Былі яблыкi па 250 рублёў, сталi па 200. Як разлiчвацца з вяскоўцам?
Былі яблыкi па 250 рублёў, сталi па 200. Як разлiчвацца з вяскоўцам?
Жыхар вёскi Новы Двор Валожынскага раёна, iнвалiд ІI групы Аляксандр Уладзiмiравiч Яцук вырашыў здаць у мясцовы магазiн яблыкi. Закупачная цана, якую ён убачыў у мiнулую пятнiцу ў мясцовай газеце, яго задаволiла — 250 рублёў за кiлаграм. — Напачатку гэтага тыдня назбiраў яблыкаў, атрымалася 470 кiлаграмаў. Завёз iх у магазiн, за iх паабяцалi разлiчыцца на працягу аднаго-двух дзён. А ўвечары таго ж дня патэлефанавалi дадому з магазiна, маўляў, закупачная цана знiжана да 200 рублёў за кiлаграм. Дык як такое можа быць, калi я сам бачыў у газеце зусiм iншую лiчбу? — абураўся Аляксандр Уладзiмiравiч. Што да змянення закупачнай цаны на яблыкi, дык Вольга Iванаўна пацвердзiла такую iнфармацыю: гэта адбылося ў аўторак згодна з рашэннем спажывецкага таварыства. Зразумела, мясцовая газета не магла аператыўна праiнфармаваць насельнiцтва пра такое змяненне. Цi была ў магазiне ў вёсцы Новы Двор на момант звароту туды з яблыкамi Аляксандра Яцука нейкая аб’ява наконт цаны? Вольга Саўчанка адказала, што не ўсе гандлёвыя прадпрыемствы паспелi папярэдзiць... Лагiчна разважаючы, наш чытач павiнен быў атрымаць грошы за здадзеныя яблыкi па ранейшым кошце — 250 рублёў за кiлаграм, праўда? Нiякай новай iнфармацыi адносна закупачнай цаны ён не меў (яму яе не прадаставiлi), а каб меў — магчыма, не стаў бы здаваць яблыкi. Вольга Саўчанка пагаджалася з такiм меркаваннем, абяцала разабрацца ў сiтуацыi больш дэталёва. Ранiцай у сераду мне паведамiлi, што ўчарашняя суразмоўца з’ехала ў камандзiроўку ў Мiнск. Давялося ўсё наноў выкладаць намеснiку старшынi праўлення спажывецкага таварыства Валянцiне Вырвiч. Яна таксама пагаджалася з вышэйвыкладзенымi аргументамi ("мне няма чаго сказаць вам супраць"), дадаўшы толькi, што знiжэнне закупачнай цаны на яблыкi было вымушаным: перапрацоўчыя прадпрыемствы замест ранейшай цаны 400 рублёў +ПДВ пачалi плацiць за здадзеныя яблыкi 300 рублёў + ПДВ. Але нечакана ўзнiк новы момант. Са спасылкай на словы загадчыка магазiна ў вёсцы Новы Двор Валянцiна Уладзiмiраўна сказала, што быццам бы наш чытач Аляксандр Уладзiмiравiч не здаў яблыкi, а толькi збiраўся гэта зрабiць. Давялося тэлефанаваць самому заяўнiку. Апошнi на момант нашага звароту адсутнiчаў, аднак сын яго пацвердзiў, што бацька ў пачатку тыдня на канi завёз у магазiн прыкладна 15 мяхоў яблыкаў... Будзем спадзявацца, што ў Валожынскiм раённым спажывецкiм таварыстве падрабязна высвятляць усе акалiчнасцi справы. Калi чытач не завозiў яблыкi ў магазiн да моманту, калi сталi вядомымi новыя закупачныя цэны, разлiк з iм, зразумела, павiнен быць ужо па новых цэнах. Калi завозiў, але не па сваёй вiне не валодаў усёй iнфармацыяй (нават у магазiне на той час яе не мелi), падаецца, будзе правiльным i справядлiвым разлiчыцца з вяскоўцам па ранейшай закупачнай цане. Цi не так? Новыя агароджы вяскоўцам абяцаюць. Водаправод, на жаль, не З вёскi Граўжышкi Ашмянскага раёна месцiчы адрасавалi рэдакцыi, можна сказаць, цэлы "стос" пытанняў. Практычна ўсе яны ў той цi iншай ступенi звязаны з уладкаваннем у вёсцы аграгарадка. Што, у прыватнасцi, хвалявала заяўнiкаў? — Калi праводзiлi добраўпарадкаванне аграгарадка, паклалi асфальт, устанавiлi агароджы. Але апошнiя пачынаюцца чамусьцi толькi ад школы, а адрэзак да навучальнай установы, дзе даўно стаяць два дамы, абышлi. У сельсавеце адказалi, быццам бы гэтыя домаўладаннi не пазначаны на плане. Як гэта? I яшчэ. Зiмой збiралi заявы ад жыхароў вулiцы Зялёнай на пракладку водаправода. Сабраць паперы сабралi, аднак далей гэтага справа не пайшла, — гаварылi нам жыхары вёскi. Начальнiк аддзела архiтэктуры i будаўнiцтва Ашмянскага райвыканкама Аляксандр Сушчэўскi, да якога мы мусiлi звярнуцца ў пошуках адказу на запыт нашых чытачоў, патлумачыў наступнае. — На цэнтральнай вулiцы вёскi па ўсёй яе даўжынi будзе ўстаноўлена новая бетонная агароджа. Дарэчы, няма яе пакуль i каля школы з таго боку тэрыторыi, якая выходзiць на гэтую цэнтральную вулiцу. Чаму? Значыць, проста не паспелi пакуль устанавiць, бо працы вельмi шмат, матэрыялы часам iдуць лiтаральна "з колаў": у лiстападзе аграгарадок павiнен быць здадзены. Нейкiя планы, пра што гаварылi вашы заяўнiкi, тут нi пры чым. Агароджы будуць устаноўлены крыху пазней. Калi ўмовы надвор’я будуць спрыяць, iх нават сёлета пафарбуюць, калi не — выканаюць гэтую працу наступнай вясной. На бакавых жа вулiцах устаноўка новых бетонных агароджаў не прадугледжана. Тут — i тое па меры неабходнасцi — могуць з’явiцца за кошт бюджэтных сродкаў драўляныя агароджы з жалезабетоннымi слупкамi. Умоўна кажучы, калi недзе плот у гаспадара ў добрым стане — навошта яго мяняць? — сказаў Аляксандр Пятровiч. Сiтуацыя з водаправодам для жыхароў вулiцы Зялёнай некалькi iншая. Так, пацвердзiў суразмоўца, раней спрабавалi прадугледзець пракладку па ёй нiткi — як правiла, такiя ключавыя пазiцыi закладваюцца менавiта пры будаўнiцтве аграгарадкоў. Аднак у вынiку выдзеленых сродкаў хапiла толькi на ўладкаванне адной артэзiянскай свiдравiны на ўсю вёску. У самiх жа вяскоўцаў, тым больш жыхароў адной невялiкай вулiцы, наўрад цi самастойна атрымаецца прафiнансаваць такi праект — занадта вялiкiх грошай ён патрабуе... Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар вёскi Новы Двор Валожынскага раёна, iнвалiд ІI групы Аляксандр Уладзiмiравiч Яцук вырашыў здаць у мясцовы магазiн яблыкi. Закупачная цана, якую |
|