Уладальнік пярсцёнкаў i не толькi. Славуты музыкант Юрый Башмет пакарае музычны свет Беларусi
Уладальнік пярсцёнкаў i не толькi. Славуты музыкант Юрый Башмет пакарае музычны свет Беларусi
Фестываль Ю. Башмета садзейнiчае захаванню i ўзбагачэнню высокага музычнага мастацтва Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў удзельнiкаў III Мiжнароднага фестывалю Юрыя Башмета з яго адкрыццём. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара. "Мы ганарымся тым, што менавiта Беларусь стала радзiмай гэтага унiкальнага творчага праекта, накiраванага на захаванне, узбагачэнне i прапаганду высокага музычнага мастацтва, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — У фестывальныя днi ў лепшых канцэртных залах беларускай сталiцы выступяць праслаўленыя майстры i маладыя таленты, дэманструючы жывую сувязь пакаленняў i культур. Няхай фестываль набiрае размах, прываблiвае ўсё больш цудоўных выканаўцаў i дорыць слухачам радасць сустрэч з сапраўднай музыкай". БЕЛТА. Фестываль Башмета пачаўся ў Беларусi з майстар-класа маэстра. Перапоўненая зала Беларускай акадэмii музыкi дэманстравала цуды стойкасцi, а студэнты былi непахiсныя ў сваёй рашучасцi уцiснуцца ўнутр — ды хоць бы стоячы пабачыць, як i чаму будзе вучыць беларускiх студэнтаў прафесар Маскоўскай кансерваторыi. Усiх асаблiва натхнiла тое, што Юрый Башмет прыйшоў на майстра-клас з iнструментам. Але футляр з альтом так i прастаяў на сцэне пад пiльным наглядам ахоўнiкаў — два магутныя хлопцы займалi месца побач з iнструментам, калi маэстра сыходзiў на перапынак. Ён высветлiў, што будуць iграць студэнты, i сам вызначыў, хто будзе першы. Тым самым перакраiў запланаваную праграму. Уважлiва слухаў, спыняў, i даваў парады, як з нот зрабiць музыку з дапамогай рук. На рукi маэстра звярнулi ўвагу i студэнты, якiх цiкавiла, цi не перашкаджаюць яму iграць вялiкiя пярсцёнкi на мiзiнцы правай рукi? "Я ўвогуле быў працiўнiкам усяго гэтага, — адказаў Юрый Башмет. — Мне не падабалася нават, калi на сцэне, у аркестры iгралi з гадзiннiкам — гэта перашкаджае. І калi нехта iграў з пярсцёнкам. Я нават не iграў з заручальным пярсцёнкам. Але аднойчы аказаўся ў Iзраiлi пасля канцэрта, i ў аэрапорце давялося доўга чакаць — была затрымка рэйса. Я хадзiў па аэрапорце, не ведаў, чым сябе заняць, хадзiў ля ювелiрнай крамы. Мне спадабаўся пярсцёнак, вельмi дарагi, я яго набыў. I проста па прыколу — надзеў. А потым, калi дома займаўся, не зняў. Так у мяне ўвайшло ў звычку яго насiць. I калi я iграў са знакамiтым Айзiкам Стэрнам, ён спытаў, чаму я з пярсцёнкам iграю. Я сказаў, што раней у мяне нiколi гэтага не было, але вось здарылася... А цяпер я паспрабаваў iграць без яго i зразумеў, што мне не хапае вагi. Колькi важыў той пярсцёнак, я не ведаю. Гадоў чатырнаццаць я з iм iграў, i згубiў зноў у Iзраiлi. Стаў шукаць для сябе нейкi новы пярсцёнак. Вось цяпер у мяне два пярсцёнкi. Я iх купiў у Хельсiнкi, у аэрапорце. Дзяўчынка мне ўзважвала. А я ж не мог дастаць альт i там паiграць. Таму ўзяў два. Адзiн важыць 14 грамаў, другi — 18. Нядаўна перад выхадам на канцэрт у Германii я забыў iх на умывальнiку. I пайшоў на канцэрт. З-за нейкiх забабонаў не стаў вяртацца. Сыграў — нармальна ўсё. А калi запiсваў апошнюю пласцiнку, то адзiн твор iграў увогуле без пярсцёнкаў, другi — з адным, трэцi з двума. А чацвёрты з двума i iншым смычком. I ў вынiку — нiякай рознiцы я не чую". Беларускiя студэнты, на жаль, не маглi адчуць асаблiвасцi iгры маэстра з пярсцёнкамi i без. Ён толькi слухаў i даваў парады. Для пяцiкурснiцы Кацярыны Канапелькi стала поўнай нечаканасцю, што ўсё пачнецца менавiта з яе выступлення. "Ты iграеш як выдатнiца, усё правiльна, старанна. Але паспрабуй нечым ахвяраваць дзеля дынамiкi. Стань "харашысткай"... — даў ёй параду маэстра. Студэнтка чацвёртага курса Святлана Грабоўская выконвала складаны сучасны твор. I задала супер-альтысту сваё пытанне: дзе матывацыя для музыканта ў выкананнi такiх твораў? "Выйсце толькi адно — пастарацца палюбiць, — сказаў Брый Башмет. — У мяне быў такi сумны эпiзод. Калiсьцi на тэлебачаннi я вёў праграму "Вакзал мары". Аднойчы маiм госцем быў кампазiтар Мiкаэл Тарывердзiеў. Ён у асноўным вядомы па музыцы да фiльма "17 iмгненняў вясны". Напрыканцы перадачы я сказаў: "Калi вам замовiць класiчны твор..." Ён заўважыў: "Вы дарэмна так, я вельмi хутка пiшу." Дарэмна — у тым сэнсе, што прыйдзецца iграць... I праз месяца паўтара я атрымлiваю ноты. I касету, дзе аўтар сам на камп’ютары найграў музыку. Я паслухаў, ноты нават не адкрываў. Мне падалося, што гэта абсалютная лухта. Так я i не iграў. Год прайшоў, другi. А потым ён памёр. I ўдава яго патэлефанавала i сказала, што яны робяць маленькi фестываль. Я сказаў, што абавязкова буду ўдзельнiчаць i сыграю. I калi мы пачалi рэпецiраваць, то я ўлюбiўся ў гэты твор. Насамрэч, гэта была яго i мая памылка, таму што ён не павiнен быў мне дасылаць камп’ютарны запiс. Я думаў, ён мелодыю прыдумае, а я дадам сваiх фантазiй. А калi мы сталi iграць, высветлiлася, што гэта добры, прыгожы твор. Мая памылка, што я не ўзяў у рукi iнструмент i не стаў iграць. Сыграў — i ўсё адно, што камень з душы зняў". У той час, калi сваё майстэрства дэманстраваў яшчэ адзiн студэнт Лёша Ермалаеў, маэстра ўжо чакаў Акадэмiчны сiмфанiчны аркестр Беларусi — трэба было рэпецiраваць якраз-такi твор сучаснага беларускага кампазiтара Вячаслава Кузняцова, якi прагучаў на адкрыццi фестывалю. Юрый Башмет яшчэ не ведаў, як усё атрымаецца, калi гаварыў студэнтам: "Любая музыка павiнна мець адрас, гэта духоўны прадукт. Музыка без адрасу — гэта анархiя. Але ж музыка не можа быць анархiчнай, бо гэта спецыяльны свядомы эпiзод". Ларыса ЦIМОШЫК..
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль Ю. Башмета садзейнiчае захаванню i ўзбагачэнню высокага музычнага мастацтва Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў удзельнiкаў I
|
|