21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Без прышчэпак — аніяк!

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Без прышчэпак — аніяк!

На пытанні чытачоў адказвае загадчыца кафедры дзiцячых iнфекцыйных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, кандыдат медыцынскiх навук Iна ГЕРМАНЕНКА

(Працяг. Пачатак у нумары за 7 кастрычнiка.)

— Сапраўды, дзецi, знаходзячыся ў калектывах, маюць цесныя кантакты i часцей за ўсё перадаюць адно аднаму лёгкiя прастуды. Аднак, калi правiльна прымяняць прафiлактычныя меры, то рызыка перадачы iнфекцый знiжаецца. Адпраўляючы малога ў дзiцячы калектыў, бацькi павiнны паклапацiцца аб тым, каб iх дзiця дыхала носам. Гэта вельмi важна. Калi вы сумняваецеся ў магчымасцi свабоднага насавога дыхання, тады рэкамендуецца перад выхадам у сад цi школу зрабiць саляна-шчолачныя прамываннi тым жа салiнам, фiзрастворам, нiзкаканцэнтраванай мiнеральнай вадой. Можна закладваць у нос мазi, напрыклад, бораментол, эваментол, аксалiнавую.

( — Мяне завуць Кiра Мiкалаеўна, тэлефаную з Гарадка. Скажыце, калi ласка, калi сёлета чакаецца найбольшы ўздым захваральнасцi на грып сярод дзяцей?

— Складана сказаць, калi чакаць уздыму захваральнасцi менавiта на грып. Але варта памятаць аб тым, што, як правiла, у кастрычнiку-лiстападзе ўзнiмаецца прастудная захваральнасць. Грып, як правiла, прыходзiць да нас у студзенi-лютым. Так прагназуецца i сёлета. Але лепш загадзя падрыхтавацца да гэтага сезона. Аднак варта памятаць, што не толькi грып небяспечны. Пагрозу нясуць i прастудныя iнфекцыi. Сярод iх, напрыклад, рэспiраторны сiнцыцыяльны вiрус (РС-вiрус), метапнеўмавiрус. Калi яны трапляюць у арганiзм дзiцяцi першага года жыцця, то могуць выклiкаць найцяжэйшыя абструкцыi верхнiх дыхальных шляхоў. А гэта пагражае развiццём цяжкiх бранхiтаў, пнеўманii, можа быць ацёк лёгкiх. У многiх краiнах да гэтых iнфекцый нават больш пiльная ўвага, чым да грыпу. Супраць апошняга ўсё ж ёсць вакцынапрафiлактыка. Вiрусы РС i метапнеўмавiрус небяспечныя для немаўлят тым, што iх арганiзм не мае сваёй абароны, ён проста не выпрацаваў яшчэ яе. I асаблiвая рызыка ёсць для дзяцей, якiя знаходзяцца на штучным выкормлiваннi. Яны не атрымлiваюць абарону ў выглядзе груднога малака. Таму мамам, якiя маюць маленькiх дзяцей, варта параiць, каб яны на перыяд пад’ёму захваральнасцi максiмальна захоўвалi грудное выкормлiванне.

( — Вас вiтае Iрына Мiкалаеўна з Мiнска. Скажыце, доктар, калi лепш рабiць прышчэпку супраць грыпу. Якiя вакцыны зараз iснуюць i якiя з iх больш эфектыўныя?

— Зараз якраз падыходзячы момант для вакцынацыi. Прышчэпку трэба рабiць у кастрычнiку—лiстападзе, бо пасля вакцынацыi павiнен сфармiравацца постпрышчэпкавы iмунiтэт. Што датычыцца эфектыўнасцi вакцын, то нельга сказаць, што адны маюць iстотныя перавагi перад другiмi. I вакцын цяпер вельмi шмат. Трэба раiцца з урачом, з улiкам асаблiвасцяў арганiзма вашага дзiцяцi ён прыме рашэнне.

( — А наколькi добрыя "жывыя" вакцыны, якiя ўводзяцца ў нос?

— Пры выкарыстаннi гэтай вакцыны трэба быць гатовым да таго, што арганiзм можа па-рознаму адрэагаваць на вiрус, якi ўтрымлiваецца ў вакцыне. Можа праявiцца лёгкае грыпападобнае захворванне. Але ў вынiку вакцынацыi гэтым прэпаратам фармiруецца добры трывалы iмунiтэт. I для гэтай вакцыны практычна няма процiпаказанняў. Прышчэпкi ад грыпу робяцца ў многiх медыцынскiх установах. Прышчапiцца можна i ў нас у гарадской дзiцячай iнфекцыйнай бальнiцы. Тут ёсць кабiнет iмунапрафiлактыкi. Мы знаходзiмся ў Мiнску па вулiцы Якубоўскага, 53.

( — Добры дзень! Званю з Валожына. Завуць мяне Алена Iгнацьеўна. Унук — яму зараз 8 гадоў — хварэў на косны туберкулёз. Сёлета знялi iнвалiднасць. Падкажыце, цi можна яму наведваць басейн?

— Рашэнне аб паказаннях да заняткаў у басейне прымае ўрач-фтызiятр, якi назiрае дзiця. Згодна з эпiдэмiялагiчнымi паказаннямi, дзiцяцi можна наведваць басейн.

( — Мяне завуць Святлана. Званю з Нясвiжскага раёна. Хацелася б даведацца, цi можа прышчэпка ад грыпу абаранiць або змякчыць уздзеянне вострых рэспiраторных iнфекцый?

— Прышчэпка ад грыпу абараняе толькi ад грыпу. Прычым, як правiла, ад пэўнага яго тыпу або тыпаў... У нашай краiне жорстка кантралюецца этап допуску такiх вакцын да выкарыстання. Кожны тып вiруса грыпу мае шмат падтыпаў, але звычайна ў полi зроку эпiдэмiёлагаў знаходзяцца тры з iх. Штогод спецыялiсты iмкнуцца спрагназаваць, якi менавiта падтып будзе "уладарыць" у чарговым зiмовым сезоне. Адпаведна, вакцынныя штамы, якiя прапануюцца насельнiцтву, утрымлiваюць спрагназаваныя падтыпы. Iснуюць камбiнаваныя вакцыны, у склад якiх уваходзяць два цi тры штамы падтыпаў, i монакампанентныя — жывыя, якiя фармiруюць абарону толькi ад аднаго падтыпу. Самае важнае, каб вакцына была сертыфiкаваная, дапушчаная да выкарыстання на тэрыторыi краiны. Дарэчы, па той прычыне, што Беларусь знаходзiцца фактычна ў цэнтры Еўропы, а значыць, да нас прыходзяць як заходнееўрапейскiя, так i ўсходнiя, азiяцкiя штамы, мы павiнны быць асаблiва ўважлiвымi i падрыхтаванымi. Вядома, што ўсе сур’ёзныя эпiдэмiчныя ўспышкi грыпу былi выклiканы новымi варыянтамi вiрусаў-мутантаў грыпу.

( — Дапусцiм, нам прапануюць монакампанентную вакцыну, а падчас эпiдэмii высветлiцца, што прыйшоў iншы падтып... Цi можна разлiчваць на тое, што захворванне будзе працякаць лягчэй?

— Так. Скажу нават больш. Вядома, што мы жывём у чаканнi магчымай пандэмii грыпу, якая звязана з тым, што ў чалавечай папуляцыi пачаў сустракацца птушыны грып. Гэта можа прывесцi да нечаканых мутацый чалавечых вiрусаў грыпу. Таму еўрапейцы пачалi даследаваць, цi будзе прышчэпка супраць звычайнага грыпу мець значэнне для чалавека, якому давялося кантактаваць з вiрусам птушынага грыпу? Вучоныя ўстанавiлi, што абарона ўтвараецца, хоць яна не стопрацэнтная. Дарэчы, цяпер вядуцца работы па стварэннi вакцыны супраць птушынага грыпу... У цэлым арганiзм будзе лягчэй пераносiць любы грып, калi чалавек атрымаў абарону ў выглядзе вакцыны.

( — Я чула, што вакцыны ствараюцца на аснове курынага бялку, а значыць, дзецям з алергiяй на курыныя яйкi яны не падыходзяць. Цi бываюць вакцыны iншага кшталту?

— Такiя вакцыны ёсць. Iх называюць рэкамбiнантнымi, або сiнтэтычнымi. Перад тым, як зрабiць прышчэпку, урач збiрае анамнез, высвятляе, чым дзiця хварэла апошнiм часам, цi былi калi-небудзь алергiчныя праяўленнi i г.д. Нават калi ў дзiцяцi алергiя на яйкi была некалькi гадоў таму, трэба абавязкова сказаць пра гэта ўрачу.

( — Марыя Мiкалаеўна. Званю з Вiцебска. У маёй дачкi — алергiя на пылок i некаторыя прадукты, але не на курыны бялок. Летась, перад тым, як зрабiць ёй прышчэпку, урач папыталася пра алергiю на яйкi. Мы сказалi, зразумела, што няма... А зараз я думаю, можа, алергiку не варта наогул прышчэплiвацца ад грыпу?

— Абавязкова варта. Таму што ў алергiкаў грып працякае значна цяжэй. Калi вы ўсё ж такi баяцеся нейкай алергiчнай рэакцыi, то можна падрыхтавацца да вакцынацыi — папрымаць напярэдаданi працэдуры прэпараты, якiя знiжаюць алергiчную настроенасць. Гэта называецца рабiць прышчэпку "пад прыкрыццём". Алергiкi ўваходзяць у тую групу рызыкi, якой абавязкова трэба прышчэплiвацца. У групе рызыкi таксама дзецi i дарослыя, якiя часта, што называецца, прастуджаюцца, у якiх ёсць хваробы нырак, лёгкiх, сэрца, якiя працягла атрымлiваюць аспiрын...

( — Iрына, Мiнск. Якая прышчэпка больш эфектыўная — жывая, якую капаюць у нос, або шматкампанентная?

— Жывая, аслабленая вакцына, якую капаюць у нос, не ўсiмi добра пераносiцца. Да таго ж, яна звычайна супраць аднаго, максiмум двух падтыпаў. А тая, што ўводзiцца iн’екцыйным шляхам, як правiла, супраць трох падтыпаў i пераносiцца намнога лепш — чалавек не пачынае хварэць "у лёгкай форме". Жывая, калi вы прыменiце яе на фоне, скажам, крыху закладзенага носу, можа выклiкаць лёгкае захворванне накшталт грыпу.

( — Паводле маiх назiранняў, у апошнiя гады не мае быць сур’ёзных эпiдэмiй... Можа, сёлета i не прышчэплiвацца?

— Значнага ўздыму захваральнасцi, сапраўды, не было. Але чаму мы, iнфекцыянiсты, так актыўна ў апошнiя гады займаемся вакцынапрафiлактыкай? Таму што ўвесь свет жыве ў прадчуваннi магчымай пандэмii. Калi на нашу тэрыторыю прыйдзе вiрус-мутант, гэта не значыць, што ўсе астатнiя некуды знiкнуць. Вось i ўявiце сабе чалавека, якому выпадзе "падхапiць" адразу некалькi вiрусаў, або, скажам, не паспее ён перанесцi адзiн грып, як тут жа яго напаткае другi. Верагоднасць развiцця цяжкiх ускладненняў i неспрыяльнага вынiку ў такiх выпадках значна ўзрастае. Так што трэба абараняцца.

( — Гэта праўда, што падчас пандэмii грыпу павiнна загiнуць шмат людзей?

— Усiм краiнам у такiм выпадку можа пагражаць высокая захваральнасць з верагоднасцю цяжкiх ускладненняў, а гэта азначае, што павялiчваецца i рызыка высокай смяротнасцi насельнiцтва. Вопыт мiнулых пандэмiй сведчыць, што страты людзей супастаўляльныя са стратамi, якiя церпяць краiны падчас войнаў. Пандэмii паўтараюцца з пэўнай частатой, а з моманту апошняй успышкi прайшло каля трыццацi гадоў. Гэта значыць, што небяспекi можна чакаць у любы момант. Заўсёды прычынай пандэмii былi вiрусы-мутанты, таму сусветная грамадскасць строга адсочвае ўсе вiрусы, якiя зараз цыркулююць. Мы адсочваем тыя, што сустракаюцца на нашай тэрыторыi. Спецыяльныя лабараторыi збiраюць усе неабходныя даныя, каб можна было iдэнтыфiкаваць вiрус грыпу i скласцi эпiдэмiчную карту. Цяпер нашы грамадзяне актыўна наведваюць iншыя краiны, таму мы ўважлiва даследуем кожнага хворага, якi прыехаў з вiрусам з-за мяжы. Калi раптам на нашу тэрыторыю будзе завезены новы тып, адразу будуць прадпрыняты меры эпiдэмiялагiчнага кантролю, хворы будзе iзаляваны.

"Прамую лiнiю" правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.

(Працяг будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытанні чытачоў адказвае загадчыца кафедры дзiцячых iнфекцыйных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, кандыдат медыцынскiх на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика