Толькi так...
Толькi так...
Кватэрнае пытанне
Мы, як шматдзетная сям’я, пабудавалi кватэру ЖБК, бралi льготны крэдыт, цяпер пагашаем з дапамогай дзяржавы. Нашы бацькi надумалi скiнуцца i выцягнуць нас з крэдытаў-даўгоў. Мы нiчога не страцiм, калi адным махам пагасiм сваю запазычанасць? А. Кузняцоў, г. Мiнск. г. Мiнск.Фiнансавая дапамога дзяржавы шматдзетным сем’ям у пагашэннi запазычанасцi па льготных крэдытах ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з падпунктам 1.13 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 красавiка 2000 года № 185 з улiкам унесеных змяненняў i дапаўненняў. Гэтым жа падпунктам устаноўлена, што згаданая фiнансавая дапамога аказваецца роўнымi долямi ў тэрмiны, устаноўленыя крэдытным дагаворам. Выплата працэнтаў за карыстанне шматдзетнымi сем’ямi часткай iльготнага крэдыту, якая падлягае пагашэнню за кошт фiнансавай дапамогi дзяржавы, таксама ажыццяўляецца роўнымi долямi ў тэрмiны, устаноўленыя крэдытным дагаворам. Значыць, у поўным аб’ёме матэрыяльная дапамога можа быць аказана, калi пагашэнне крэдыту будзе ажыццяўляцца ў тэрмiны, агавораныя крэдытным дагаворам (для шматдзетных сем’яў — да 40 гадоў). Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы, як шматдзетная сям’я, пабудавалi кватэру ЖБК, бралi льготны крэдыт, цяпер пагашаем з дапамогай дзяржавы. Нашы бацькi надумалi скiнуцца i выцягнуць |
|