21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Грушы: і ад бранхiту, i ад прастатыту

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грушы: і ад бранхiту, i ад прастатыту

Здароўе на талерцы

 

Плады грушавага дрэва — ласунак, якi змяшчае мноства карысных рэчываў. Груша багатая на цукры (фруктоза, глюкоза, цукроза), арганiчныя кiслоты (яблычная, лiмонная), ферменты, клятчатку, дубiльныя i пекцiнавыя рэчывы, правiтамiн А, вiтамiны С, В1, Р, РР, флаваноiды i фiтанцыды.

Дзякуючы наяўнасцi антыбiётыку арбуцiну, грушавы сок i адвар валодаюць антыбактэрыяльнай i мачагоннай уласцiвасцю. Іх даюць пiць хворым з гарачкай, а таксама пры запаленнi нырак i мачавых шляхоў. Здаўна выкарыстоўваецца гэты плод i для лячэння прастатыту. Народныя лекары сцвярджаюць, што ўжо праз некалькi дзён пасля прымянення грушавага кампоту хворы адчувае палёгку, а працяглае яго ўжыванне прыводзiць да вылечвання.

У грушах, асаблiва зiмовых гатункаў, утрымлiваецца значная колькасць калiю, што асаблiва карысна для тых, хто пакутуе ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў. У няспелых жа пладах даволi высокае ўтрыманне сарбiту — заменнiку цукру ў харчаваннi хворых на цукровы дыябет.

Лiчыцца, што печаныя грушы, грушавае варэнне, а таксама адвар сушаных груш пазбаўляюць ад кашлю пры бранхiце i лёгачных хваробах.

Вялiкая карысць грушы для сiстэмы стрававання. Спелыя сакавiтыя i салодкiя плады садзейнiчаюць ператраўлiванню ежы, валодаюць вяжучымi ўласцiвасцямi i таму карысныя пры расстройстве жывата. Кiслыя i вельмi аскомiстыя гатункi груш умацоўваюць страўнiк i печань, узбуджаюць апетыт, але яны цяжэй засвойваюцца арганiзмам.

Прыемны хруст пры раскусваннi груш тлумачыцца прысутнасцю ў мякацi камянiстых клетак, абалонкi якiх складаюцца з адраўнелай клятчаткi. Гэта самая клятчатка раздражняе слiзiстую тонкага кiшэчнiка, таму пры абвастрэннях страўнiкава-кiшачных хваробаў ад груш лепш адмовiцца.

Пры ўжываннi груш памятайце: iх нельга есцi на пусты страўнiк i запiваць вадой; не варта спалучаць грушы з мясам i ласавацца iмi раней, чым праз паўгадзiны пасля яды.

Грушавы квас

Спелыя грушы пакладзiце ў невялiкую кадку, запоўнiўшы яе на 3/4 аб’ёму, залiце вадой, дадайце дрожджы (100 г), разведзеныя ў невялiкай колькасцi вады са жменькай пшанiчнай мукi. Пакiньце для браджэння на 3 сутак. Пасля гэтага працадзiце, разлiце ў бутэлькi i ахаладзiце.

Сырная салата з грушамi

Вазьмiце: 4 грушы, 300 г сыру, 100 г маянэзу, 50 г смятаны, 1 памiдор, 1 салодкi перац, цукар, соль — на смак.

Надзярыце сыр на буйной тарцы, нарэжце грушы тонкiмi невялiкiмi скрылькамi. Прадукты змяшайце, запраўце сумессю смятаны i маянэзу, дадайце цукар i соль. Салату ўпрыгожце кружочкамi памiдора i перцу.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Плады грушавага дрэва — ласунак, якi змяшчае мноства карысных рэчываў. Груша багатая на цукры (фруктоза, глюкоза, цукроза), арганiчныя кiслоты (яблычн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика