанская тэлерадыёкарпарацыя BBС.

Штосекундна, такiм чынам, яна зарабляе 5 фунтаў (каля 9 долараў). Яе прыбыткi, як сведчыць чарговы рэйтынг амерыканскага часопiса Fоrbеs, у шэсць разоў перавышаюць заробкi Джэймса Патэрсана, аўтара знакамiтага баевiка "I прыйшоў павук..." — ён знаходзiцца на другiм месцы ў спiсе. На трэцiм месцы — аўтар раманаў-жахаў Стывен Кiнг.

"Сенсацыя дзiцячай лiтаратуры" — так Fоrbеs назваў кнiгi Джоан Роўлiнг. "Менавiта чараўнiцтва ператварыла Джоан Роўлiнг, якая з мацi-адзiночкi, што сядзела на дзяржаўнай дапамозе, ператварылася ў аўтара бестсэлераў i мiльярдэра. Толькi серыя фiльмаў аб Гары Потэры сабрала па ўсiм свеце даход у памеры 4,5 млрд долараў. А у планах кiнематаграфiстаў — яшчэ тры фiльмы", — каментуе часопiс поспех пiсьменнiцы.

Апошняя на сёння кнiга з серыi "Гары Потэр i Дары Смерцi" за адзiн год разышлася па свеце тыражамi 44 млн экзэмпляраў. Толькi за першыя 24 гадзiны было прададзена 15 млн кнiг.

Зарабiлi на смеццi

Ёсць шмат спосабаў ператварыць вяселле — адну з найважнейшых падзей у жыццi закаханых — у рамантычную прыгоду, аднак адна брытанская пара ў гэтай нялёгкай справе аказалася ледзь цi не самай арыгiнальнай. Не маючы дастатковых сродкаў на аплату мядовага месяца, маладыя людзi патрацiлi 90 дзён на ўборку смецця, каб здаць яго за вызначаную ўзнагароду ў цэнтр утылiзацыi, паведамляюць брытанскiя СМI.

За тры месяцы напружанай працы Джону i Эн Цiл удалося сабраць каля 60 тыс. розных выкiнутых прадметаў, сярод якiх былi пластыкавыя бутэлькi, бляшанкi, розны друз — усё гэта было знойдзена на вулiцах i парках iх роднага горада Пiтэрсфiлда (графства Хемпшыр). Аддадзеныя ў цэнтр перапрацоўкi смецця адходы прынеслi пары так званыя "паветраныя мiлi" — спецыяльныя балы, якiя дазвалялi бясплатна скарыстацца паслугамi авiякампанii British Аirwауs.

Iдэя зарабiць такiм чынам нарадзiлася выпадкова, калi на вочы Цiлаў трапiўся надпiс на адной з утылiзуючых машын, што стаялi на заправачнай станцыi. "Мы прачыталi на борце машыны, што можна атрымаць спецыяльную карту, у якую заносяцца балы за кожныя чатыры сабраныя на вулiцы прадметы. А за кожныя 250 ачкоў на гэтай карце вы атрымлiваеце ваўчар на 2,5 фунта, якi раўняецца 600 паветраным мiлям British Аirwауs, — расказаў Дж. Цiл. — Мы хацелi зрабiць наш мядовы месяц асаблiвым i спрабавалi прыдумаць, як сабраць для гэтага грошай".

На заробленыя такiм чынам 36 тысяч мiль пары аплацiла iх пералёт у ЗША бiзнэс-класам туды i назад.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампазiтар Эндру Лойд Уэбер у iнтэрв’ю газеце Thе Dаilу Mаil заявiў, што не збiраецца перадаваць свой бiзнэс дзецям па спадчыне. Паводле слоў кампазi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика