21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што ў вас добрага?

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што ў вас добрага?

Андрэй Арамнаў, Алiмпiйскi чэмпiён па цяжкай атлетыцы:

— На выхадных павiншаваў з Днём настаўнiка аднаго чалавека, ад якога з дзяцiнства ў мяне засталiся самыя светлыя ўражаннi. Больш у жыццi такiх добразычлiвых настаўнiкаў я не сустракаў. Для мяне гэта настаўнiк з вялiкай лiтары — Вольга Леанiдаўна Вершаль, настаўнiца геаграфii 22-й школы горада Барысава. Яна ў мяне была класным кiраўнiком i выкладала геаграфiю з 5-га па 7-ы клас. Сёлета я сустрэўся з ёй упершыню толькi на Дзень настаўнiка, бо дагэтуль быў вельмi заняты. Яна, шчыра кажучы, не чакала, што стане для мяне той адзiнай настаўнiцай, якую я запомню на ўсё жыццё. Я быў вялiкiм хулiганам i не ўсведамляў усё тое добрае, што яна для мяне рабiла. У свой час, я на жаль, не цанiў яе як след, а цяпер мне проста стала сорамна i я прыйшоў i ледзь не каленi перад ёй апусцiўся.

Яшчэ ранiцай вось вылечыў зуб. Няшмат людзей, якiя з лёгкасцю могуць вось так хадзiць да стаматолага. Мяне з дзяцiнства мама навучыла, што лепш прыйсцi раней, каб лячэнне было кароткiм i паспяховым. Сёння ўсё прайшло так, што я застаўся задаволеным...

Настасся Марынiна, прэс-сакратар Беларускай федэрацыi лёгкай атлетыкi:

— Добрай падзеяй апошняга тыдня для мяне сталi спаборнiцтвы нацыянальнага фестывалю бегу "Языльская дзясятка". Больш за тры тысячы чалавек выйшлi на старт у горадзе Старыя Дарогi. Парадавала выдатнае надвор’е, добры настрой i ўдалая арганiзацыя, а самае галоўнае — вялiкая колькасць удзельнiкаў. Усё гэта гаворыць пра тое, што лёгкая атлетыка — адзiн з самых папулярных вiдаў спорту ў нашай краiне, i колькасць аматараў на такiх спаборнiцтвах штогод прыбывае. I, безумоўна, мяне не пакiнулi раўнадушнай забегi на 60 метраў сярод чатырох шасцiгадовых малых. У вынiку дзецi атрымалi медалi з рук алiмпiйскiх чэмпiёнаў Рамуальда Клiма i Таццяны Ледаўской. Хочацца спадзявацца, што з гэтых дзетак вырастуць будучыя алiмпiйскiя чэмпiёны нашай краiны. А калi казаць пра асабiстае, то прыемным адкрыццём для мяне стаў той факт, што мой сямiгадовы сын нарэшце-такi вызначыўся з выбарам прафесii. Ён мае намер стаць артыстам. Праўда, нiчога для гэтага рабiць пакуль не хоча, а толькi выходзiць з машыны са словамi: "Дзякуй за вашу ўвагу!"

Кацярына Сапожнiкава, iнжынер-энергетык цеплаэнергетычнага аддзела "Белпрампраекта":

— Нядаўна здала складаны аб’ект, над якiм працавалi месяц, — ВК-7— выпраўленчая калонiя ў Шклове. Нас прыспешвалi кожны дзень са словамi: "Калi не скончыце на гэтым тыднi, камеры для вас гатовыя". Калi нарэшце закончылi, я скакала ад шчасця...

Алена КРАВЕЦ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Андрэй Арамнаў, Алiмпiйскi чэмпiён па цяжкай атлетыцы: — На выхадных павiншаваў з Днём настаўнiка аднаго чалавека, ад якога з дзяцiнства ў мяне заста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика