21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ШАНЦ

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ШАНЦ

Калi дзiця зможа пражыць не больш за год — i гэта яшчэ добра, што так атрымаецца. Калi на слёзы больш не хапае сiлы. Калi самая лепшая дапамога, здаецца, больш не дае вынiкаў — шанц выратаваць жыццё застаецца. І гэты шанц — вера i няспынны пошук магчымых варыянтаў.

"Я не iнвалiд!"

Галiна Уладзiмiраўна, бабуля хлопчыка Вiталiка, якi хварэе на найцяжэйшы тып эпiлепсii, менавiта гэтым сцвярджэннем пра веру i пошук абгрунтавала бясконцыя лiсты ў грамадскiя аб’яднаннi, дзяржаўныя ўстановы, на прадпрыемствы...

— ...А раптам адгукнуцца? — распавядае яна гiсторыю сваiх пошукаў. — Нас назiрае лепшы ўрач у краiне, мы лячылiся ўсюды, дзе толькi магчыма. Але ў нашым выпадку неабходна абследаванне ў замежнай клiнiцы. А гэта грошы немалыя. Зразумела, у Мiнiстэрстве аховы здароўя нам далi дазвол адкрыць рахунак для дабрачынных ахвяраванняў, аднак i гэтага было недастаткова...

Хлопчык хварэе на эпiлепсiю з 4 гадоў. Пачыналася захворванне з лёгкiх формаў. Сёння Вiталiку 12, i прыступы настолькi моцныя, што пасля iх хлопчык не памятае, як яго iмя. Калi Вiталiку было дзевяць, ён атрымаў iнвалiднасць.

— Мы спачатку нават слова "iнвалiд" вымавiць баялiся, — голас Галiны Уладзiмiраўны дрыжыць, калi яна адказвае на пытанне, як да захворвання ставiцца яе ўнук. — Вiталiк, калi чуў яго, абураўся: "Я ж не iнвалiд! Паглядзiце, у мяне i ручкi, i ножкi ёсць". Але пасля нулёўкi мы перайшлi ў спецшколу, а апошнiя два гады вучымся дома...

I такiх выпадкаў, калi сэрца не вытрымлiвае нават у чужых людзей, у рэспублiцы шмат. Медыцына нашай краiны дастаткова фiнансуецца, ёсць неабходнае абсталяванне, лекi, спецыялiсты. Але яшчэ засталiся выпадкi, калi дапамогу дзiця можа атрымаць толькi за мяжой. I менавiта гэтым сем’ям на дапамогу прыходзiць "Шанц".

Для жыцця

Мiжнародны дабрачынны фонд дапамогi дзецям "Шанц" пачаў сваю дзейнасць 4 чэрвеня 2008 года. За чатыры месяцы сваёй дзейнасцi фонд ужо дапамог пяцi дзеткам з дарагiм абследаваннем цi лячэннем.

— Заснавальнiкамi "Шанца" з’яўляюцца фiзiчныя асобы, у тым лiку адзiн грамадзянiн замежнай краiны — Расii. Фiнансавыя сродкi акумулююцца заснавальнiкамi. Мы арганiзацыя не камерцыйная, а дабрачынная, — Наталля Аляксандраўна Маханько, дырэктар фонду "Шанц", паказвае статут арганiзацыi i распавядае пра яе. — Асноўная наша мэта — аказанне дабрачыннай дапамогi дзецям, якiя не могуць атрымаць неабходнае медыцынскае абслугоўванне ў краiне. Мы разумеем, што дапамагчы ўсiм хворым дзеткам не зможам. Таму вызначылi ўзрост тых, з кiм будзем працаваць: дзецi ад 2 да 15 поўных гадоў. I яшчэ адна абавязковая ўмова: дзiця павiнна быць грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь.

Iншых строгiх умоў няма: нi па вiдах захворванняў, нi па матэрыяльным статусе сям’i, нi па сродках дапамогi. Калi кандыдатура хлопчыка цi дзяўчынкi зацверджана (у фондзе трохступеньчатая сiстэма кiраўнiцтва), фонд дае яшчэ адзiн шанц i маленькiм хворым, i iх бацькам.

— Аднак каб атрымаць нашу фiнансавую дапамогу, бацькi павiнны не толькi напiсаць заяву, але i прынесцi дакументы, якiя пацвердзяць неабходнасць таго цi iншага лячэння, — працягвае Наталля Аляксандраўна. — Спачатку заявы, даведкi, выпiскi з медыцынскiх устаноў атрымлiваю я. Гэта першы этап, калi праз лiсты i тэлефанаваннi вышукваюцца дзеткi, якiм наша дапамога найбольш патрэбная. Таксама ўсталёўваецца кантакт з бацькамi: мы даведваемся аб асаблiвасцях захворвання, яго гiсторыi, бацькi расказваюць аб талентах iх дзiцяцi, дасягненнях, марах, планах НА ЖЫЦЦЁ... На пасяджэннi праўлення вызначаецца тэрмiновасць аказання дапамогi. Зацвярджэннем кандыдатур займаецца апякунскi савет, куды ўваходзяць паважаныя прадстаўнiкi дзяржаўных органаў улады, Мiнiстэрства аховы здароўя, прадстаўнiкi культуры, бiзнэсу, прадстаўнiк Праграмы развiцця ААН. I такiя пасяджэннi па статуту павiнны праходзiць не радзей за адзiн раз у тры месяцы. Наступнае пасяджэнне плануем на кастрычнiк.

Словы падтрымкi

Банкаўскiя рахункi для ахвяраванняў — гэта не адзiны спосаб дапамогi, лiчыць дырэктар "Шанца". Адгукацца чалавечае сэрца павiнна не толькi на лiчбы, але i на добрыя словы.

— Наша дапамога адрасная, — падкрэслiвае Наталля Маханько. — Фонд мае свае сродкi, але мы iмкнёмся знаходзiць новых дабрачынцаў, дадаваць iх сродкi да прапанаваных "Шанцам". Мы адкрываем на дзяцей рахункi для дабрачынных ахвяраванняў, але сродкi, якiя паступаюць на iх, атрымлiваюць толькi бацькi — фонд не выкарыстоўвае iх на адмiнiстрацыйныя патрэбы: атрыманыя грошы дадаюцца да пералiчанай фондам сумы.

Пад адраснасцю Наталля Аляксандраўна таксама мае на ўвазе iндывiдуальны падыход. У "Шанца" два асобныя накiрункi дзейнасцi: па-першае, гэта фiнансаванне дарагiх абследаванняў i аперацый за мяжой, па-другое, фонд можа дапамагчы ў набыццi дарагiх лекаў цi медабсталявання для дзяцей.

Тэлефануюць дырэктару фонду часта. Часцей проста з пытаннем "а цi можна?", але заўсёды з цеплынёй, з сапраўдным жаданнем зрабiць хоць нешта. Калi "Шанц" не можа ўзяць на сябе дапамогу, Наталля Аляксандраўна спрабуе накiраваць сем’i туды, дзе iм дапамагчы змогуць.

Па словах Наталлi Аляксандраўны, словы падтрымкi, шчырыя слёзы ў голасе тых, хто спачувае, тэлефанаваннi з прапановамi дапамагчы даглядаць хворае дзiця — гэта дапамога i падтрымка акрыляе бацькоў. Калi адчуваеш, што ёсць нехта, неабыякавы да твайго гора, здаецца, дыхаць становiцца лягчэй.

* * *

— Наталля патэлефанавала нам, калi "Белгазпрамбанк" атрымаў мой лiст i перадаў яго ў фонд "Шанц", — успамiнае Галiна Уладзiмiраўна, бабуля Вiталiка, хворага на эпiлепсiю, пачатак супрацоўнiцтва з "Шанцам". — Так, гэта дапамога нам проста неабходная. Але важна тое, як паставiлiся да нашай бяды. Ведаеце, такое шчырае спачуванне i жаданне дапамагчы сёння сустракаецца даволi рэдка...

... А Вiталiка ўжо атрымаў сродкi на абследаванне. Далейшы яго лёс пакуль невядомы. Як невядома першапачаткова, якi вынiк дасць лячэнне астатнiх дзяцей. Аднак назва фонду абрана невыпадкова — шанц, нават самы невялiкi, дае надзею на лепшае.

Настасся КАРАЦЕЕВА, фота аўтара.     Каментарый Людмiлы Аляксандраўны Iстомiнай, члена апякунскага савета Мiжнароднага дабрачыннага фонду дапамогi дзецям "Шанц" ад Праграммы развiцця ААН:   — З’яўленне любога дабрачыннага фонду заўсёды добра для краiны. Безумоўна, у кожнай краiне ёсць група дзяцей, якiм патрэбны асаблiвыя ўвага i клопат. "Шанц" iмкнецца адгукнуцца на найбольш цяжкiя сiтуацыi. Запатрабаванасць у гэтай дапамозе абавязкова будзе. Таму кiраўнiцтву ў будучынi патрэбна заняць больш актыўную пазiцыю ў далучэннi новых фiнансавых рэсурсаў.

Такiя фонды i дабрчынныя арганiзацыi проста неабходныя. Яны даюць надзею тым, хто яе страцiў, i разам з надзеяй — сапраўдны шанц на выздараўленне, на жыццё.

Калi шанц патрэбны вам, цi вы ведаеце дзяцей, якiм патрэбна дарагое медыцынскае абслугоўванне, цi вы самi жадаеце i маеце магчымасць дапамагчы, тэлефануйце Наталлi Аляксандраўне Маханько, дырэктару Мiжнароднага дабрачыннага фонду дапамогi дзецям "Шанц" па нумарах 216 93 32, 8 (044) 711 11 17. Свае лiсты вы можаце адправiць на адрас: 220121, г. Мiнск, а/е 12, Фонд "Шанц" цi па электроннай пошце nmаkhаnkо@сhаnсе.bу

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi дзiця зможа пражыць не больш за год — i гэта яшчэ добра, што так атрымаецца. Калi на слёзы больш не хапае сiлы. Калi самая лепшая дапамога, здаец
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика