Галодных становіцца ўсё больш
Галодных становіцца ўсё больш
На 75 мiльёнаў чалавек узрасла сёлета лiчба галадаючых у свеце. Яны апынулiся па-за рысай, за якой пачынаецца голад. Прычына — рэзкi скачок цэнаў на прадукты харчавання. Згодна з ацэнкамi Сусветнай харчовай арганiзацыi (ФАО), агульная колькасць людзей, якiя пастаянна пакутуюць ад недахопу ежы, летась склала 923 мiльёны. Увогуле дынамiка гэтага працэсу выклiкае заклапочанасць. Так, у 2003—2005 гадах хранiчна галадаючых у свеце было 848 мiльёнаў чалавек, цi на 6 мiльёнаў больш, чым у 1990—1992 гадах. Тады iх налiчвалася 842 мiльёны. Але на працягу 2007—2008 гадоў рост сусветных цэнаў на прадукты харчавання склаў 52 працэнты, на ўгнаеннi яны нават падвоiлiся, таксама iстотна падаражэла палiва. У вынiку самая простая ежа стала яшчэ больш цяжкадасягальнай для бедных слаёў насельнiцтва ў розных краiнах. І гэта, як нi парадаксальна, адбываецца на фоне агульнага росту багацця ў свеце. Сёння выпускаецца прадуктаў харчавання больш, чым калi-небудзь на працягу апошняга дзесяцiгоддзя. Тым не менш усё больш людзей трапляюць у пастку беднасцi. ФАО выступiла з iнiцыятывай рэалiзацыi шэрагу надзвычайных праектаў, сярод якiх нават раздача бедным сем’ям у вёсках насення, угнаенняў, дробных iнструментаў, кармоў для жывёлы. Леанiд Тугарын.
1
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 75 мiльёнаў чалавек узрасла сёлета лiчба галадаючых у свеце. Яны апынулiся па-за рысай, за якой пачынаецца голад. Прычына — рэзкi скачок цэнаў на п
|
|