21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бездзежскія фартушкi

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бездзежскія фартушкi

Вяртанне спрадвечнага

Той, хто думае, што народны касцюм складаўся з лапцей ды кашулi, глыбока памыляецца. Беларускi нацыянальны строй — гэта складаны комплекс адзення, асобныя часткi якога з’яўляюцца шэдэўрамi ткацтва i вышыўкi. "Звязда" ўжо расказала пра асаблiвасцi мотальскага касцюма (у нумары за 27.09.08). Мы працягваем экскурс у загадкавы i дзiўны свет народнай культуры. Сённяшняя наша размова з кандыдатам мастацтвазнаўства, старшым навуковым супрацоўнiкам Музея старажытнабеларускай культуры, этнаграфii i фальклору НАН Беларусi Марынай ВІННIКАВАЙ пра Драгiчынскi строй.

— Перш за ўсё, гэта арнамент. Ён больш стрыманы, як правiла ў выглядзе тонкiх чырвоных палосак.

— Так, але прыкладна ў 20-я гады ўся архаiка заканчваецца i нарастае арнаментальная актыўнасць. Ад геаметрычнага арнамент пераходзiць спачатку да стылiзаванага, а потым i да даволi натуралiстычнага раслiннага. I ён ужо не вытканы, а вышыты. Дарэчы, у вёсцы Бездзеж, жанчыны дагэтуль вышываюць ручнiкi i фартушкi, i актыўна iх выкарыстоўваюць...

— Носяць?

— Носяць. Асаблiва на святы, у царкву. Гэта, безумоўна, датычыцца немаладых жанчын. Увогуле ў традыцыйнай культуры жанчына без фартуха лiчыцца напалову распранутая. I старыя жанчыны там дагэтуль загадваюць хаваць iх, апрануўшы "як трэба". Яны захоўваюць "на смерць" увесь традыцыйны камплект адзення.

I можна там сустрэць фартушкi некалькiх вiдаў. Раней у Бездзежы фартушкi сшывалi з двух або трох папярочных полак. Пазней, калi па модзе сталi укарочваць спаднiцы i андаракi, фартушкi сталi шыць з адной прадольнай полкi, яны атрымлiвалiся трошкi карацейшыя. Але практычна ўсе бездзежскiя фартушкi закрываюць па радыусе ўсю спаднiцу альбо андарак. Завязкi на канцах, як правiла, пашыраюцца "лапатачкамi", i ў вышытых фартушках яны абавязкова вышытыя.

— Гэта таксама адметнасць Драгiчынскага строю?

— Так. Але галоўная адметнасць — якасць тканiны: тут ткалi настолькi тонкае палатно, што яно атрымлiвалася празрыстым. Да таго ж, яно вельмi белае. Увогуле, Бездзежскiя жанчыны — вельмi акуратныя i гаспадарлiвыя. Калi я прыехала туды, то была ўражаная iдэальнай чысцiнёй у iх дамах. Вулiцы там пясчаныя — проста вязнеш у пяску, усе трымаюць вялiкую гаспадарку. Але, куды б я нi зайшла, а трэба сказаць, што я нiкога не папярэджвала пра свой вiзiт, я нiдзе не ўбачыла нi пылiнкi, нi пясчынкi.

— Кажуць, бездзежскiх жанчын здалёк можна было пазнаць па бялюткiх фартушках.

— Па фартушках у першую чаргу, але не толькi. З вельмi тонкага палатна тут шылi i астатнiя часткi строю. У тым лiку i мужчынскiя сарочкi, якiя вельмi далiкатна аздаблялi: чырвоным колерам вышывалi або натыкалi лёгкiя арнаментальныя матывы ў выглядзе дробных палосачак, шашачак.

У жаночым строi фартушкам сапраўды надавалася асаблiвая ўвага. Фартушок — прадмет гонару кожнай жачыны. Калi дзяўчынка падрастала, то першае, што яна рабiла са свайго адзення, — гэта фартушок. Тады толькi яе дапускалi на вячоркi са старэйшымi хлопцамi i дзяўчатамi.

Наогул, фартух — гэта дадатковы абярэг жаночага ўлоння, i таму менавiта ў падлеткавым узросце дзяўчынкi абавязкова павiнны былi яго насiць. I, безумоўна, фартушок, выраблены сваiмi рукамi, адлюстроўваў майстэрства дзяўчыны, яе густ, уменне ткаць, вышываць, прыгожа шыць.

Сшывалi, дарэчы, дзве полкi фартушка настолькi тонкiм злучальным швом, што ён быў незаўважны. У Бездзежы не было традыцыi размярэжваць шво.

Панiзе iшоў больш шырокi арнаментальны бардзюрчык, i, часам, па баках. Бардзюры гэтыя закладалiся ўжо ў аснову будучай тканiны фартуха ў выглядзе прасновак так, што пры тканнi з аднаго боку атрымлiвалiся шлячкi. Дзве полкi такой тканiны потым злучалiся такiм чынам, што шлячкi аказвалiся па баках.

А каб падкрэслiць празрыстасць палатна, яго час ад часу ператыкалi палоскамi белага колеру, але з больш тоўстых нiтак. Атрымлiвалiся белыя палоскi на белым, больш тонкiм палатне.

У сярэдзiне ХХ стагоддзя ў вёсках Драгiчынскага раёна на фартушках стала з’яўляцца вышыўка. Спачатку, яшчэ ў 20—30 гады, вышывалi крыжыкам, а ў 50-я перайшлi на палiхромную гладзь. Вышыўка 50-х гадоў адрознiваецца танальнай прыгажосцю i каляровай гармонiяй. Можа яшчэ i таму, што тады запалач не была пафарбаваная ў надта яркiя колеры.

Нiз фартушка традыцыйна аздабляўся яшчэ карункамi, як ручной работы, так i фабрычнага вырабу.

Бялюткая сарочка была мiнiмальна аздобленай. Чырвоныя палосачкi альбо невялiкiя строчкi геаметрычнага, як правiла, арнаменту размяшчалiся на аплеччах: каля шва, якое злучала палiк з рукавом, i на манжэцiках. Каўнерчык звычайна не аздабляўся, але зацягваўся чырвонай стужкай. Абавязкова жанчыны насiлi i ў святы, i ў буднi нiзкi пацерак.

— I ў буднi?

— Так. Толькi ў буднi пацеркi былi прасцейшыя: у адну, дзве нiтачкi, а ўжо на свята жанчыны дазвалялi сабе некалькi нiтак блiскучых шкляных або папулярных бурштынавых пацерак, цi нават з караляў.

Яшчэ адзiн абавязковы элемент, на гэты раз не толькi жаночага, але i мужчынскага строю, — чырвоны пояс. Ён быў немудрагелiсты па сваёй арнаментыцы: вузкi, з падоўжанымi палоскамi жоўтага, сiняга i зялёнага колераў. Падкрэслiваў зграбнасць фiгуры, тонкасць жаночай талii, i дапаўняў даволi стрыманую каляровую гаму касцюма: пераклiкаўся з чырвоным андараком, чырвонай стужкай, якая сцягвала каўнер сарочкi, i чырвоным арнаментам на фартушку i на сарочцы.

— Мяркуючы па экспазiцыi ў вашым музеi, пояс быў даволi доўгi...

— Так, ён у некалькi разоў апаясваў стан, i канцы яго альбо завязвалi спераду, альбо адзiн пакiдалi з левага боку, а другi — пасярэдзiне ззаду, якраз па лiнii злучэння полак фартушка.

— "Бездзежскiя фартушкi" — гэтакi ж устойлiвы выраз, як i "Мотальскiя кажухi".

— Таму яны i музей назвалi "Бездзежскi фартушок". Гэта сапраўды маленькiя шэдэўры нашага традыцыйнага жаночага мастацтва: ткацтва, вышыўкi, карункавага пляцення. Увогуле, калi мы кажам пра традыцыйны строй, то перш за ўсё маем на ўвазе жаночы. Па-першае, таму што ён больш захаваўся. Па-другое, менавiта жаночы больш выразна перадае мясцовую спецыфiку: у спалучэннi розных частак, у якасцi iх вырабу, у характары аздаблення i нашэння. Другiм, пасля фартушка i спаднiцы, альбо андарака, спецыфiчным жаночым адзеннем з’яўляецца галаўны убор.

Яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя на Драгiчыншчыне можна было ўбачыць жанчын, завiтых у вельмi тонкiя бялюткiя намiткi. Нам пашчасцiла сустрэцца з жанчынамi вёскi Бездеж Арынай Шумак i Кацярынай Кучык, якiя паказалi вясельны спосаб завiвання намiткi. Аказалася, гэта вельмi прыгожа i вельмi цiкава.

Валасы разбiралiся на дзве часткi i накручвалiся на спецыяльную прыладу — канiцу — гэтакi абручык. Яе выраблялi з пасмы лёну, абшытай палатном. У iншых раёнах падобная прылада мае iншую назву — "тканка", але ў Бездзежы яе называюць "канiца". Тут яна была даволi вялiкага дыяметра, працягвалася праз галаву на шыю. Потым, з ужо накручанымi валасамi, канiца працягвалася назад, на макаўку. Пры гэтым падбiралiся ўсе непаслухмяныя валасы на скронях.

Паверх канiцы надзяваўся ажурны плецены чапец. Раней чапцы плялi сеткавым пляценнем рукамi, але ў пачатку мiнулага стагоддзя i асаблiва ў сярэдзiне, iх сталi плесцi кручком або пруткамi. Чапец, адзеты паверх валасоў на канiцу, сцягваўся панiзе спецыяльнай тоўстай нiткай, якая фiксавала прычоску.

Нарэшце на прычоску накладалася намiтка. Яна была вельмi тонкая i туга накрухмаленая. Намiтка ў некалькi радоў абкручвалася кругом галавы, а потым адзiн яе канец складваўся ў выглядзе гармонiка i падымаўся ўверх з правага боку — тырчаў веерам. Другi, больш доўгi, канец абыходзiў вакол шыi, вакол галавы, фiксаваўся ззаду i спускаўся на спiну.

Вельмi прыгожы спосаб завiвання, ён ператвараў жанчыну ў прыгажуню, бо мадэляваў правiльны авал твару. У вясельнай песнi так спявалi:

Цi харош новы дом пад кроўляю?

Цi хароша Марутка

пад намёткаю?

Ай, харош новы дом

пад кроўляю!

Ай, хароша Марутка

пад намёткаю!

На яе брацiлкi заглядаюцца,

Бо яе галоўка пакруглела,

бо яе лiчыка папрыгожэла!

Намiтка не толькi карэктавала авал твару, яна закрывала практычна ўсе валасы, але пры гэтым вылучала самае асноўнае — люстэрка душы — вочы.

Калi намiткi выйшлi з ужытку, iх замянiлi хусткi. Але хусткi тут былi таксама белыя, не аздобленыя вышыўкай, i настолькi ж тонкiя, як i намiткi. Звычайна iх выраблялi з фабрычнай батыставай альбо маркезетавай тканiны. I калi iх шылi, то беражкi падрублiвалi вельмi тонкiм рубчыкам, якiм калiсьцi падрублiвалi намiткi. Хусткi крухмалiлi, i павязвалi такiм чынам, каб абавязкова адкрыць прыгожы чапец.

— Марына Мiкалаеўна, наколькi бундзённае адзенне адрознiвалася ад святочнага?

— Складнiкi часткi былi практычна тыя самыя: сарочка, спаднiца, фартушок, пояс, хустка. На свята адзявалi больш якаснае адзенне: больш новае, з лепшага палатна, больш аздобленае. Але тут не было прынята аздабляць сарочку масiўным арнаментам, ён усё роўна быў лёгкi. I на паўсядзённых сарочках ён усё роўна прысутнiчаў.

— У якасцi абярэгу?

— Так. Арнамент выконваў ролю перашкоды для цёмных сiлаў там, дзе тканiна рэзалася, альбо заканчвалася.

— Колькi камплектаў адзення мела жанчына ў сваiм гардэробе?

— Святочных, сама мала — 12, па колькасцi галоўных царкоўных святаў. На кожнае адзяваўся асаблiвы строй. Фартушкоў было значна больш. Фартушкi дарылi, па iх колькасцi ў дзяўчыны меркавалi, цi добрая яна будзе жонка. Многае, вядома ж, залежала ад дастатку, але таксама i ад працавiтасцi i таленту жанчыны. Будзённага адзення таксама павiнна было быць дастаткова, каб i на змену было.

— Цi было адзенне для цяжарных?

— Беларускi строй — унiверсальны, у iм можна хадзiць, маючы любую фiгуру. Сарочкi — прасторныя, а спаднiцы i паясы можна рэгуляваць. Часцей за ўсё беларускiя жанчыны былi стройныя, яны мала мянялiся на працягу жыцця, а нават калi i рабiлiся пасля родаў больш поўнымi, традыцыйнае адзенне гэта скрадала. Так што кожнага строю хапала на ўсё жыццё, яго перадавалi ў спадчыну. Яно, дарэчы, настолькi якаснае, што не губляе свайго выгляду на працягу стагоддзя. Шкада толькi, што маладзейшае пакаленне не заўсёды гэта разумее i цэнiць атрыманую спадчыну. Многае, на жаль, сёння згубленнае ўжо назаўсёды. I тыя крупiцы, што яшчэ засталiся, сапраўды не маюць цаны.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ i Марыны ВIННIКАВАЙ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Той, хто думае, што народны касцюм складаўся з лапцей ды кашулi, глыбока памыляецца. Беларускi нацыянальны строй — гэта складаны комплекс адзення, асо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика