Новыя магчымасці бесправаднога iнтэрнэту
Новыя магчымасці бесправаднога iнтэрнэту
З кастрычнiка РУП "Белтэлекам" пачаў прадстаўленне бесправаднога доступу ў iнтэрнэт з вялiкiм радыусам дзеяння. Адна з галоўных пераваг бесправаднога доступу ў інтэрнэт — гэта высокая хуткасць i надзейнасць радыёспалучэння. Новы сэрвiс арганiзаваны на базе сiстэмы высокахуткаснай бесправадной шырокапалоснай сувязi ў частотным дыяпазоне 5,6 Ггц. У межах зоны дзеяння сеткi магчыма прадастаўленне доступу ў iнтэрнэт на хуткасцях ад 64 Кбiт/с да 7 Мбiт/с. Пакуль што ў "Белтэлекама" пабудавана толькi адна сiстэма ў Мiнску. Але ў блiжэйшы час плануецца ўвод у доследную эксплуатацыю такiх жа сiстэм i ў некаторых абласных цэнтрах. Падключыцца да сiстэмы могуць абаненты, у якiх няма магчымасцi доступу да сеткi iнтэрнэт з выкарыстаннем правадных тэхналогiй (як фiзiчныя, так i юрыдычныя асобы). Пры наяўнасцi тэхнiчных магчымасцяў кожны абанент атрымае 5 дзён тэставай эксплуатацыi для адпрацоўкi якаснага доступу ў інтэрнэт. Бясспрэчнай перавагай новага сэрвiсу з’яўляецца таксама паскораная працэдура падключэння пры змене абанен- там адраса ў межах зоны дзеяння сеткi. Для гэтага спатрэбiцца толькi механiчнае пераўсталяванне абаненцкага тэрмiнала. Да таго ж з 1 кастрычнiка, як паведамляе прэс-служба "Бэлтэлекам", быў знiжаны ў сярэднiм на 15 працэнтаў кошт доступу да гарантаванай паласы прапускання для iнтэрнэт-правайдараў. Варта заўважыць, што гэта ўжо другое знiжэнне тарыфаў для нацыянальных пастаўшчыкоў iнтэрнэт-паслуг у гэтым годзе, такiм чынам сумарнае змяншэнне кошту доступу да гарантаванай паласы прапускання наблiзiлася да 30 працэнтаў. Паслядоўнае знiжэнне тарыфаў стала магчымым, дзякуючы завяршэнню будаўнiцтва 10-гiгабiтнай сеткi "Белтэлекам", развiццю ўласных сетак iнтэрнэт-аператараў, павелiчэнню абаненцкай базы ўсiх удзельнiкаў рынку i пашырэнню знешняга шлюза ў iнтэрнэт. Сёння знешнi шлюз Беларусi складае 4,5 Гбiт/с, з iх 1,2 Гбiт/с выкарыстоўваюцца недзяржаўнымi iнтэрнэт-правайдарамi, што складае больш як чвэрць знешняга iнтэрнэт-канала. Знiжэнне кошту доступу для iнтэрнэт-аператараў дазволiць iм больш гiбка карэктаваць цэнавыя прапановы для сваiх абанентаў. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З кастрычнiка РУП "Белтэлекам" пачаў прадстаўленне бесправаднога доступу ў iнтэрнэт з вялiкiм радыусам дзеяння. Адна з галоўных пераваг бес
|
|