Мiхаiл Расолька: "Адзiная стаўка падаходнага падатку па кiшэнi малазабяспечаных грамадзян не ўд
Мiхаiл Расолька: "Адзiная стаўка падаходнага падатку па кiшэнi малазабяспечаных грамадзян не ўдарыць"
Каментарый па просьбах чытачоў
Сёлета жыхары Беларусi выплачваюць падаходны падатак па стаўцы ад 9 да 30 працэнтаў. Чым блiжэй да канца года, тым вышэйшая стаўка падаходнага падатку. Вядома, што замест дзеючай прагрэсiўнай гадавой шкалы ставак падаходнага падатку ў наступным годзе запланавана ўвесцi лiнейную адзiную стаўку ў памеры 12 працэнтаў. Пракаментаваць новы механiзм падаткаабкладання грамадзян нашай газеце згадзiўся намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фiзiчных асобаў Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь Мiхаiл Расолька. — Для чаго ўводзiцца лiнейная стаўка? Сёлета жыхары Беларусi выплачваюць падаходны падатак па стаўцы ад 9 да 30 працэнтаў. Чым блiжэй да канца года, тым вышэйшая стаўка падаходнага падатку. Вядома, што замест дзеючай прагрэсiўнай гадавой шкалы ставак падаходнага падатку ў наступным годзе запланавана ўвесцi лiнейную адзiную стаўку ў памеры 12 працэнтаў. Пракаментаваць новы механiзм падаткаабкладання грамадзян нашай газеце згадзiўся намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фiзiчных асобаў Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь Мiхаiл Расолька.— Новы механiзм спагнання падаходнага падатку павiнен iстотна спрасцiць парадак вылiчэння яго для бухгалтараў прадпрыемстваў i арганiзацый. Другiм плюсам новаўвядзення з’яўляецца тое, што ў наступным годзе будзе адменены абавязак па прадастаўленнi фiзiчнымi асобамi даведак аб атрыманых сумах даходаў, пры змене месца працы. Трэцiм плюсам стане тое, што iстотна скароцiцца сфера дэкларавання фiзiчнымi асобамi даходаў, якiя былi атрыманы на працягу года. Адпадзе дэклараванне даходаў, атрыманых не па месцы асноўнай працы. Калi стаўка падаходнага падатку адзiная ў арганiзацыях па ўсёй тэрыторыi Беларусi, то i дэклараваць такiя даходы не будзе патрэбна. — Хто ў наступным годзе павiнен будзе дэклараваць атрыманыя даходы? — Застанецца абавязак дэклараваць даходы толькi для грамадзян, якiя атрымлiваюць даходы за мяжой Беларусi або ад iншых фiзiчных асобаў. — Падаткавiкi лiчылi даволi актуальнай праблему заробкаў у канвертах... — Спецыялiсты мiнiстэрства лiчаць, што ўвядзенне лiнейнай невялiкай стаўкi падатку паспрыяе вывядзенню з ценявога абароту часткi даходу, якi сёння выплачваецца ў канвертах. Улiчваючы той факт, што максiмальная стаўка падаходнага падатку сёння складае 30 працэнтаў, а стане 12 працэнтаў, то цяпер узнiкае эканамiчная перадумова цалкам легалiзаваць даходы i выплачваць заробкi законным шляхам. — Малазабяспечаныя грамадзяне сёння разлiчваюцца з падатковымi органамi па мiнiмальных стаўках амаль на працягу ўсяго года. Як закранае новы механiзм спагнання падаткаў гэту сацыяльную групу падаткаплацельшчыкаў? — У выпадку ўвядзення адзiнай стаўкi 12 працэнтаў будзе скарыстоўвацца стандартны падатковы вылiк у памеры 250 тысяч рублёў. Мяркуецца, што гэта сума ў наступным годзе будзе адпавядаць памеру пражытковага мiнiмуму. Разам з тым стандартны падатковы вылiк у памеры 250 тысяч рублёў у месяц будзе давацца асобам, чый сярэднямесячны заробак не перавышае 1,5 мiльёна рублёў. Напрыклад у тых работнiкаў, якiя атрымлiваюць мiльён рублёў, у наступным годзе будзе памяншацца падаткаабкладаемая база на 250 тысяч рублёў. Акрамя гэтага, застаюцца стандартныя падатковыя вылiкi на дзяцей у памеры дзвюх базавых велiчынь (сёння 70 тысяч рублёў) на кожнае дзiця. Для грамадзян, якiя атрымлiваюць сапраўды маленькiя заробкi, новаўвядзенне нават паменшыць падатковы цяжар. Яны выйграюць. Давайце падлiчым памер падаткаў для работнiка з заробкам 500 тысяч рублёў, у якога адно дзiця. Сёння яго падатковы вылiк складаецца з сумы ўласнага падатковага вылiку ў памеры 35 тысяч плюс 70 тысяч рублёў на дзiця. З астатняга памеру заробку бярэцца падаходны падатак у памеры 9 працэнтаў. Па новым механiзме падаткаабкладаемая база будзе падлiчвацца такiм чынам, калi ад 500 тысяч адмiнусуюць 250 тысяч рублёў стандартнага вылiку работнiка i яшчэ 70 тысяч рублёў на дзiця. Астатнiя 180 тысяч рублёў абкладаюцца падаткам у памеры 12 працэнтаў. Вiдавочна, што памер падаткаў па новым механiзме для малазабяспечаных грамадзян нават паменшыцца. — Згодна з логiкай вашых падлiкаў, падатковы цяжар павялiчыцца для людзей менавiта з сярэднiмi заробкамi? — Не зусiм так. На практыцы, па вынiках года грамадзяне выплачваюць, з улiкам прагрэсiўнай шкалы, гэтыя самыя 12 працэнтаў. Магчыма, што работнiкi з сярэднiмi заробкамi будуць плацiць крыху большыя падаткi ў першыя месяцы года, у параўнаннi з падаткамi ў гэты час па старой схеме. Аднак, трэба ўлiчваць, што па прагрэсiўнай шкале заробкi на працягу года сумiруюцца i ўжо праз 5—6 месяцаў падатковая стаўка "скочыць" да 15, а потым i 20 працэнтаў. Пасля ўвядзення адзiнай лiнейнай стаўкi з работнiкаў будуць вылiчваць толькi 12 працэнтаў на працягу ўсяго года. — Вiдавочна, што заробкi ў работнiкаў будуць павялiчвацца. Цi iснуе механiзм карэкцiроўкi стандартнага падатковага вылiку i гранiчнага памеру заробкаў, да якога гэты вылiк даецца? — Падатковы вылiк у памеры 250 тысяч рублёў для грамадзян з заробкамi да 1,5 млн рублёў будзе дзейнiчаць на працягу 2009 года. Разам з тым, мяркуецца, што разам з Законам аб бюджэце гэтыя лiчбы будуць мяняцца. Спецыялiсты ўпэўненыя, што стандартны падатковы вылiк павiнен адпавядаць памеру мiнiмальнага бюджэту пражытковага мiнiмуму. — Цi плануецца паменшыць сацыяльныя падатковыя вылiкi для грамадзян, у якiх памер заробкаў складае, напрыклад, 2 млн рублёў? — Нягледзячы на памер заробкаў, вылiкi на дзяцей, маёмасныя i сацыяльныя вылiкi, якiя звязаны з будаўнiцтвам жылля цi з навучаннем, застаюцца без змяненняў. — У сувязi з увядзеннем адзiнай стаўкi, як, на ваш погляд, павiнен змянiцца агульны аб’ём паступленняў падаткаў у бюджэт краiны? — Паводле падлiкаў спецыялiстаў, аб’ём паступленняў падаходных падаткаў павiнен крыху павялiчыцца. Па вынiках мiнулага года сярэдняя стаўка спагнання падаходнага падатку складае менавiта 12 працэнтаў. Павелiчэнне паступленняў павiнна адбыцца за кошт таго, што частка заробкаў выйдзе з ценявога абароту. Па вопыце тых краiн, што пераходзiлi на плоскую шкалу, бачна, што ўзровень паступленняў падаходнага падатку павялiчваўся. Зараз спецыялiсты Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi распрацоўваюць нарматыўны дакумент, якi будзе прадугледжваць адпаведныя меры адказнасцi за выплату заробкаў у канвертах. Згодна з праектам гэтага дакумента, у кантралюючых органаў будзе дакладны алгарытм па выяўленнi падобных эканамiчных парушэнняў. Прадугледжваецца, што пры выяўленнi такiх выпадкаў выплаты заробкаў у канвертах, прадпрыемствы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi будуць карацца фiнансавымi санкцыямi. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета жыхары Беларусi выплачваюць падаходны падатак па стаўцы ад 9 да 30 працэнтаў. Чым блiжэй да канца года, тым вышэйшая стаўка падаходнага падатку |
|