Беларускiя тайскiя баксёры зноў першыя
Беларускiя тайскiя баксёры зноў першыя
Тэнісiсты выйгралi "серабро" еўрафоруму
Мужчынская зборная Беларусi па настольным тэнiсе стала сярэбраным прызёрам чэмпiянату Еўропы, якi ў гэтыя днi праходзiць у расiйскiм Санкт-Пецярбургу. У фiнале наша каманда з лiкам 2:3 саступiла нямецкай дружыне. Нагадаем, жаночая каманда размясцiлася ў вынiковым пратаколе еўрафоруму на 12-й пазiцыi, прайграўшы ў заключным паядынку францужанкам — 2:3. Учора ў Санкт-Пецярбургу пачалiся iндывiдуальныя спаборнiцтвы. Беларускiя тайскiя баксёры зноў першыяЗборная каманда па тайландскiм боксе Беларусi заняла першае месца ў агульнакамандным залiку на чэмпiянаце свету ў Карэi. Чэмпiянат свету праходзiў у рамках Сусветных спартыўных гульняў пад патранатам Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта ў Паўднёвай Карэi (горад Бусан). Медалi найвышэйшай пробы прывезлi дадому Марына Калiнiна, Андрэй Кулебiн (вагавая катэгорыя да 67 кг), Вiталь Гуркоў (да 70 кг), Дзмiтрый Шакута (да 81 кг) i Андрэй Кудзiн (звыш 90 кг). Юнiёры захоўваюць шанцыЮнiёрская зборная краiны па футболе (U-19) завяршыла выступленне ў адборачным турнiры 1-га квалiфiкацыйнага раўнда чэмпiянату Еўропы. У Барысаве яна выйграла ў каманды з Фарэрскiх астравоў — 1:0. Таксама ў 13-й групе iспанцы аказалiся слабейшымi за швейцарцаў — 0:2. Такiм чынам, адразу тры дружыны набралi па 6 ачкоў. Нашы суайчыннiкi з горшай рознiцай забiтых i прапушчаных мячоў занялi трэцяе месца, але яшчэ захоўваюць шанцы на выхад у асноўную стадыю. Туды трапяць дзве лепшыя зборныя з заняўшых трэцiя месцы ў сваiх квартэтах. Зыгмантовiч узначалiў "Каўнас"Галоўны трэнер лiтоўскага футбольнага клуба "Каўнас" партугалец Жазэ Каўсейру вырашыў засяродзiцца на рабоце са зборнай Лiтвы. Гэта звязана з удалым стартам нацыянальнай каманды ў адборачным цыкле чэмпiянату свету-2010. Лiтоўцы ўжо святкавалi перамогi над удзельнiкамi мiнулага кантынентальнага першынства румынскай i аўстрыйскай дружынамi. У гэтую суботу падапечныя Каўсейру у гасцявым супрацьстаяннi памераюцца сiламi з сербамi, а праз чатыры днi прымуць дома фарэрцаў. Таму цяпер настаўнiкам "Каўнаса" зноў будзе беларускi спецыялiст Андрэй Зыгмантовiч. Веласпорт могуць выключыць з АлiмпiядВiцэ-прэзiдэнт Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта Томас Бах заявiў, што веласпорт можа быць выключаны са спiсу алiмпiйскiх вiдаў спорту ў сувязi са шматлiкiмi допiнгавымi скандаламi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная каманда па тайландскiм боксе Беларусi заняла першае месца ў агульнакамандным залiку на чэмпiянаце свету ў Карэi. Чэмпiянат свету праходзiў у р |
|