21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзетак — у клетку?

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзетак — у клетку?

Сярод белага дня каля магазiна "Космас" у пяцiдзесяцiгадовай брастаўчанкi двое няпоўнагадовых зладзюжак спрабавалi вырваць з рук сумачку, але былi затрыманы мiлiцыяй. Абое — дзевяцiкласнiкi брэсцкiх школ. Прыкладна ў гэты ж час у цэнтры горада двое вучняў старэйшых класаў моцна збiлi свайго равеснiка, вучня гiмназii.

Яна СВЕТАВА.

 

НАЕЗДЫ Ў ВЁСКАХ

Вечарам у в. Бастынь Лунінецкага раёна на 37-гадовага мужчыну наехала аўтамашына. Пацярпелага даставілі ў бальніцу, але ён памёр у прыёмным пакоі.

А 48-гадовы вадзіцель, мясцовы жыхар, даведаўшыся, чым закончыўся наезд, раніцай павесіўся на сваім двары.

Праз дзень, 5 кастрычніка, таксама вечарам, у в. Вялікія Чучавічы гэтага ж раёна, мясцовы жыхар наехаў на трактарыста, які сядзеў на праезнай паласе. Ад атрыманых траўмаў чалавек памёр на месцы.

Сымон Свістуновіч.     Ворагi сваiм дзецям?

Колькасць жанчын, якiя не хочуць прышчэплiваць сваiх нованароджаных дзяцей супраць туберкулёзу, у сталiцы павялiчваецца.

Толькi ў адной 6-й бальнiцы з пачатку года ад прышчэпкi адмовiлiся 40 мацi. У 2007-м такiх выпадкаў было 28, а ў 2006-м — 2, паведамiла ўрач-неанатолаг аддзялення нованароджаных 6-й гарадской клiнiчнай бальнiцы Мiнска Алена Саржэўская. Да 2006 года падобных выпадкаў не было ўвогуле. Прычыны адмовы жанчыны не называюць. Вядома толькi, што ўсе яны наведвалi камерцыйныя немедыцынскiя курсы па падрыхтоўцы да родаў, дзе iм правялi лiкбез аб бескарыснасцi прышчэпак супраць палачкi Коха. Мiж тым захваральнасць на туберкулёз у сталiцы расце з кожным годам. На дыспансэрным улiку ў процiтуберкулёзных установах нашага горада знаходзiцца больш за дзве тысячы хворых. І толькi вакцынацыя дае 100-працэнтную засцярогу ад каварнай iнфекцыi.  

Вольга ГРЫГОР’ЕВА, "Мiнск—Навiны".

 

Кралi палiва Супрацоўнiкамi аддзялення па барацьбе з карупцыяй i арганiзаванымi злачынствамi Брэсцкага АУС на транспарце выяўлена злачынная група, якая займалася крадзяжом i рэалiзацыяй палiва. Машынiст i яго памочнiк злiвалi салярку з цягнiка, а iх таварыш перапраўляў здабычу ў суседнюю краiну. У гаражы "экспедытара" пры вобыску знойдзена каля 3000 лiтраў палiва. Усе трое затрыманы, iдзе следства.   Яна СВЕТАВА.

 

Перапраўлялi за мяжу... Папярэднiм расследаваннем УУС Магiлёўскага аблвыканкама ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да двух грамадзян Егiпта, якiя маюць рэгiстрацыю на пражыванне ў нашай краiне.29-гадовы iншаземец, дырэктар прыватнага прадпрыемства, зарэгiстраванага ў Горках, i яго 31-гадовы суайчыннiк, студэнт адной з ВНУ, падазраюцца ў тым, што ў маi арганiзавалi ўезд у рэспублiку 27-гадовага егiпцянiна i садзейнiчалi яго выезду ў Грэцыю. Паводле папярэдняй iнфармацыi, гэта не адзiны выпадкак незаконнай дзейнасцi падазроных: як мяркуецца, такiм чынам яны пераправiлi ў краiны Еўразоны некалькi дзясяткаў чалавек.   Дзмiтрый СТАНКОВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод белага дня каля магазiна "Космас" у пяцiдзесяцiгадовай брастаўчанкi двое няпоўнагадовых зладзюжак спрабавалi вырваць з рук сумачку, ал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика