21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

10 самых забаўных падаткаў

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 самых забаўных падаткаў

Смешна аб сур’ёзным

 

Вось ужо 315 гадоў мiнула з увядзення у Расii знакамiтага "падатку на бараду": Пётр І загадаў ацэньваць дваранскiя бароды ў 60 рублёў, першарадныя купецкiя — у 100 рублёў, радавыя гандлёвыя — у 60 рублёў i бароды халопаў — у 30. Селянiн у сябе ў вёсцы насiў бараду дарам, але пры ўездзе ў горад, як i пры выездзе, плацiў за яе 1 капейку.

Вашай увазе самыя вядомыя ў гiсторыi чалавецтва забаўныя падаткi.

10-е месца. Яшчэ адно вынаходства Пятра — падатак на лазнi. Паводле ўказа 1704 г., думныя людзi i першарадныя купцы павiнны былi плацiць з хатнiх лазняў па 3 рублi, простыя дваране, купцы i ўсякiя разначынцы — па рублю, сяляне — па 15 капеек. Або плацi — або не мыйся.

Яшчэ адно вынаходства Пятра — падатак на лазнi. Паводле ўказа 1704 г., думныя людзi i першарадныя купцы павiнны былi плацiць з хатнiх лазняў па 3 рублi, простыя дваране, купцы i ўсякiя разначынцы — па рублю, сяляне — па 15 капеек. Або плацi — або не мыйся.

9-е месца. Рымскi iмператар Веспасiян, якi правiў у 70-х гадах нашай эры, увёў падатак на прыбiральнi. Менавiта з таго часу iснуе выраз "Грошы не пахнуць". Калi сын Веспасiяна папракнуў бацьку ў тым, што ён увёў падатак на грамадскiя прыбiральнi, той паднёс да яго носа грошы, якiя паступiлi па гэтым падатку. На жаль, для рымлян — яны не змаглi адмовiць сабе ў задавальненнi карыстацца шыкоўнымi мармуровымi прыбiральнямi, паколькi туды, як i ў знакамiтыя тэрмы, хадзiлi не толькi па прамой патрэбе, але i дзеля сустрэч i гутарак.

Рымскi iмператар Веспасiян, якi правiў у 70-х гадах нашай эры, увёў падатак на прыбiральнi. Менавiта з таго часу iснуе выраз "Грошы не пахнуць". Калi сын Веспасiяна папракнуў бацьку ў тым, што ён увёў падатак на грамадскiя прыбiральнi, той паднёс да яго носа грошы, якiя паступiлi па гэтым падатку. На жаль, для рымлян — яны не змаглi адмовiць сабе ў задавальненнi карыстацца шыкоўнымi мармуровымi прыбiральнямi, паколькi туды, як i ў знакамiтыя тэрмы, хадзiлi не толькi па прамой патрэбе, але i дзеля сустрэч i гутарак.

8-е месца. У Бюртэмбергу ў ХVIII стагоддзi бралi падатак на вераб’ёў. З гаспадара кожнага дома патрабавалi знiшчаць тузiн вераб’ёў, за што ён атрымлiваў 6 крэйцараў. Калi ж хто быў не ў стане ўчыняць гвалт, з яго бралi падатак у памеры 12 крэйцараў. Для таго, каб ухiлiцца ад выплаты гэтага падатку, жыхары куплялi патрэбную колькасць дохлых вераб’ёў у падпольнага гандляра, якi даставаў iх на гарадской звалцы.

У Бюртэмбергу ў ХVIII стагоддзi бралi падатак на вераб’ёў. З гаспадара кожнага дома патрабавалi знiшчаць тузiн вераб’ёў, за што ён атрымлiваў 6 крэйцараў. Калi ж хто быў не ў стане ўчыняць гвалт, з яго бралi падатак у памеры 12 крэйцараў. Для таго, каб ухiлiцца ад выплаты гэтага падатку, жыхары куплялi патрэбную колькасць дохлых вераб’ёў у падпольнага гандляра, якi даставаў iх на гарадской звалцы.

7-е месца. Падатак "на мiр", якi дагэтуль утрымлiваюць у Гвiнейскай Рэспублiцы. Кожны год без вайны там ацэньваюць у 700 бельгiйскiх франкаў.

Падатак "на мiр", якi дагэтуль утрымлiваюць у Гвiнейскай Рэспублiцы. Кожны год без вайны там ацэньваюць у 700 бельгiйскiх франкаў.

6-е месца. Самы вядомы падатак у СССР — гэта падатак на бяздзетнасць. Ён быў уведзены ў 1941 годзе з мэтай мабiлiзацыi дадатковых сродкаў для аказання дапамогi шматдзетным мацi. Гэты падатак не мае аналагаў у гiсторыi i ўтрымлiваўся толькi ў СССР i Манголii.

Самы вядомы падатак у СССР — гэта падатак на бяздзетнасць. Ён быў уведзены ў 1941 годзе з мэтай мабiлiзацыi дадатковых сродкаў для аказання дапамогi шматдзетным мацi. Гэты падатак не мае аналагаў у гiсторыi i ўтрымлiваўся толькi ў СССР i Манголii.

5-е месца. Самы вялiкi падатак — 4000 працэнтаў ад сабекошту! Менавiта такiм падаткам абкладалася брытанцамi ў Iндыi соль.

Самы вялiкi падатак — 4000 працэнтаў ад сабекошту! Менавiта такiм падаткам абкладалася брытанцамi ў Iндыi соль.

4-е месца. У Арменii ў канцы ХХ стагоддзя быў уведзены падатак на пыл. Каб пазбавiцца ад лiшкаў пылу ў дварах, Мiнiстэрства эканомiкi пастанавiла: "Насельнiцтва павiнна аплачваць выдаткi па выдаленнi пылу з разлiку 2 драмы за 1 квадратны метр".

У Арменii ў канцы ХХ стагоддзя быў уведзены падатак на пыл. Каб пазбавiцца ад лiшкаў пылу ў дварах, Мiнiстэрства эканомiкi пастанавiла: "Насельнiцтва павiнна аплачваць выдаткi па выдаленнi пылу з разлiку 2 драмы за 1 квадратны метр".

3-е месца. Падатак на цень. Ён спаганяецца ў Венецыi з 1993 года. Пад падатак патрапiлi навесы i парасоны, якiя належаць крамам i кафэ, цень ад якiх падае на камунальную ўласнасць — зямлю. Дарэчы, яшчэ ў Вiзантыi плацiлi "падатак на паветра", памер якога залежаў ад памеру будынка.

Падатак на цень. Ён спаганяецца ў Венецыi з 1993 года. Пад падатак патрапiлi навесы i парасоны, якiя належаць крамам i кафэ, цень ад якiх падае на камунальную ўласнасць — зямлю. Дарэчы, яшчэ ў Вiзантыi плацiлi "падатак на паветра", памер якога залежаў ад памеру будынка.

2-е месца. Падатак на сэкс. У Бельгii iм абкладаюцца ўладальнiкi вiтрын, у якiх стаяць прастытуткi ў квартале "чырвоных лiхтароў". Падатак прыносiць бюджэту каля 4 мiльёнаў франкаў.

Падатак на сэкс. У Бельгii iм абкладаюцца ўладальнiкi вiтрын, у якiх стаяць прастытуткi ў квартале "чырвоных лiхтароў". Падатак прыносiць бюджэту каля 4 мiльёнаў франкаў.

1-е месца. "Гiпсавы падатак". Яго плацяць у Аўстрыi гарналыжнiкi пры кожным спуску з гары. Атрыманыя сродкi перадаюцца аўстрыйскiм клiнiкам. Паводле статыстыкi ў Аўстрыйскiх Альпах штогод атрымлiваюць траўмы каля 150 тысяч лыжнiкаў, i на iх лячэнне марнуецца прыкладна адзiн мiльярд шылiнгаў у год.

"Гiпсавы падатак". Яго плацяць у Аўстрыi гарналыжнiкi пры кожным спуску з гары. Атрыманыя сродкi перадаюцца аўстрыйскiм клiнiкам. Паводле статыстыкi ў Аўстрыйскiх Альпах штогод атрымлiваюць траўмы каля 150 тысяч лыжнiкаў, i на iх лячэнне марнуецца прыкладна адзiн мiльярд шылiнгаў у год. Скардзiмся хорам

У Германii атрымлiвае ўсё большую папулярнасць новы музычны жанр — "харавы спеў скаржнiкаў". Нямецкiя музыкi аб’ядноўваюцца, каб спяваць аб самых разнастайных праблемах: дрэнным надвор’i, шлюбнай няслушнасцi, агiднай працы камунальных службаў i недальнабачных палiтыках.

Адметная асаблiвасць "хораў скаржнiкаў" складаецца ў тым, што трэба спяваць аб набалелым весела i мажорна. Напрыклад, у Кёльне 140 музыкаў-аматараў выступаюць прама на вулiцах, радасна апяваючы праблемы гарадскога побыту. "Хор скаржнiкаў" стаў настолькi папулярны, што кёльнская фiлармонiя зараз перыядычна запрашае "ныцiкаў" на сваю сцэну, i выступленнi хору праходзяць з аншлагамi. Адзначаецца, што кёльнскi хор — самы шматлiкi ў свеце. Творчасць калектыву пастаянна асвятляецца ў германскiх СМI.

Першы ў мiры "хор скаржнiкаў" з’явiўся ў брытанскiм Бiрмiнгеме ў 2005 годзе. Пазней такiя калектывы з’явiлiся ў Фiнляндыi, Венгрыi, Сiнгапуры, ЗША i Расii. Часопiс Stеrn тлумачыць папулярнасць "жаласнага спеву" так: "Нiчога дзiўнага ў гэтым няма. Немцы, мусiць, больш за ўсiх у свеце любяць паскардзiцца на жыццё".

"Я ж вам казаў..."

Адна з самых смешных эпiтафiя, высечаная на магiльным каменi памерлага шэсць гадоў таму легендарнага брытанскага комiка Спайка Мiлiгана. Як чалавек пакiдае гэты свет з апошнiм выдыхам, сапраўдны гумарыст адыходзiць у свет iншы з апошнiм сваiм жартам.

Мiлiган памёр ад хваробы печанi ў лютым 2002 года, калi яму было ўжо 83 гады. Яго пахавалi ў англiйскiм графстве Усходнi Сасэкс у царкве Св. Томаса, непадалёк ад дома, у якiм ён жыў. Аднак прыхiльнiкi, якiя прыходзiлi на яго дол, на працягу двух гадоў бачылi на ёй толькi кусты i невялiкую статуэтку анёла. I толькi ў 2004 годзе яго сваякам i епархii царквы Св. Томаса атрымалася дамовiцца аб тэксце эпiтафii на магiльным каменi, якую Мiлiган паказаў у сваiм завяшчаннi. Duirt mе lеаt gо rаibh mе brеоitе, напiсана на помнiку на гаэльскай мове — мове шатландскiх кельтаў. Што перакладаецца як "Я ж казаў вам, што хварэю".

Падрыхтаваў Iван Купарвас.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось ужо 315 гадоў мiнула з увядзення у Расii знакамiтага "падатку на бараду": Пётр І загадаў ацэньваць дваранскiя бароды ў 60 рублёў, перша
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика