"Што ў вас добрага?":
"Што ў вас добрага?":
Святлана Бароўская, актрыса, тэлевядучая: — У мяне чакаецца добрая навiна: я хутка павiнна атрымаць новую працу у адным з нашых важных ведамстваў, у дадатак да той працы, што ў мяне ёсць. Яна будзе звязана з прэсай i я ўжо ў прадчуваннi новай цiкавай справы, яна ўжо валодае маiмi думкамi. У асабiстым жыццi добра тое, што я па-ранейшаму замужам i ў мяне двое дзяцей. — А што б вы жадалi змянiць? — Я нiчога не хацела б змянiць, няхай усё застаецца так, як ёсць. Таму што самае складанае, на мой погляд, — захаваць тое, што маеш. Аляксей Ермалаеў, студэнт трэцяга курса Беларускай акадэмii музыкi: — Здорава, што я займаюся любiмай справай, iграю на сваiм любiмым iнструменце. Я маю магчымасць выступаць, слухаць такiх музыкантаў, як Юрый Башмет i не толькi. Вядома ж, хваляваўся, калi выступаў перад iм на майстар-класе. Але я стараўся справiцца з хваляваннем i здолеў гэта зрабiць ужо ў ходзе выступлення. Гэта мне дало шмат добрага: маэстра ўдыхнуў у мяне нешта новае. — Хочацца цяпер нешта змянiць? — Магчыма, тое, што было сказана, я ведаў i дагэтуль: гэта моманты тэхналогii, у самой падачы твора, у iгры. Маэстра iх агучыў i зараз у мяне толькi адно жаданне — iсцi займацца! Iрына Пыжык, прадавец латка садавiны i гароднiны: — У мяне з’явiлiся новыя боты — i прыгожыя, i зручныя. Зрабiла сама сабе падарунак з заробку. Хацела якраз такiя, каб i ў людзi выйсцi было не сорамна, i ля латка стаяць не холадна. Яны з футрам унутры, можа яшчэ i зарана такiя насiць, але ж хто пра гэта ведае? У нас жа не паспела сонца летам блiснуць — рыхтуй санi... Вось пастаiш так дзянёк-другi i марыш, каб увечары за табой прыехалi — а хоць бы i на санях. А цяпер, калi i не прыедуць, то ў гэтых ботах я пасля дня працы на нагах i сама дадому далячу. — Што б вы хацелi змянiць? — А што я змяню?.. Я магу толькi хацець. Мая ж праца моцна залежыць ад надвор’я. А яно ў нас такое, што позняя вясна пераходзiць у раннюю восень. Вось бы хто паклапацiўся пра тое, каб у нас i лета было. Хоць бы якое-небудзь бабiнае. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана Бароўская, актрыса, тэлевядучая: — У мяне чакаецца добрая навiна: я хутка павiнна атрымаць новую працу у адным з нашых важных ведамстваў, у
|
|