...
...
ХХІ Мiжнародная выстава-кiрмаш "БелТЭКСлегпрам" па аптовым продажы-закупцы тавараў лёгкай i тэкстыльнай прамысловасцi на 2009 год адбудзецца 7—10 кастрычнiка ў Мiнску. Выстаўка прадставiць усе галiны лёгкай прамысловасцi: адзенне i галаўныя ўборы, трыкатаж (бялiзнавы, верхнi, палотны, панчошна-шкарпэтачныя вырабы), тэкстыль для дому (дываны, шторы i аксесуары, пасцельныя рэчы, пакрывалы i пледы, коўдры, падушкi, абрусы i сурвэткi), вырабы з футра i скуры, тканiны ўсiх вiдаў, пражу, нiткi, нятканыя матэрыялы, фурнiтуру, тэкстыльную i скураную галантарэю, абутак i камплектуючыя для яго вытворчасцi, сыравiну для тэкстыльнай i лёгкай прамысловасцi, мастацкiя промыслы, этыкетку i ўпакоўку, штрыхавое кадзiраванне. У Алжыры было знойдзена чатырохмесячнае немаўля, якое праляжала ў лужы з граззю на працягу чатырох дзён i засталося жывым. Вялiкiя лужы ўтварылiся ў гарадах Алжыра ў вынiку моцных дажджоў, якiя прайшлi на мiнулым тыднi. Дзiця не пацярпела. Зараз улады займаюцца пошукамi бацькоў немаўляцi. У вынiку разгулу стыхii загiнуў 41 чалавек, 33 чалавекi атрымалi траўмы. Рэдкi вiд слiмака Limax maximus вылавiла ў сваiм калодзежы жыхарка Брэста. Па словах спецыялiста аграрна-экалагiчнага iнстытута Акадэмii навук Беларусi Вiктара Дзямянчыка, гiганцкi слiмак вельмi рэдкi для нашых шыротаў, але сустракаецца. Яму неабходна высокая вiльготнасць i зiма з плюсавой тэмпературай. Асобiну, якая больш за 10 сантыметраў спецыялiст забраў для даследавання. Памежнiкi брэсцкага пагранатрада за некалькi метраў ад лiнii дзяржаўнай мяжы затрымалi мужчыну, якi спрабаваў незаконна трапiць у Польшчу на веласiпедзе "Аист". Як патлумачыў затрыманы, ён — грамадзянiн Расii без пэўнага месца жыхарства. Ён хацеў трапiць у Еўропу дзеля пошуку лепшых умоў жыцця. Жыхарка Каларада ўтрымлiвала ў сваёй кватэры 86 кошак. Калi жанчына сабралася пераязджаць, то не змагла справiцца са сваiмi гадаванцамi. Iх давялося змясцiць у прытулак. Цяпер iм шукаюць новых гаспадароў. Прадстаўнiк шэрыфа горада апiсала стан кватэры, дзе жыла аматарка кошак, як "антысанiтарны". Па яе словах, жанчына вельмi шкадавала бяздомных жывёл i забiрала iх да сябе. Нiякiх абвiнавачванняў жанчыне не прад’яўлена. ПОЎНЫ АБЗАЦАмерыканскi акцёр Дэвiд Духоўны прайшоў курс лячэння ад сэксуальнай залежнасцi. Сэксуальная залежнасць — адна з назваў вiду псiхiчнага расстройства, сiмптомамi якога лiчацца схiльнасць да распусных паводзiнаў, выпадковых сувязяў, вуайерызму. У жнiўнi стала вядома, што Духоўны лёг у рэабiлiтацыйную клiнiку, каб прайсцi курс лячэння. Адвакат акцёра не ўдакладнiў, калi Духоўны быў выпiсаны з клiнiкi. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Алжыры было знойдзена чатырохмесячнае немаўля, якое праляжала ў лужы з граззю на працягу чатырох дзён i засталося жывым. Вялiкiя лужы ўтварылiся ў г |
|