21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ежа для "марсіян" i iншых насельнiкаў Сонечнай сiстэмы. Паспрабуем харчавацца па зорных пр

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ежа для "марсіян" i iншых насельнiкаў Сонечнай сiстэмы. Паспрабуем харчавацца па зорных правiлах?

"Чалавек ёсць тое, што ён есць", — справядлiвасць гэтай нямецкай прыказкi, пераасэнсаванай фiлосафам Людвiгам Феербахам, пацверджаная часам i разнастайнымi калямедыцынскiмi даследаваннямi. Але ўсё адно застаецца незразумела: чаму аднаму дастаткова перахапiць дробны кавалачак сыру — i працаваць, як заведзенаму? А другому, як таму рэкламнаму кацяняцi, для гульняў i росту патрабуецца ой як многа (прычым, што самае крыўднае, па iм гэты перавод прадуктаў нiяк не адлюстроўваецца?). Чаму на некаторыя як быццам нейтральныя прадукты падсвядома крывiшся, а на другiя — накiдваешся, бы з галоднага краю прыбыў? Адны скажуць — справа густу. А нумаралогiя, напрыклад, сцвярджае — уплыў лiчбы сутнасцi кожнага едака.

Аб тым, што такое гэта лiчба сутнасцi, як яна ўплывае на працэс харчавання i з чым яе, даруйце за каламбур, варта есцi, нам расказала астролаг i нумаролаг Алiна ВОЛКАВА:

— Памятаеце старую дзiцячую забаву — складваць лiчбы свайго дня, месяца i года нараджэння, а потым па атрыманых лiчбах гадаць? Насамрэч дзецi падхапiлi гэту iдэю ад дарослых, i менавiта такiм простым спосабам i вызначаецца лiчба сутнасцi кожнага чалавека. У суме павiнна атрымацца адназначная лiчба. Скажам, чалавек нарадзiўся 9 кастрычнiка 1956 года: 9+10+1+9+5+6=40=4+0=4. Гэтай лiчбе сутнасцi адпавядае Меркурый.

— I ў кожнай лiчбы — свой нябесны адпаведнiк?

— Дакладна так, па колькасцi планет Сонечнай сiстэмы, плюс Сонца i Месяц. З Сонца, уласна кажучы, гэты адлiк i пачынаецца: яно адпавядае лiчбе сутнасцi 1. Лiчба 2 — Месяц, 3 — Марс, 4, як мы ўжо казалi — Меркурый, 5 — Юпiтэр, 6 — Венера, 7 — Сатурн, 8 — Уран, 9 — Нептун. Усе гэтыя лiчбы i аб’екты ўплываюць не толькi на працэс харчавання, але i ўвогуле на ўсе працэсы ў жыццi чалавека. Бо можна змянiць iмя, прозвiшча, нават пол, можна пераехаць у iншую краiну — але дата нараджэння i лiчба сутнасцi нiколi не зменiцца i будзе суправаджаць вас пастаянна.

Калi падбiраць у ежу прадукты, узгадняючыся са сваёй лiчбай сутнасцi, мяркуюць нумаролагi, можна атрымаць не толькi чыста гастранамiчнае задавальненне, але таксама добры настрой, самаадчуванне i нават развiць у сабе пэўныя таленты. Пры гэтым неабавязкова ўсё жыццё строга прытрымлiвацца толькi "свайго" рэжыму харчавання — можна перыядычна пераходзiць на дыету з тых прадуктаў, якiя адпавядаюць вашай лiчбе сутнасцi.

Што каму есцi?

1: прыемнага апетыту, Сонца

Людзям з гэтай лiчбай часта ўласцiвыя ганарлiвасць, эгаiзм, а таксама славалюбства, якiя забiраюць занадта многа энергii. Аднавiць яе, а разам з тым зменшыць "градус" узгаданых якасцяў дапамогуць "сонечныя" прадукты. У першую чаргу гэта садавiна i гароднiна жоўтага i аранжавага колераў: апельсiны, мандарыны, лiмоны, дыня, маркоўка, абрыкосы, жоўтыя яблыкi i грушы, кукуруза, гарбуз, жоўтыя слiвы i чарэшнi, а таксама семкi сланечнiку i мiндаль (злёгку падсушаныя). Калi ўсё гэта ўжываць сырым або ў выглядзе свежавыцiснутых сокаў, атрымаецца зарадзiцца сонечнай энергiяй па максiмуму.

У меню рэкамендуецца ўключаць масла, алей — пажадана нерафiнаваны, кукурузныя крупы. У якасцi прыправы лепш за ўсё выкарыстоўваць мускатны арэх, лаўровы лiст, гваздзiкi, шафран, iмбiр. Таксама на стале заўжды павiнен быць мёд. З зёлак перавагу варта аддаваць траве i кветкам рамонку, зверабою, кораню аеру.

2: малочныя рэкi i капусныя берагi

З целам i душой людзей, лiчба сутнасцi якiх — "двойка", найлепш стасуюцца прадукты жаўтавата-белага колеру. Калi гаварыць пра садавiну, то гэта белыя слiвы, раннiя яблыкi (а таксама "белы налiў"), какосы, ананасы, светлы вiнаград. З садавiны да вашых паслуг разнастайныя вiды капусты, якую можна ўжываць у любым выглядзе — вараную, тушаную, смажаную, запечаную, салёную, квашаную цi сырую. Сок свежай белакачаннай капусты дапаможа справiцца цi прадухiлiць праблемы са страўнiкам i органамi стрававання, ад хваробаў якiх часта пакутуюць людзi гэтай лiчбы. Таксама карысным будзе i сок з агуркоў або змешаны варыянт, якi неабходна пiць зранку.

Менавiта вам можа спатрэбiцца кнiга рэцэптаў "100 страў з бульбы", але злоўжываць смажанай бульбай усё ж не трэба. Лепш аддаць перавагу салатам — з капусты, рэпы, рэдзькi, асаблiва з дабаўленнем рапсавага алею. У якасцi прыпраў падыдуць цыкорый i льняное семя. Не забудзьцеся таксама пра малочныя прадукты, свежы тварог, сываратку, сычужныя сыры.

3: некаторыя любяць востранькае

Тым, каму спадарожнiчае Марс i лiчба тры, рэкамендуецца ўжываць садавiну i гароднiну чырвонага, бардовага i малiнавага колераў, а таксама вострыя прыправы. Смела ўключайце ў меню гранаты, чырвоны вiнаград, клубнiцы, сунiцы, рабiну, iнжыр, чырвоныя яблыкi, вiшню. З агароднiны звярнiце ўвагу на буракi, цыбулю, часнок, перац усiх гатункаў, хрэн, рэвень.

Найлепшая i галоўная зёлка для "марсiян" — крапiва. Свежую, прамытую кiпенем, яе варта дадаваць у салаты — з нерафiнаваным алiўкавым цi рапсавым алеем; з сушанай лiстоты зiмой можна прыгатаваць своеасаблiвы энергетычны напой — заменнiк чаю. У перыяд актывiзацыi ўсякiх прастудных вiрусаў людзям гэтай лiчбы карысныя пярцовыя, рабiнавыя, калiнавыя i iмбiрныя настойкi — але зусiм крыху, не больш як 25 грамаў у дзень. Таксама аднавiць энергiю дапамогуць гранатавы, калiнавы або бураковы сок. З прыпраў пажадана выкарыстоўваць гарчыцу, хрэн, iмбiр.

4: лёгка i хутка

Падапечныя Меркурыя маюць патрэбу ў разнастайнай, лёгкай, але разам з тым энергетычнай ежы. Гэтыя людзi, дарэчы, адны з нямногiх, хто можа дазволiць сабе перакусiць "на хуткую руку", але не чым заўгодна, — перавагу лепш аддаць злёгку падсушаным арэхам (пажадана саладкаватым, а не салёным).

Яшчэ адзiн варыянт перакусу — салаты, напрыклад, з морквы, марской капусты з дабаўленнем кропу, пятрушкi, кiнзы або мяты. Таксама "меркурыянцам" абсалютна неабходныя зерневыя прадукты, семкi i хлеб. Хлеб, зрэшты, таксама падыдзе не кожны — ад свежай белай булкi з мукi вышэйшага гатунку пажадана адмовiцца на карысць, напрыклад, аўсяных праснакоў, чорнага хлеба з дабаўленнем кмену i семак, галеты з вотруб’я. Вельмi карысныя аўсяныя кашы (з цэльнага зерня), перапялiныя яйкi, алiвы, грыбы. У якасцi энергетычнай падзарадкi найлепш падыдзе прарошчанае зерне. А для нармалiзацыi нервовай сiстэмы — яна, як правiла, у людзей з гэтай лiчбай заўжды крыху расхiстаная — нумаролагi раяць выкарыстоўваць адвары мяты, кмену, тархуну, сушанай цi марожанай марской капусты.

5: застолле па правiлах

У адрозненне ад сваiх лiчбавых папярэднiкаў, падшэфным Юпiтэра перакусы супрацьпаказаныя, iм неабходная сытная трапеза з класiчным першым, другiм i трэцiм. Сярод прадуктаў у першую чаргу патрэбна выбiраць тыя, што маюць малiнавую, лiловую i чорную афарбоўку. Перш за ўсё сюды ўваходзяць ягады: ажына, чорная парэчка, чарнiцы, вiшня, барбарыс, малiна, чырвоныя гатункi агрэсту, чорны вiнаград ("iзабела", "лiдзiя", "кардзiнал"), а таксама свежы i сушаны чарнаслiў, iнжыр, чырвоныя персiкi, грэйпфруты. Сярод агароднiны на першым месцы — баклажаны. Iх варта есцi ў любым выглядзе i ў вялiкай колькасцi, нават сушанымi i перамолатымi — у якасцi спецыi. Другi важны складнiк вашага меню — буракi i сок з iх, трэцяй — чорныя глянцавiтыя маслiны, чацвёртай — спаржа. У гарачых стравах пажадана часцей выкарыстоўваць чорную i фiялетавую фасолю. У якасцi прыпраў рэкамендуюцца гваздзiка, шафран, мята, базiлiк, мускатны арэх, з зёлак — шалфей.

Для бадзёрасцi пажадана ўжываць сухое чырвонае вiно (зрэдку), а таксама сокi з чорных парэчак, чарнiц, цёмнага вiнаграду, лепш без цукру. Дарэчы, людзям з гэтай лiчбай больш падыходзiць карычневы трысняговы цукар, а не звычайны белы. Зiмой пры недахопе вiтамiнаў вельмi добра выкарыстоўваць працёртыя з цукрам ягады, альбо замарожаныя, альбо варэнне з iх.

6: лепш крыху недаесцi

Гэтай лiчбе адпавядае блакiтная Венера — а значыць, самымi карыснымi будуць прадукты з блакiтна-сiняй гамы. На жаль, спiс iх невялiкi: iнжыр, буякi, адвар фiялкi, якi варта дадаваць у чай. Увогуле, лiчыцца, што "венерыянцы" нiколi не павiнны пераядаць, лепш абысцiся лёгкiмi закускамi — салатамi са свежых памiдораў i гуркоў, кабачкоў цукiнi, свежых яблыкаў, фiнiкаў, бабовых, зялёных лiстоў салаты, запраўленых яблычным цi вiнным воцатам, алiўкавым алеем.

Затое людзям з гэтай лiчбы не толькi можна, але i трэба час ад часу ўжываць мучное — нават тарты i пiрожныя, толькi не ў празмернай колькасцi. З салодкага лепш выбiраць не цукеркi, а сушаныя бананы, фiнiкi, або кавуны, дынi, абрыкосы, грушу, айву. Вельмi карысныя — бабовыя, неачышчаны рыс i грэчка (крупы перад гатаваннем варта злёгку падсмажыць, каб яны не разварылiся). Рыс i грэчка ўвогуле могуць складаць чвэрць вашага дзённага рацыёну. З напояў лепш падыходзяць таматны, грушавы, персiкавы, ананасавы сокi — але не кансерваваныя, а свежыя. У якасцi прыпраў варта ўжываць сумесь перцаў, кардамон, ванiль, карыцу, а з зёлак звярнiце ўвагу на анiс, корань сельдэрэю, корань салодкi, фенхель.

Аднаўляльнiкам энергii для людзей гэтай лiчбы з’яўляецца журавiнавая або бруснiчная вада. Рэцэпт яе прыгатавання просты: вымытыя ягады складваюцца ў слоiк (запоўнiць прыкладна на 2/3) i залiваюцца даверху кiпнем. Таксама ўсяго за пару хвiлiн прыдасць бадзёрасцi какава — без цукру i малака, але з ванiллю. Падапечныя Венеры звычайна добра выглядаюць, але могуць пакутаваць ад спазмаў i нервовых прыпадкаў, нават страчваць прытомнасць. У такi выпадках трэба даць iм панюхаць ружовы алей, ванiль, карыцу, даць пажаваць кардамон цi гваздзiку.

7: мiжвольнае вегетарыянства

Падапечным Сатурна, якi адказвае за гэту лiчбу, больш камфортна будзе пачувацца ў ролi вегетарыянцаў. Прычым варта адмовiцца не толькi ад разнастайных мясных прадуктаў, але таксама ад жывёльных тлушчаў; адзiным выключэннем можа быць зялёны чай з топленым сметанковым маслам (восенню i зiмой).

Што застаецца ў рацыёне пасля такога скарачэння? Напрыклад, чорныя грыбы (грузды, свiнушкi, маслякi, махавiкi) у любым выглядзе. Не менш важны шпiнат, лiсты якога можна ўжываць свежымi i марожанымi — у салатах, супах, амлетах, пiрагах i г.д. Наступныя па значнасцi — корань i лiсты сельдэрэю, чорная i белая рэдзька, рэпа, семкi сланечнiку. Карысна ўключыць у меню гурковы i капусны расол, лёгкi грыбны марынад. З садавiны варта звярнуць увагу на грэйпфруты i ананасы — i тое, i другое трэба есцi без цукру; таксама рэкамендаваныя зялёныя яблыкi i грушы, зялёны агрэст, гранаты. З сокаў варта выбiраць лiмонны, журавiнавы, грэйпфрутавы, а лепш увогуле гароднiнныя: капусны, з чорнай рэдзькi i кораню сельдэрэю. Сярод прыпраў лепш выкарыстоўваць базiлiк, кмен, карыцу, корку лiмону i гранату.

"Сатурнiянцам", якiя часта падвержаныя хваробам пячонкi, жоўцевага пухiра i кiшачнага тракта, раяць пачынаць дзень з якога-небудзь кiслага соку. Аздараўленчае дзеянне аказваюць адвары календулы, зверабою, кветак язмiну. Таксама не варта забывацца на чорную каву з лiмонам — яна абуджае разумовую дзейнасць. У якасцi танiзуючых сродкаў можна выкарыстоўваць адвары жывiцы, маладых парасткаў сасны цi елкi, а для ароматэрапii — алей пiхтавы i ядлоўцу.

8: харчаванне па сезону

Адказны за гэту лiчбу Уран часткова пераймае традыцыi Сатурна, таму ў якасцi штодзённай стравы людзям "васьмёркi" можна ўжываць шпiнатную запяканку або амлет. Аднак увогуле пачынаць дзень лепш за ўсё з сезоннай садавiны i гароднiны, прычым абавязкова свежай. Летам — гэта клубнiцы, чорныя парэчкi, агрэст, чарэшня, восенню — персiкi, грушы, вiнаград, у любы час года — бананы, зялёныя яблыкi. Зiмой да нашых прылаўкаў якраз даязджае хурма "каралёк", якая цудоўна зараджае бадзёрасцю. Таксама зiмой, калi падапечныя Урана досыць часта ўпадаюць у сум i меланхолiю, у якасцi прафiлактыкi рэкамендуецца чорны або зялёны чай з лiсткамi сунiцы цi ройбушам (афрыканская раслiна з пахам сунiцы). Разнастайныя ёгурты, тварог i тварожныя пасты, кефiр, мяккiя сыры i брынзы — гэта ўсё ваша! Плюс ржаны хлеб, марская капуста i слабасалёная рыба — як белая, так i чырвоная.

У адрозненне ад астатнiх лiчбаў, для падтрымання тонусу ў дадзеным выпадку выкарыстоўваць лепш не сокi, а белае i чырвонае вiнаграднае вiно (лепш сухое), а таксама шампанскае; безалкагольная альтэрнатыва — ржаны квас, кумыс i айран. А вось салодкiя газаваныя напоi катэгарычна нельга.

Ад галаўных боляў, якiя часта пераследуюць людзей гэтай лiчбы, дапамогуць пазбавiцца гарачыя настоi лiстоў сунiцы, мяты, ядлоўцу, лiмоннiку.

9: з марскiх глыбiнь

Нептун — гэта не толькi планета, але i марскi цар, таму людзям гэтай лiчбы варта арыентавацца на ўсемагчымыя морапрадукты. Карысная свежамарожаная рыба — яе можна ўжываць, нарэзаўшы тонкiмi палоскамi, палiўшы лiмонным сокам. Калi падобную версiю карпачо душа (цi страўнiк) не прымаюць, можна пакаштаваць паштэт з фiле чырвонай свежамарожанай рыбы. Увогуле, варта ўжываць любыя марскiя прадукты, якiя вам даступныя — ад звыклай ужо марской капусты, крабавых палачак i рыбы да мiдый, каракацiц, кальмараў i г.д. Важны момант: пры гатаваннi не трэба варыць, тушыць цi смажыць гэтыя прадукты занадта доўга, хопiць лiтаральна некалькiх хвiлiн.

Дары мора — самая важная, але не адзiная складовая вашага меню. Таксама падыходзяць сокi з любой садавiны — салодкiя, кiслыя або нейтральныя. З гароднiны лепш спынiць выбар на гурках, шчаўi, квяцiстай капусце i брокалi, салаце, алiвах i маслiнах. Для павышэння тонусу, як сцвярджаюць нумаролагi, "дзявяткам" карысныя адвар з цыкорыю i кава, а таксама супы з рыбы i марской капусты.

...I не перастарацца!

— Усе гэтыя лiчбава-кулiнарныя раскладкi цудоўныя i цiкавыя, але ўзнiкае шмат пытанняў. Я, напрыклад, паводле вашага метаду, адношуся да "сямёрак", але вегетарыянкай быць катэгарычна нязгодная. Што ж мне цяпер нiколi не дасягнуць гармонii?

— Не, вядома ж, — супакойвае Алiна Волкава. — Прыведзеная раскладка — рэкамендаваная, але не катэгарычна абавязковая. Бо яна, як, скажам, i астралагiчныя прагнозы для знакаў задыяка — абагульненая, разлiчаная на тыповых прадстаўнiкоў. А такiх насамрэч не вельмi многа — iнакш усе людзi, якiя нарадзiлiся ў адзiн дзень i год i маюць аднолькавую лiчбу сутнасцi, павiнны былi б быць падобныя адзiн на аднаго. У жыццi ж гэта здараецца не часта.

Па-першае, кожны з нас рос не ў дзiкiм лесе, а сярод людзей, якiя так цi iнакш паўплывалi на фармiраванне густу, у тым лiку гастранамiчнага. Перакармiлi кагосьцi ў дзяцiнстве чырвонай iкрой — i ён у дарослым узросце ўжо глядзець на яе не можа. Была ў вашай сям’i завядзёнка кожную ранiцу снедаць бутэрбродамi — i адмовiцца ад гэтай хлебнай складовай у адзiн дзень таксама не ўдасца. Плюс ёсць iндывiдуальныя адметнасцi — скажам, алергiчныя рэакцыi на малочныя прадукты, альбо глыбока схаваны страх есцi грыбы, калi нехта iмi аднойчы моцна атруцiўся. Усе фiзiялагiчныя змены ў арганiзме таксама аказваюць пэўны ўплыў на выбар прадуктаў.

Па-другое, дадзены разлiк лiчбы сутнасцi — папулярызаваны, не стопрацэнтна дакладны. Каб распрацаваць рэжым харчавання, якi падыходзiць iндывiдуальна вам, трэба ведаць час нараджэння да хвiлiны, улiчваць нумаралагiчныя характарыстыкi iмя чалавека, а таксама задаць пэўны перыяд дзеяння "зорнай дыеты", бо яна на працягу жыцця iстотна мяняецца. Таму найлепшае выйсце — выбраць з лiку прадуктаў i рэцэптаў тыя, што вам найбольш падабаюцца. I прымяняць iх час ад часу — каб не прыелiся.

...Думалася — пагаварылi i забылiся. Аднак пасля паходу ў грыбы, калi бацька прапанаваў выкiнуць з дзясятак чорных груздоў — вазiцца доўга, — я настаяла, што паспрабую iх засалiць самастойна. I хоць перайсцi цалкам да вегетарыянства пакуль што не цягне, чым чорт не жартуе — мо i праўда настрой i самаадчуванне палепшацца?

Вiкторыя ЗАХАРАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Чалавек ёсць тое, што ён есць", — справядлiвасць гэтай нямецкай прыказкi, пераасэнсаванай фiлосафам Людвiгам Феербахам, пацверджаная часам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика