Чалавек больш не будзе эвалюцыянаваць
Чалавек больш не будзе эвалюцыянаваць
Генетыкi з Унiверсiтэцкага каледжа Лондана лiчаць, што чалавек больш не будзе эвалюцыянаваць. Яны звязваюць гэта з тым, што такiя фактары эвалюцыi, як натуральны адбор i генетычная мутацыя, больш не адыгрываюць важнай ролi ў жыццi чалавека. Праблема сучаснай цывiлiзацыi ў тым, што знiжаецца колькасць мужчын, якiя становяцца бацькамi ва ўзросце 35 гадоў i больш. Мiж тым, менавiта такiя мужчыны — добрыя генератары мутацый, без якiх эвалюцыя немагчымая. Пазбегнуць нараджэння дзяцей сем’ям ва ўзросце дапамагае таксама развiтая ў сучасным свеце кантрацэпцыя. Вучоныя прыйшлi да высновы: нягледзячы на тое, што хiмiчнае i радыеактыўнае выпраменьванне можа выклiкаць мутацыi геному, гэта не асноўны фактар эвалюцыi, i праз 1 млн гадоў людзi не будуць адрознiвацца ад сучасных жыхароў планеты. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генетыкi з Унiверсiтэцкага каледжа Лондана лiчаць, што чалавек больш не будзе эвалюцыянаваць. Яны звязваюць гэта з тым, што такiя фактары эвалюцыi, я |
|