Дамоўленасць трэба выконваць
Дамоўленасць трэба выконваць
Я працую па кантракце, тэрмiн якога заканчваецца толькi праз два гады. Нядаўна я знайшоў новую перспектыўную работу, напiсаў заяву з просьбай звольнiць мяне па ўзгадненнi бакоў праз два тыднi. Дырэктар пайшоў мне насустрач, з датай звальнення ён пагадзiўся. Прайшоў тыдзень, дырэктар вызваў мяне i паведамiў, што пакуль няма замены, звольнiць мяне ён не можа. Андрэй З., <І>г. Вiцебск
Згодна з артыкулам 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь адной з падстаў спынення працоўнага дагавора з’яўляецца пагадненне бакоў. Артыкулам 37 кодэкса ўстаноўлена, што спынiць па ўзгадненнi бакоў у любы час можна як працоўны дагавор, заключаны на нявызначаны тэрмiн, так i тэрмiновы працоўны дагавор. Асноўнае, што для гэтага патрабуецца — гэта дасягненне ўзаемнай дамоўленасцi памiж работнiкам i наймальнiкам аб спыненнi працоўных адносiнаў у вызначаны iмi дзень. Якiх-небудзь патрабаванняў да формы пагаднення кодэкс не прад’яўляе. Гэта можа быць як вусная форма, так i пiсьмовая. У спрэчнай сiтуацыi, зразумела, перавага надаецца пiсьмовай форме пагаднення. Так, напрыклад, гэта можа быць напiсаная работнiкам заява з просьбай аб звальненнi па ўзгадненнi бакоў з указаннем пажаданай для яго даты звальнення i станоўчай рэзалюцыяй наймальнiка. Паколькi пагадненне аб спыненнi працоўнага дагавора з’яўляецца волевыяўленнем абодвух бакоў, то не дапускаецца аднабаковае яго ануляванне як работнiкам, так i наймальнiкам. Для гэтага неабходна зноў дасягненне ўзаемнай дамоўленасцi. Так, калi бакi дасягнулi дамоўленасцi аб спыненнi працоўных адносiнаў з вызначанай даты, але работнiк працягвае выходзiць на работу, а наймальнiк яго дапускае да работы, то працоўныя адносiны фактычна працягваюцца i па аналогii з артыкулам 39 кодэкса працоўны дагавор лiчыцца працягнутым на тых жа ўмовах i яго спыненне не адбылося. Незалежна ад таго, у якой форме дасягнута пагадненне бакоў аб спыненнi працоўнага дагавора, наймальнiк абавязаны выдаць загад аб звальненнi з даты, узгодненай бакамi, i азнаёмiць з iм работнiка пад роспiс, у дзень звальнення зрабiць адпаведны запiс у працоўнай кнiжцы работнiка i выдаць яму пад роспiс, канчаткова разлiчыцца з работнiкам. Пунктам 17 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 26.06.2008 г. № 4 "Аб практыцы разгляду судамi працоўных спрэчак, звязаных з кантрактнай формай найму работнiкаў" прадугледжана, што калi пры разглядзе судом спрэчкi будзе ўстаноўлена, што наймальнiк, нягледзячы на дасягнутае пагадненне аб спыненнi кантракта з даты, указанай работнiкам у заяве, не выдаў загад аб звальненнi, а работнiк спынiў работу, то аднабаковую адмову наймальнiка ад дасягнутага бакамi пагаднення аб спыненнi кантракта належыць прызнаваць неправамернай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я працую па кантракце, тэрмiн якога заканчваецца толькi праз два гады. Нядаўна я знайшоў новую перспектыўную работу, напiсаў заяву з просьбай звольнiц |
|