Храп можа прывесці да спынення дыхання
Храп можа прывесці да спынення дыхання
Храп з’яўляецца прадказальнiкам i галоўным сiмптомам хваробы спынення дыхання ў сне (сiндрому абструктыўнага апноэ сну) i можа прывесцi да смяротнага вынiку, расказала галоўны пазаштатны отарыналарынголаг Мiнiстэрства аховы здароўя галоўны ўрач Рэспублiканскай клiнiчнай бальнiцы паталогii слыху, голасу i маўлення Людмiла Макарына-Кiбак. Паводле яе слоў, пры апноэ сну ў спячага чалавека раптоўна абрываецца храп i ўзнiкае палохаючае спыненне дыхання, пасля чаго ён зноў пачынае дыхаць. Часам можа адзначацца ад 7 да 10 спыненняў дыхання за ноч. Парушэннi дыхання ў спячага чалавека прыводзяць да рэзкага пагаршэння якасцi сну, галаўных боляў, пастаяннай санлiвасцi, раздражняльнасцi, знiжэння ўвагi i памяцi, парушэнняў патэнцыi. Акрамя таго, павялiчваецца рызыка развiцця гiпертанiчнай хваробы, iнфаркту мiякарда i iнсульту. Прынята лiчыць, што ад храпу ў большай ступенi церпяць блiжэйшыя сваякi чалавека са схiльнасцю да "гучнага сну", а не ён сам. Але якраз менавiта для "мучыцеля" наступствы могуць быць вельмi сур’ёзнымi, аж да смяротнага вынiку. "Храп — гэта толькi сiмптом, але з iм неабходна змагацца тады, калi ён яшчэ не перайшоў у стадыю апноэ", — зазначыла спецыялiст. Храп варта лячыць комплексна, прымяняючы хiрургiчныя i кансерватыўныя метады. Аператыўныя ўмяшаннi накiраваны на расшырэнне дыхальных шляхоў. Хiрургiчная карэкцыя ўключае комплекс аперацый, якiя паляпшаюць насавое дыханне, павялiчваюць прасвет глоткi, змяншаюць памеры мяккага нёба i лiмфоiдных утварэнняў глоткi. Па дапамогу найперш трэба звяртацца да отарыналарынголага. Ён растлумачыць, якое становiшча для сну з’яўляецца аптымальным, парэкамендуе спецыяльныя практыкаваннi. "Чалавеку з лiшняй вагой пры лячэннi храпу абавязкова давядзецца пахудзець. Спадзявацца ў выпадку праблем з дыханнем у сне на цуда-аперацыю i зусiм не даводзiцца — лячэнне толькi комплекснае", — рэзюмавала Людмiла Макарына-Кiбак. Вольга ШАЛЯГОВІЧ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Храп з’яўляецца прадказальнiкам i галоўным сiмптомам хваробы спынення дыхання ў сне (сiндрому абструктыўнага апноэ сну) i можа прывесцi да смяротнага |
|