21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мікалай МАРТЫНАЎ, генеральны дырэктар СТАА "Марко": "У нашым бiзнэсе патрэбна спалучэ

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мікалай МАРТЫНАЎ, генеральны дырэктар СТАА "Марко": "У нашым бiзнэсе патрэбна спалучэнне эканамiчнага разлiку, адпаведнасць модзе i даступнасць у цане"

Даўно адзначана, што роля асобы ў гiсторыi можа быць даволi значнай, а часам i ключавой. Фiгура кiраўнiка сумеснага беларуска-германскага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Марко" Мiкалая Мартынава для прадпрыемства — якраз той выпадак. Вось ужо на працягу 17 гадоў ён аднаасобна ўзначальвае перадавое ў краiне абутковае прадпрыемства, штогод прыўносячы ў гэты бiзнэс свежыя модныя цячэннi i новыя ўзоры прадукцыi "а-ля Заходняя Еўропа". Без сумненняў, знойдзецца нямала людзей, у тым лiку i ад бiзнэсу, якiя ўпэўнены, што феномен паспяховасцi Мiкалая Мартынава закладзены ў iм самiм. На Захадзе гэта мiлагучна называецца Self made man. У нашай "транскрыпцыi" — чалавек, якi зрабiў сябе сам.

Хто ж ён, Мiкалай Мартынаў? Сёння карэспандэнт "Звязды" знаёмiць з iм сваiх чытачоў.

 

— Мiкалай Васiльевiч, гэты год для прадпрыемства "Марко", хоць не юбiлейны, але знакавы: сёння з заводскага канвеера сыходзiць 20-мiльённая пара абутку. З гэтай нагоды вам не закралiся ў галаву словы з папулярнага шлягера "ты помнiш як усё пачыналася?.."

Хто ж ён, Мiкалай Мартынаў? Сёння карэспандэнт "Звязды" знаёмiць з iм сваiх чытачоў.

 

— Мiкалай Васiльевiч, гэты год для прадпрыемства "Марко", хоць не юбiлейны, але знакавы: сёння з заводскага канвеера сыходзiць 20-мiльённая пара абутку. З гэтай нагоды вам не закралiся ў галаву словы з папулярнага шлягера "ты помнiш як усё пачыналася?.."

 

Хто ж ён, Мiкалай Мартынаў? Сёння карэспандэнт "Звязды" знаёмiць з iм сваiх чытачоў.

 

— Мiкалай Васiльевiч, гэты год для прадпрыемства "Марко", хоць не юбiлейны, але знакавы: сёння з заводскага канвеера сыходзiць 20-мiльённая пара абутку. З гэтай нагоды вам не закралiся ў галаву словы з папулярнага шлягера "ты помнiш як усё пачыналася?.."

 

Хто ж ён, Мiкалай Мартынаў? Сёння карэспандэнт "Звязды" знаёмiць з iм сваiх чытачоў.

 

— Мiкалай Васiльевiч, гэты год для прадпрыемства "Марко", хоць не юбiлейны, але знакавы: сёння з заводскага канвеера сыходзiць 20-мiльённая пара абутку. З гэтай нагоды вам не закралiся ў галаву словы з папулярнага шлягера "ты помнiш як усё пачыналася?.."

 

Хто ж ён, Мiкалай Мартынаў? Сёння карэспандэнт "Звязды" знаёмiць з iм сваiх чытачоў.

 

— Мiкалай Васiльевiч, гэты год для прадпрыемства "Марко", хоць не юбiлейны, але знакавы: сёння з заводскага канвеера сыходзiць 20-мiльённая пара абутку. З гэтай нагоды вам не закралiся ў галаву словы з папулярнага шлягера "ты помнiш як усё пачыналася?.."

— Сказаць, што я не памятаю, як пачынала сваю дзейнасць фiрма "Марко" — значыць, пакрывiць душой. Таму, адказваючы коратка на ваша пытанне, перафразаванае з песнi расiйскага гурта "Машына часу", скажу: вядома ж, памятаю. Ды i цi можа быць iнакш? Колькi часу патрачана i ўкладзена сiлаў, каб знайсцi сябе ў жыццi, стаць на ногi i ў рэшце рэшт набыць на айчынным i замежных абутковых рынках належную вагу...

—...з пастаяннымi iмкненнямi да лiдарства?

— А па-iншаму i нельга. Не мной прыдумана, што "калi ўзяўся за гуж, то не кажы, што нядуж". Можна сказаць, што як прадпрымальнiк я фармiраваўся кiруючыся менавiта народнай мудрасцю. Думаю, што такi шлях i ў iншай дзелавой элiты нашага грамадства. Хоць чаго хаваць: дарога на вытворчы алiмп не ўсеяна ружамi. Пакуль дабярэшся наверх — наб’еш сабе нямала шышак i сiнякоў.

— На ваш погляд, бiзнэс-асяроддзе сёння стала iншым, чым тады, калi вы пачыналi?

— Горш не стала — гэта дакладна. Вядома ж, у кожнага дзелавога чалавека, якi выстраiў свае планы ў бiзнэсе, свае погляды на праблемы ў гэтай сферы. Я маю на ўвазе заканадаўства ў мытнай сферы, у падаткаабкладаннi, банкаўскай дзейнасцi i г.д. Праўда, а хто сказаў, што будзе лёгка?

— Мiкалай Васiльевiч, не сакрэт, што наваспечаны бiзнэсмен, ён жа кiраўнiк прадпрыемства, рана цi позна сутыкаецца з праблемай, што вырабiць нават высакаякасны тавар — гэта яшчэ паўсправы. Трэба яго яшчэ выгадна прадаць.

— У гэтым i ёсць "цвiк праблемы". Хоць кожны з нас яшчэ са школьных часоў вучыў закон капiталiзму: грошы-тавар-грошы. Безумоўна, што ў савецкiя часы, калi мне давялося рабiць няпросты выбар у рэгiстрацыi фiрмы "Марко", мы маглi не зусiм адэкватна ўспрымаць гэты, здавалася б, элементарны выраз, якi "адшлiфавала" само жыццё. Нам думалася, што ён тычыцца не iнакш як паслядоўнiкаў "дзядзькi Сэма" цi "ўладальнiкаў заводаў, газет, параходаў". Але ж гэты закон аказаўся аднолькавым i для прадстаўнiкоў постсавецкай прасторы. Пэўна, што прадпрымальнiкам новай фармацыi псiхалагiчна прасцей прыстасавацца да рынкавых умоў, бо малады чалавек цi жанчына ўжо ведаюць усе "вузкiя месцы" буйнога, сярэдняга альбо малога бiзнэсу. Хоць, як i раней, кожнаму з iх даводзiцца разлiчваць у першую чаргу на свае сiлы i магчымасцi.

— Летась вы адзначылi свой 50-гадовы юбiлей. Сёння можна сказаць, што ў спадара Мартынава нешта змянiлася ў душы, у яго змянiлiся погляды на вядзенне бiзнэсу, ён пачаў часцей заглядваць у свой пашпарт?

— Ведаеце, што ў 19 гадоў, што ў 51 год — амаль нiякай рознiцы для сябе, акрамя ўзросту паводле пашпарта, не адчуваю. Унутры я застаюся тым жа чалавекам, калi працаваў на "Белвесце", потым пачынаў сваю справу прадпрымальнiка. Толькi са значна большым жыццёвым вопытам. Адно скажу дакладна — работы на вытворчасцi стала намнога болей, i каб усюды паспець, даволi часта даводзiцца ахвяраваць сваiмi выхаднымi i паўнацэнным адпачынкам.

— Як ваша сённяшняе дзецiшча — СТАА "Марко" — выглядае ў лiчбах?

— Адкажу не толькi арыфметычна, але i дазволю сабе крыху "лiрыкi". Я ўжо сказаў, што цяпер не праблема вырабiць абутак. Дык вось мы стараемся вырасцi ў колькасных аб’ёмах. З гэтай прычыны выкупiлi новыя вытворчыя плошчы на Вiцебскай абутковай фабрыцы "Чырвоны Кастрычнiк", на якiх штогод мяркуецца выпускаць 500—700 тысяч высакаякаснага абутку. У агульным аб’ёме штогадовы выпуск павiнен дасягнуць 3 мiльёнаў пар. Пэўна, што гэта вельмi "добрая" лiчба. Як гэты вялiкi "паток" своечасова рэалiзаваць? Дзякуй богу, што ў нас наладжаны цесныя сувязi з многiмi нашымi партнёрамi, у тым лiку i расiйскiмi. Як вынiк — прыкладна 55 працэнтаў выпускаемага абутку рэалiзуецца ў Расii, дзе попыт на гэтую прадукцыю не стаў меншым. Астатняя частка абутковага "пiрага" прадаецца на ўнутраным рынку, у тым лiку i ў нашых фiрменных магазiнах.

— Значнае павелiчэнне аб’ёмаў не выклiча праблем збыту на рынках збыту, дзе брэнд "Марко" мае сваю долю?

— Гарантаваць гэтага не бяруся, хоць мы прадбачым магчымую сiтуацыю, таму, як кажуць, гуляем на апераджэнне. Так, са жнiўня гэтага года ў Вiцебску пачалося будаўнiцтва новых гандлёвых плошчаў пад прадукцыю "Марко". Свае дзверы яны павiнны расчынiць прыкладна праз два гады.

— А што з Расiяй? Там, кажуць, без "адкатаў" нiводнае сур’ёзнае пытанне не вырашыць?

— Так, там iснуюць свае правiлы гульнi, што зусiм не дзiўна: расiйскi рынак, асаблiва сталiчнага i прысталiчнага рэгiёнаў, надзвычай ёмкi i плацежаздольны, таму некаторыя хочуць на яго прарвацца любым шляхам, у тым лiку, як вы кажаце, i зацiкавiць матэрыяльна каго трэба. У нас iншы шлях. Некалькi гандлёвых пунктаў прадпрыемства "Марко" ў Маскве ўжо мае. Цяпер вядзецца работа па далейшым прасоўваннi нашай прадукцыi на Усход. Не так даўно ў нас у гасцях была дэлегацыя з расiйскай сталiцы наконт гэтага пытання. Сустрэча аказалася даволi плённай: iдзе апрацоўка пададзеных намi дакументаў. За восень мы павiнны атрымаць дазвол на будаўнiцтва вялiкага гандлёвага цэнтра ў Маскве на 9000 квадратных метраў, i ў 2009 годзе пачаць рэалiзацыю ўказанага праекта.

— Трэба меркаваць, што выпуск 3 мiльёнаў пар абутку ў год — гэта не мяжа?

— Нельга зрабiць дзясяты крок, не зрабiўшы першы. Пажывём — пабачым. Праўда, каб вам i чытачам газеты не здалося, што на СТАА "Марко" ўсё толькi ў ружовым колеры — скажу наступнае. Сёння вельмi многае залежыць не толькi ад матэрыяльна-тэхнiчнай i сыравiннай базы прадпрыемства, але i ад падбору неабходных спецыялiстаў.

— Крылаты выраз савецкiх часоў — "кадры вырашаюць усё" набывае новае жыццё?

— Мяркую, што ваша пытанне без падтэксту, бо праблема забеспячэння квалiфiкаванымi спецыялiстамi нашай галiны, а значыць i прадпрыемства "Марко", даволi сур’ёзнае. I прычын я бачу некалькi. Па-першае, мне здаецца, што наша Мiнiстэрства адукацыi "перастаралася" ва ўмовах паступленняў для абiтурыентаў, якiя хочуць пачаць сваю працоўную дзейнасць у лёгкай прамысловасцi з прыцэлам працы на тым СТАА "Марко". Для вельмi вялiкай колькасцi маладых людзей з-за надзвычай высокiх патрабаванняў падчас тэсцiраванняў-экзаменаў мара аб беларускiм студэнцтве аказваецца нязбыўнай, у вынiку чаго юнакi i дзяўчаты знаходзяць сабе месца навучання ў Расii, напрыклад, у Смаленску: там умовы паступлення ў ВНУ прасцейшыя на парадак. Як вынiк, беларускiя "расiяне" з дыпломам аб вышэйшай адукацыi "асядаюць" па ўсёй Расii цi могуць адправiцца на заробкi ў той жа Кiтай. Дарэчы, кiтайцы з задавальненнем пераманiлi да сябе i многiх нашых спецыялiстаў.

— Лепшымi ўмовамi работы i заробкамi?

— Не думаю, што там лепшыя ўмовы работы, чым на "Марко". А пра заробкi я казаць не буду, бо не ведаю. Пэўна, што многiм "маркаўцам" захацелася не толькi "доўгага рубля", але i ўсходняй экзотыкi. У гэтай сiтуацыi мне зноў бачацца хiбы ў нашым заканадаўстве. Зразумела, што дзяржава павiнна на першае месца ставiць чалавека, яго патрэбы i запыты. Тым не менш адпаведным чынам павiнна рэгулявацца i "мiграцыя" асаблiва падрыхтаваных спецыялiстаў за мяжу. Атрымлiваецца, што за 2-3 гады работнiк на прадпрыемстве "Марко" стаў сапраўдным прафесiяналам. У яго яшчэ не заканчваецца кантракт, а ён ужо ручкай памахаў. Калi б пры разрыве кантракта чалавек альбо фiрма, куды ён наймаецца, заплацiлi яшчэ няўстойку за навучанне, выплачаныя прэмii, пад’ёмныя — тады, калi ласка, у добры шлях. Наколькi я ведаю, у сусветнай практыцы пры "пераманьваннi" супрацоўнiка з адной фiрмы на другую, заўсёды верхавенствуе прыстойнасць i этыка, i працуе сiстэма матэрыяльнай кампенсацыi. На мой погляд, калi ў кожнай галiне мы будзем праводзiць хоць крыху няправiльную палiтыку, то будзем мець адпаведны плён.

— Няўжо ў вас яшчэ нешта на душы набалела?

— На жаль, так. Возьмем той жа "Славянскi базар" у Вiцебску. Калi, пачынаючы з 2008 года, мы не будзем прыслухоўвацца да дзеячаў культуры i мастацтваў, то гэтае мiжнароднае свята песнi праз тры гады пераўтворыцца ў паказ магчымасцяў нашых сiлавых структур. Сёлета я гэта адчуў на сабе: цябе пастаянна абшукваюць, забараняюць праносiць нават адкрытую ваду ў пластыкавай бутэльцы. Нiхто не спрачаецца, што бяспека для кожнага з нас патрэбна — за гэта мы плацiм немалыя падаткi ў дзяржказну. Але не хаатычная, якая можа прынiзiць гонар i годнасць простага грамадзянiна, а выстраеная ад першага кроку i да апошняга. Каб сумленны чалавек адчуваў сябе i камфортна, i бяспечна. Па прыклад далёка хадзiць не будзем. У пачатку лета ў Швейцарыi i Аўстрыi прайшоў фiнал чэмпiянату Еўропы па футболе. Народу там было паболей, чым у Вiцебску, але ж футбольныя балельшчыкi пасля кантактаў з палiцыяй i мясцовымi спецслужбамi адчувалi сябе i свабоднымi, i ў бяспецы.

— Мiкалай Васiльевiч, напэўна, вам будзе на чым засяродзiць увагу сваiх калег-парламентарыяў у Савеце Рэспублiкi...

— Думаю, што работа ў беларускiм парламенце дапамагла вырашыць многiя пытаннi i праблемы, якiя сёння спадарожнiчаюць айчынным вытворцам вялiкага, сярэдняга i малога бiзнэсу. Але ж, паверце, законы можна выконваць па-рознаму. На жаль, яшчэ не выйшла з ужытку адна народная прымаўка пра тое, што можна разбiць лоб, пакуль цябе навучаць малiцца.

— Калi вярнуцца да пачатку нашай размовы, то можна зрабiць адназначную выснову: СТАА "Марко" — бясспрэчны лiдар на айчынным абутковым рынку. Напэўна, быць "наперадзе планеты ўсёй" да многага абавязвае?

— Калi ты лiдар — а абутак "Марко", якi разлiчаны на сярэднi клас, займае каля 15 працэнтаў беларускага рынку, то груз адказнасцi, вядома ж, цiсне. Тым не менш, нават без сённяшнiх пазiцый мы заўсёды iмкнулiся вырабляць якасную, недарагую i функцыянальную прадукцыю. Увогуле ў нашым бiзнэсе патрэбна спалучэнне эканамiчнага разлiку, адпаведнасць апошнiм модным павевам i даступнасць у цане. Як гэта нi банальна гучыць, але хочаш развiвацца — трэба крочыць у нагу з часам. Гэта значыць прапаноўваць тое, што менавiта сёння i зараз патрэбна пакупнiку. Прыемна, што СТАА "Марко" на працягу многiх гадоў рабiць гэта ўдаецца.

— Мiкалай Васiльевiч, ваша прадпрыемства сярод мноства мецэнацкiх захадаў падтрымлiвае айчынную культуру...

—- Цiкава, да чаго вы хiлiце?

— Пры добрым настроi, як сёння, вы маглi заспяваць, напрыклад, пад караоке? Як-нiяк, 20-мiльённая пара абутку ўжо на канвееры.

— Безумоўна, пад добры настрой i ў добрай кампанii можна i заспяваць. Праўда, у гэтай справе важна ведаць меру. Памятаеце байку пра страказу i мурашку. Галоўнае, "лето красное не пропеть", а то канкурэнты памахаюць табе ручкай. Таму са спевамi пакуль пачакаю.

Гутарыў Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ,

г. Вiцебск.     Сумеснае беларуска-германскае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Марко":

традыцыі якасцi, камфорту, стыльнасцi, правераныя часамСярод мноства абутковых брэндаў i звычайных гандлёвых марак, якiя з пераменным поспехам прысутнiчаюць на айчынным рынку, знойдзецца няшмат, якiя вызначаюцца шырокiм асартыментам i пастаянным спажывецкiм попытам. Ён у сваю чаргу заснаваны цэнавай даступнасцю прадукцыi, зручнасцю абутку ў паўсядзённым карыстаннi i высокiмi якаснымi паказчыкамi. Усе гэтыя i многiя iншыя характарыстыкi аб’ядноўвае ў сабе сумеснае беларуска-германскае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Марко".

 

Сёння з канвеера СТАА "Марко" павiнна сысцi 20-мiльённая пара абутку! Так трымаць!

СТАА "Марко" — гэта:

адзiн з буйнейшых вытворцаў абутку не толькi ў Беларусi, але i ў краiнах былога Саюза. Пры гэтым кампанii з 17-гадовым стажам удалося зарэкамендаваць сябе як вытворцу высакаякаснай прадукцыi. Пацвярджэнне таму — мноства ўзнагарод. Прадпрыемства неаднаразова станавiлася лаўрэатам конкурсаў "Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь", "Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь на рынку Расiйскай Федэрацыi". СТАА "Марко" прызнана Брэнд-лiдарам у спажывецкай намiнацыi ў таварнай групе "Абутак" i застаецца айчынным вытворцам № 1 у Беларусi. У свой час СТАА "Марко" стаў першым прадпрыемствам Беларусi, якое атрымала статус "добрасумленнага ўдзельнiка знешнеэканамiчнай дзейнасцi". Цяпер гэты статус пралангiраваны, што накладвае вялiкую адказнасць за прадпрыемства.

СТАА "Вiкоп Фагус"

Для таго, каб ствараць камфортны абутак, зручны для айчынных вытворцаў, у лiстападзе 1999 года "Марко" арганiзуе прадпрыемства "Вiкоп-Фагус". На сёння гэта адзiная на тэрыторыi Беларусi вытворчасць, якая займаецца вырабам абутковых калодак. Адметна, што "Вiкоп-Фагус" забяспечвае абутковымi калодкамi не толькi айчынныя прадпрыемствы, але i многiя фабрыкi Расii.

Можна смела сцвярджаць: задача шыць камфортны i зручны для паўсядзённага нашэння абутак у многiм вырашана дзякуючы дзейнасцi СТАА "Вiкоп-Фагус".

СТАА "Сан Марко"

Слова "сан" у еўрапейскiх мовах перакладаецца як "святы" цi як "сын". Вiдавочна, што апошнi пераклад найбольш дакладна адлюстроўвае сутнасць дзейнасцi даччынай фiрмы, якая ўтварылася ў 2003 годзе. Як-нiяк, тут акрамя "дарослага" мужчынскага i жаночага абутку вырабляецца дзiцячы i падлеткавы асартымент. Акрамя традыцыйнай камфортнасцi i бяспекi — асноўных крытэрыяў дзiцячага абутку — тут шмат увагi надаюць колеру, дэкаратыўнаму аздабленню. Нездарма на "Сан Марко" ў жарт гавораць, што прадпрыемства выпускае такi абутак, побач з якiм цьмянее нават вясёлка.

 

Штогод "Марко" рыхтуе дзве асноўныя калекцыi ("вясна-лета", "восень-зiма")

Цяпер у калекцыi кампанii "восень-зiма 2008/2009" асартымент абутку "Марко" значна пашыраны i па колеравай гаме, i па матэрыялах, i па мадэльным радзе. Сезонная калекцыя абутку "Марко" стала настолькi вялiкай i разнастайнай, што кампанiя прыняла рашэнне раздзялiць абутак "Марко" на лiнii: Marko-collection, Marko-sport, Marko-boots, Home-Marko, San-marko.— Marko-collection — вызначальныя рысы гэтай лiнii — лёгкасць, камфортнасць, надзейная якасць, унiверсальнасць, гарманiчны дызайн i адпаведнасць сучасным тэндэнцыям моды. Перфарацыя, арыгiнальныя прадзержкi, спражкi, фiгурныя скураныя ўстаўкi ў спалучэннi з мноствам дэкаратыўных строчак, выкананых у кантрасце з тонам верху, выгадна падкрэслiваюць дэталi крою. Модны дэкор, несумненна, зробiць мадэлi лiнii "Marko-collection" хiтамi продажаў.— Marko-boots — надзейная абарона ў непагадзь, клопат аб зручнасцi i камфорце вашых ног. Абутак гэтай лiнейкi валодае функцыянальнымi i якаснымi характарыстыкамi, аналагiчныя замежным таварам-канкурэнтам, але больш танная па цане.— Marko-sport — гэта не спецыялiзаваны спартыўны абутак, а абутак для тых, у каго ў душы жыве спорт.

Калi ў рытме сучаснага жыцця ў вас не хапае часу, каб наведаць спартзалу, цi адчуванне лёгкасцi пасля заняткаў спортам вы хочаце ўнесцi ў паўсядзённае жыццё, тады абутак "Марко-спорт" для вас! Дзякуючы гiбкасцi i зручнасцi гэтага абутку вы адчуеце сябе маладым, авангардным, а стыль i якасць матэрыялаў, нечакана кантрасныя рашэннi мадэляў "Марко-спорт" падкрэсляць вашу iндывiдуальнасць. Пакупнiкi калекцыi "маркаўскага" спартыўнага абутку паспяховыя, незалежныя, упэўненыя ў сабе людзi, якiя маюць высокае пачуццё свабоды.— Home-Marko — гэты абутак створаны для таго, каб дарыць утульнасць, цяпло i камфорт сваiм пакупнiкам.— San-marko — гэта шырокая лiнейка школьнага асартыменту. Камфорт i бяспечнасць — вось асноўныя крытэрыi дзiцячага абутку, бо ўсе канструкцыi дзiцячага абутку зроблены ў адпаведнасцi з анатамiчнай пабудовай дзiцячай ступнi.Усе вiды абутку, выпушчаныя на СТАА "Марко", маюць сертыфiкаты адпаведнасцi патрабаванням Нацыянальнай сiстэмы сертыфiкацыi Рэспублiкi Беларусь i Дзяржстандарта Расiйскай Федэрацыi. У 2007 годзе прадпрыемства сертыфiкавала вытворчасць на адпаведнасцi сiстэме якасцi ISO-9001.

Прыватнае ўнiтарнае вытворчае прадпрыемства "ВIТМА"

Вядома, што модны стыль стварае не толькi добры модны абутак, але i спадарожнiкi-аксесуары. Не дзiўна, што на "Марко" была звернута ўвага на скургалантарэйныя вырабы.

Усё пачыналася ў 1996 годзе. На прадпрыемстве "ВIТМА" пачалi перапрацоўваць адходы асноўнай абутковай вытворчасцi i шыць з iх партаманеты, футляры для ачкоў i iншую дробязь. Чарговым этапам развiцця даччынага прадпрыемства стаў выраб скураных сумак. За аснову вытворчасцi былi ўзяты апошнiя iтальянскiя тэхналогii. А каб задаволiць патрэбы асноўнай вытворчасцi ў камплектуючых, на прадпрыемстве "ВIТМА" была ўведзена лiнiя пашыву загатовак верху абутку

 

ТАА "Марко-Сэрвiс"

Першы ўласны магазiн кампанii "Марко" з’явiўся ў 1994 годзе. Ён поўнасцю апраўдаў надзеi кiраўнiцтва "Марко": штодзённыя кантакты з пакупнiкамi, змяненне попыту на тую цi iншую мадэль, штодзень "жывыя" грошы, якiя iдуць на развiццё вытворчасцi. Дзякуючы гэтым фактарам вытворчасць абутку на прадпрыемстве "Марко" набыла неабходную гiбкасць, фiнансавую ўстойлiвасць, а самае галоўнае — высокую папулярнасць сярод пакупнiкоў. Развiваць брэнд "Марко" "на людзях" было даручана новаму прадпрыемству "Марко-сэрвiс", якое ўжо паспяхова праiснавала 12 гадоў. Цяпер ТАА "Марко-сэрвiс" уключае ў сябе 25 фiрменных магазiнаў i здзяйсняе транспартнае абслугоўванне прадпрыемстваў "Марко". Аўтапарк ТАА "Марко-сэрвiс" налiчвае каля 40 грузавых i легкавых аўтамабiляў.

Фiрменныя магазiны СТАА "Марко" размешчаныя ва ўсiх абласных i буйных раённых гарадах Беларусi. Толькi ў сталiцы iх чатыры, якiя адкрылiся крыху больш чым за год.

У перспектыве "Марко" збiраецца ахапiць сваёй фiрменнай сеткай усе беларускiя гарады з колькасцю насельнiцтва звыш 20 тысяч чалавек.

Магазiны "Марко" добра вядомыя i жыхарам Расii. У Маскве працуюць 3 фiрменныя гандлёвыя аб’екты.

Фiрменныя магазiны "Марко" — непасрэдныя ўдзельнiкi рэкламных акцый i арганiзатары шматлiкiх выстаў-продажаў.

З гiсторыi

Прадпрыемства "Марко" заснавана ў 1991 годзе як прыватная кампанiя. Праўда, абутковую спецыялiзацыю — вытворчасць высакаякаснага абутку з натуральнай скуры на падэшве з полiўрэтанавых кампазiцыйных матэрыялаў — фiрма набыла толькi праз два гады. Не дзiўна, што ўжо першыя мадэлi аб’ядналi ў сабе камфорт, зручнасць, значны тэрмiн эксплуатацыi i знешнюю прывабнасць.

Спатрэбiлася ўсяго некалькi гадоў, каб у вытворчасць былi запушчаны дзiцячыя i падлеткавыя мадэлi. А калi ў 1997 годзе быў асвоены клеявы метад мацавання, мадэльныя мужчынскiя i жаночыя туфлi "Марко" прыйшлiся даспадобы многiм моднiкам i моднiцам.

Сёння асноўная дзейнасць кампанii — выраб i рэалiзацыя скуранога абутку мужчынскага, жаночага i дзiцячага асартыменту.

За перыяд з 1994 года выпуск абутку павялiчыўся амаль у 15 разоў i ў 2008 годзе, калi прадпрыемства асвоiла новыя вытворчыя плошчы абутковай фабрыкi "Чырвоны Кастрычнiк", павiнен скласцi каля 3 мiльёнаў пар. Адметна, што менавiта сёння з заводскага канвеера павiнна сысцi 20-мiльённая пара абутку. Папярэднiм знакавым перыядам для прадпрыемства стаў люты 2006 года, калi свет убачыла 15-мiльённая пара чаравiкаў.

Абнаўляльнасць мадэльнага раду ў год складае прыкладна 85 працэнтаў. За гэты перыяд мастакi-мадэльеры распрацоўваюць каля 1000 мадэляў, з якiх прыкладна палова запускаецца ў вытворчасць.

За тры пяцiгодкi прафесiйнай дзейнасцi на абутковым рынку Беларусi i за яе межамi брэнд "Марко" заваяваў трывалыя пазiцыi. Галоўная перавага абутку "Марко" — лёгкасць, трываласць, камфортнасць, надзейнасць, гарманiчны дызайн i адпаведнасць сучасным тэндэнцыям.

СТАА "Марко": 15 гадоў на абутковым рынку— 1991 год — арганiзавана фiрма "ЛМ+МК". Пачаўшы як гандлёва-закупачная кампанiя, яна хутка пачала развiвацца як вытворчая фiрма;— 1993 год — уведзена лiнiя па вытворчасцi мужчынскага абутку з натуральнай скуры на полiўрэтанавай падэшве;— 1995 год (4 лiстапада) — упершыню на "Марко" сталi выпускаць падлеткавы i дзiцячы абутак;— 1996 год (красавiк) — выпушчаны першы мiльён пар абутку з таварным знакам "Марко";— 1996 год — створана ТАА "Марко-Сэрвiс";— 1997 год — асвоены клеявы метад мацавання, што дазволiла "Марко" пачаць вытворчасць жаночага мадэльнага абутку;— 1997 год (люты) — адкрылася ПУВП "ВiтМа". На прадпрыемстве пачалася вытворчасць аксесуараў: сумак, кашалькоў, паясоў, рамянёў;— 1999 год (лiстапад) — зарэгiстравана сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства "Вiкоп-Фагус", якое не мае аналагаў у Беларусi. На гэтым прадпрыемстве наладжаны выпуск абутковых калодак;— 2003 год (красавiк) — з канвеера СТАА "Марко" сышла 10-мiльённая пара абутку;— 2003 год (лiпень) — адкрылася СТАА "Сан-Марко";— 2003 год — асвоены новы вiд зiмовага абутку тыпу "унты", у якiх сучасныя модныя тэндэнцыi ўдала злiлiся з традыцыйнымi для паўночных раёнаў матывамi;— 2005 год (сакавiк) — пачалася вытворчасць спартыўнага i прагулачнага абутку "Марко-спорт";— 2005 год (лiпень) — у продаж паступiла пiва "Николаевское", выпушчанае на СТАА "Дзвiнскi бровар";— 2006 год (люты) — на СТАА "Марко" выпушчана 15-мiльённая пара абутку.— 2007 год — прадпрыемства сертыфiкавала вытворчасць на адпаведнасцi сiстэме якасцi ISO-9001;— 2008 год — СТАА "Марко" асвоiла вытворчыя плошчы на фабрыцы "Чырвоны Кастрычнiк";— 2008 год (жнiвень) — пачатак будаўнiцтва новых гандлёвых плошчаў у Вiцебску;— 2008 год (9 кастрычнiка) — з канвеера прадпрыемства сышла 20-мiльённая пара абутку.Сёння "Марко" — гэта сплаў дзелавых iдэй, перадавой думкi i творчай фантазii.

Стаць паспяховым брэндам няпроста, i на сёння спажыўцы цэняць брэнд "Марко", а "Марко", у сваю чаргу, даражыць даверам сваiх пакупнiкоў, iх эмацыянальным стаўленнем да гэтай маркi.СТАА "Дзвiнскi бровар"

У знакамiтым Законе аб чысцiнi пiва "Reiheitsgebot", выдадзеным ў Германii яшчэ ў 1516 годзе, сказана, што "пiва павiнна ўтрымлiваць толькi тры кампаненты: ваду, солад i хмель". Для прадпрыемства "Марко" Закон аб чысцiнi пiва стаў такiм жа абавязковым, як i для нямецкiх пiвавараў.

Пiваваранае прадпрыемства "Дзвiнскi бровар" пачало сваю гiсторыю ў 2004 годзе, калi на тэрыторыi колiшняга прадпрыемства "Вiцебскае пiва" пачалося будаўнiцтва новай вытворчасцi. Годам пазней аматары пенiстага напiтку змаглi па заслугах ацанiць пiва "Николаевское". Яго галоўнае адрозненне ад iншых марак у тым, што зварана па арыгiнальнай рэцэптуры, якая на працягу многiх стагоддзяў прыносiла поспех i перавагу баварскiм пiваварам.

Сёння "Дзвiнскi бровар" — гэта:

— вада з уласнай 54-метровай свiдравiны, якая прайшла праз спецыяльную шматступеньчатую сiстэму ачысткi;

— хмель i солад, якiя адпавядаюць патрабаванням нямецкiх пiвавараў;

— вытворчасць пад кантролем нямецкiх пiвавараў;

— уласныя пiўныя рэстараны..

 

Фiрменны гандаль СТАА "Марко" не толькi гонар прадпрыемства, але i неад’емная частка бiзнэсу.

Фiрменныя магазiны СТАА "Марко":

l Гандлёвы дом "Марко-Стыль", вул. Талстога, 5, тэл. (+375-212) 37-63-80

l Гандлёвы дом "Марко", вул. Чарняхоўскага, 10, тэл. (+375-212) 22-78-00

l цэнтр абутку "Марко", пр-т Люднiкава, 16, тэл. (+375-212) 24-09-70

l магазiн-салон "Марко", пр-т Маскоўскi, 8, тэл. (+375-212) 27-71-42

l павiльён "Марко", Смаленскі рынак, тэл. (+375-212) 36-58-21;

г. Мiнск

l вул. Казлова, 2, тэл. (+375-17) 2-849-154

l вул. Кашавога, 35, тэл. (+375-17) 2-307-303

l вул. Чкалава, 35, тэл. (+375-17) 2-190-297

l пр-т Незалежнасцi, 43, тэл. (+375-17) 2-847-992

г. Бабруйск

l вул. Мiнская, 15, тэл. (+375-17) 58-03-91

г. Полацк

l вул. Камунiстычная, 28, тэл (+375-2144) 4-56-66

г. Наваполацк

l вул. Маладзёжная, 71, тэл. (+3752145) 3-24-88

г. Брэст

l пр-т Маскоўскi, 332, тэл. (+375-162) 42-45-01

l пр-т Машэрава, 39, тэл. (+375-162) 20-30-05

г. Гомель

l вул. Перамогi, 16, тэл. (+375-232) 77-63-66

г. Жлобiн

l Мiкрараён-1, 1, тэл. (+375-2334) 5-07-91

г. Магiлёў

l вул. Цiмiразеўская, 36, тэл. (+375-222) 32-75-95

l вул. Першамайская, 40, тэл. (+375-222) 28-74-90

г. Маладзечна

l вул. Б. Хмяльнiцкага, 22А, тэл. (+375-1773) 5-35-97

г. Орша

l вул. Ленiна, 23, тэл. (+375-2162) 1-16-42

г. Светлагорск

l м-н Першамайскi, 3А, тэл. (+375-2342) 2-31-33

г. Салiгорск

l вул. Казлова, 26А, тэл. (+375-1710) 5-05-26

г. Баранавiчы

l вул. Савецкая, 105А, тэл. (+375-0163) 41-03-84).

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даўно адзначана, што роля асобы ў гiсторыi можа быць даволi значнай, а часам i ключавой. Фiгура кiраўнiка сумеснага беларуска-германскага таварыства з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика