19 участкаў — для лагiстычных цэнтраў
19 участкаў — для лагiстычных цэнтраў
З 7 па 10 кастрычнiка ў сталiчным Футбольным манежы праходзiць ІI Мiжнародная спецыялiзаваная выстава "Транспарт i лагiстыка" i II Беларускi транспартны кангрэс. У выставе удзельнічаюць больш як 120 кампанiй з Беларусi, Лiтвы, Латвii, Расii, Украiны, Польшчы, Балгарыi, Чэхii, Швецыi, Iталii. Яны пакажуць прыклады тэхнiкi такiх знакамiтых марак, як IVЕСО, MАN, RОLFО, МАЗ, Балканкар i iншыя. Пяць кампанiй прадставілі абсталяванне для спадарожнiкавай навiгацыi транспарту. У параўнаннi з мiнулым годам плошча выставы павялiчылася на 70 працэнтаў, што сведчыць аб зацiкаўленасцi вытворцаў i дылераў грузавой, пагрузачна-разгрузачнай i складской тэхнiкi ў дэманстрацыi сваёй прадукцыi. У выставе удзельнічаюць прадпрыемствы i кампанii, якiя прадстаўляюць паслугi мытнi; абсталяванне для пагрузачна-разгрузачных работ; праектаванне, будаўнiцтва i абслугоўванне дарожнай сеткi, страхаванне i лiзiнг, крэдытаванне; навуку i адукацыю ў галiне транспарту. Правядзенне выставы i кангрэсу стане чарговым крокам на шляху iнтэграцыi транспартнай сеткi Беларусi ў еўрапейскую транспартную сiстэму. Далейшаму развiццю транспартнай iнфраструктуры нашай краiны паспрыяе i з’яўленне шэрагу лагiстычных цэнтраў, якiя плануецца пабудаваць да 2015 года. — Для будаўнiцтва лагiстычных цэнтраў у Беларусi выдзелена 19 участкаў, — паведамiў першы намеснiк мiнiстра транспарту i камунiкацый Мiкалай Верхавец. — Мы створым усе ўмовы, каб як нацыянальныя, так i замежныя iнвестары мелi магчымасць без дадатковай адмiнiстрацыйнай валакiты атрымаць тэрыторыю для забудовы. Прамога ж бюджэтнага фiнансавання пакуль што не прадугледжваецца. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 7 па 10 кастрычнiка ў сталiчным Футбольным манежы праходзiць ІI Мiжнародная спецыялiзаваная выстава "Транспарт i лагiстыка" i II Беларускi
|
|